Роман Свечников - Рома едзе. Кніга 2 стр 19.

Шрифт
Фон

Нашага новага сябра завуць Сашам, некалькі гадоў таму ён пераехаў сюды з Санкт-Пецярбурга. У Піцеры хлопец атрымаў гістарычную адукацыю, а цяпер працягвае вучобу ў Аргентыне.

Пра тое, што Саша ў дасканаласці валодае іспанскай, мы даведваемся, калі разам з ім уваходзім у падезд

нашага новага дома хвілін пятнаццаць сыходзяць на вітанне з усімі суседзямі, што выйшлі ранкам прапусціць кубачак кавы на тэрасе.

Саша жыве на дзявятым паверсе ў неверагодна малой кватэрцы з выглядам на гарадскую плошчу. На пятнаццаці квадратных метрах размяшчаюцца ложак, шафа, гітара і ўкраінская бандура. Малюсенькая кухня хаваецца за дзвярыма-гармонікам. Ванны пакой памерам з прыбіральню ў цягніку. Словам, ідэальная будка для халасцяка.

Увесь наступны тыдзень мы рассякаем па горадзе. Буэнас-Айрэс, напэўна, шмат у каго выклікае дэжавю ён адначасова нагадвае Парыж, Мадрыд, Барселону і Нью-Ёрк. Горад жыве ўначы тут лічыцца нармальным адправіцца ў кнігарню апоўначы. Тусоўкі ў клубах пачынаюцца з чацвярга, бо чацвер стаіць перад пятніцай, а пятніца не такі ўжо і працоўны дзень.

Дзякуючы моцнаму прафсаюзу аўтобусных кампаній у горадзе вельмі слаба развітае метро, затое наземным транспартам у любы час дня можна дабрацца куды захочаш. Буэнас-Айрэс складана назваць небяспечным мегаполісам, нягледзячы на тое, што ўсе даведнікі кажуць пра адваротнае. Я нават назваў бы яго адным з самых спакойных гарадоў Паўднёвай Амерыкі.

Штовечар мы раскатваем парачку бутэлек мясцовага вінішча і заядаем яго цвёрдым сырам. Высвятляецца, што Саша надзвычайны апавядальнік: за пару тыдняў ён моцна мяняе наша ўяўленне пра сусветную гісторыю. Да таго ж ён ліха падпявае гітары, так што начамі мы гарланім з балкона песні пра камандантэ Чэ Гевару. Мы вельмі моцна прывязваемся да Сашы, і, седзячы на падлозе ў ягонай маленечкай кватэрцы, я ўжо дакладна ведаю, што хутка буду па ім сумаваць.

Таксама я добра разумею, што Буэнас-Айрэс апошні незнаёмы горад на маім шляху. Кругасветка падыходзіць да канца. Ехаць далей асабліва няма куды. Пасля двух з паловаю гадоў блукання я ўжо проста не пацягну выжыванне на бровах у Афрыцы, а візу ў Еўропу хутчэй за ўсё не дадуць. Надышоў хвалюючы момант, калі мне пара задумацца пра вяртанне ў родны край.

Я бяру Санеў касцюм, Воля апранае сваю адзіную сукенку, і мы адпраўляемся ў тур па еўрапейскіх амбасадах у надзеі атрымаць шэнген. Шчыра кажучы, нам вядома, што тут зрабіць яго практычна немагчыма згодна з законамі Еўразвяза, мы маем права падаваць на візу толькі ў краіне нашага жыхарства. Цэлы дзень мы душымся ў прыёмных усіх магчымых еўрапейскіх амбасадаў, але цуд так і не адбываецца. Пабітыя і прамоклыя пад раптоўным дажджом, мы вяртаемся дадому.

Беляшы

Каб зарабіць на квіткі, мы вырашаем яшчэ раз запусціць свае паштоўкі ў інтэрнэт. Я заказваю ў мясцовай друкарні пяцьсот картак са сваёй фатаграфіяй ля чароўнага аўтобуса і раблю пост у сацсетках:

«Сябры! З дрыготкай у руках і частым пульсам у сэрцы я мушу прызнаць прыйшоў час вяртацца дадому. Здаецца, гэтым разам гэта сапраўды не сон. Ззаду два з паловай гады шляху, больш за 100 000 кіламетраў, 30 краін, 13 пар абутку і 7 жыццяў. Наперадзе, ужо зусім хутка, самалёт дадому.

На квіткі мне трэба сабраць непамерна шмат 2500$. За любую суму грошай, якую вы можаце мне перавесці, я адпраўлю вам паштоўку са сваёй фатаграфіяй ля чароўнага аўтобуса на Алясцы. Іх мне толькі што даставілі з друкарні».

Некалькі наступных дзён мы добранька заліваемся чырвоным. Я не магу думаць ні пра што, акрамя немінучасці вяртання. Амаль тры доўгія гады ў мяне была вельмі ясная мэта, жыццё маё мела вектар я вяртаўся ў першы дом.

Ногі сцерліся ў пыл дарожны, сэрца агнём разлілося, я голы стаю ля вялікай вады, вочы падняць баюся. Былі б у мяне струны, я свету спяваў бы пра любоў звера да жывога, пра дарогу ў стагоддзе ўласнае. Я спяваў бы пра цану блізкасці і тугу бездані. Я выдыхаў бы на слабасці і ўдыхаў бы на смеласці. Я зваліўся б на скалы і плакаў бы ад любові да тых, хто выйшаў.

Заліць бы зямлю полымем, спаліць бы вопратку да дябла! Уключыць лівень-рэшата і каб падалі апельсіны! І хай нашаму племені стане на момант не да лішняга, каб мы пратанцавалі ўсяго адну варыяцыю, а я памёр бы ў канцы вальса шчаслівым!

Ужо праз некалькі дзён мы збіраем патрэбную суму грошай. Чатыры ночы запар я падпісваю больш за тры сотні канвертаў. 24 кастрычніка наш самалёт падымаецца ў паветра і на наступны дзень мы ўжо спускаемся па трапе ў марозным Кіеве.

Першае, што выклікае ў нас сурёзны дысананс, гэта татальнае разуменне наваколля: гаворкі мінакоў, арганізацыі руху, усіх надпісаў і шыльдаў. Але яшчэ больш палохае тое, што нашая гаворка становіцца зразумелай людзям навокал. Каб узяць брэйк і трохі ачухацца ад скачка ў прасторы, мы на пару начэй завісаем у сяброў.

Амаль увесь час мы праводзім у ложку, знаёмства з рэчаіснасцю хочацца адцягнуць як мага далей. І толькі калі мы адсыпаемся за ўсё падарожжа, Воля бярэ квіткі

да Менска, а я вырашаю рушыць на радзіму аўтаспынам.

Да беларускай мяжы мяне падвозіць на таксоўцы адстаўны капітан дальняга плавання. Магутны сівы дзед недзе ўжо трохі накаціў, таму з цяжкасцю выбіраецца з машыны. У памежнай забягалаўцы мы з капітанам пад беляшы бяром на дваіх яшчэ адну бутэлечку гарэлкі:

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги

Популярные книги автора