Роман Свечников - Рома едзе. Кніга 1 стр 7.

Шрифт
Фон

Адзін дзень плаўна перацякае ў другі. Другі у трэці. Мне лёгка з ёй. Мы шляемся па горадзе да вечара і гутарым пра ўсялякія глупствы. Як любой прыстойнай армянскай дзяўчыне, ёй трэба вяртацца дадому не пазней за адзінаццатую. І мы доўга цалуемся ў цёмным падездзе, перш чым яна бяжыць на аўтобусны прыпынак. Я застаюся адзін пасярод начнога горада. Мне няма куды падзецца, таму я заходжу ў бліжэйшы бар і танцую, пакуль слухаюцца ногі. Потым я вывальваюся з бара і павольна брыду па цёплай ерэванскай ночы. У галаве пуста і стомлена.

А трэцяй ночы я падымаю свой багаж па пажарнай лесвіцы на дах дванаццаціпавярховіка ліфт не працуе. Каб заснуць, мне трэба паўтары секунды.

Раніцай я развітваюся з Лiлiт. Наша знаёмства заканчваецца так жа проста, як і пачалося, і нарэшце я канчаткова вырываюся з Ерэвана. Па дарозе на трасу заходжу да сваёй знаёмай, якая жыве ў нішы фантана.

Не паспелі як след пазнаёміцца, а вы ўжо зязджаеце! кажа яна. Поспехаў, здароўя! Каб вам толькі добрыя людзі трапляліся!

Выбіраюся на маршрутцы з горада. Кіроўца кажа, што падвязе мяне бясплатна, дорыць бутэльку вады і дае свой нумар тэлефона на выпадак, «калі раптам што». Я трымаю курс на Нагорны Карабах непрызнаную рэспубліку паміж Арменіяй і Азербайджанам.

Чарговы кіроўца пачынае задаваць ужо звыклыя пытанні:

А ты армянку ўжо трахнуў? Не? У мяне тут сяброўка ў суседняй вёсцы жыве. Я зараз цябе да яе завязу проста так. Частую.

З кожным новым такім кіроўцам мне ўсё больш складана быць канфармістам і ўсё менш хочацца сексу. Калі раней я з лёгкасцю пераносіў такія паездкі, то цяпер ледзь стрымліваю агіду. Я адмаўляюся ад «пачастунку», але мы ўсё роўна едзем у вёску. Кіроўца доўга ўглядаецца ў вокны адной хаты:

О! Вось яна! Ты ідзі далей па дарозе, а я хутка скончу і даганю цябе.

На вуліцы ноч. Я іду па пустой дарозе. Сяло застаецца за некалькі кіламетраў ззаду. Я апранаю святлоадбівальную камізэльку і ўключаю плэер. Няма ніякага жадання спыняць машыны. Яшчэ адзін такі кіроўца і я загіну ад маральнага знясілення.

Праз трыста метраў наперадзе спыняецца машына і дае задні ход. За стырном малады хлопец, ззаду сядзяць дзве жанчыны. Я тлумачу, што еду ў бок Карабаха. Кіроўца кажа, што можа падкінуць мяне да вёскі Арэні. Мы размаўляем усю дарогу, хлопец не вельмі добра гаворыць па-руску. Мне вельмі сорамна, але я забыў яго імя. З адукацыі ён акцёр тэатра, але там яму зусім не плацяць. Кажа, што любіць граць на сцэне больш за ўсё на свеце, і вельмі засмучаны, што не можа аддацца гэтаму з усёй жарсцю заробку не стае нават на тое, каб зняць пакой у Ерэване. Сямя дапамагла яму адкрыць краму, і цяпер ён цэлымі днямі займаецца бізнесам.

Хлопец вязе мяне да сябе дамоў, дзе мяне да адвалу кормяць, адмываюць, а мае рэчы мыюць. Што ўжо там казаць, я тэлефаную дадому па «Скайпе» з вёскі ў гарах!

Сляды ад кулямётных чэргаў

Калі я прачынаюся наступным днём, мой новы сябра ўжо даўно разязджае па справах. Ягоны бацька, Аганэс, выдае мне велізарны мяшок з ежай і вывозіць на трасу.

Непадалёк вёскі, высока ў гарах, ёсць манастыр Нараванк. Дарога да яго вядзе па прыгожай горнай цясніне, і я вырашаю завітаць туды. Па дарозе спыняю машыну з іранскімі турыстамі. Яны вельмі ўражаныя маім падарожжам, і адзін з іх дорыць мне пятнаццаць баксаў. Гэта вельмі дарэчы, бо грошай у мяне наогул няма.

Праз паўдня я нарэшце дабіраюся да Гарыса. Гэты горад стаіць на мяжы з Нагорна-Карабахскай Рэспублікай. Каля павароту на Сцепанакерт, сталіцу НКР, я знаёмлюся з парай з Масквы. Лявон і Аліса якраз спрабавалі ўехаць у Карабах, але іх туды не пусцілі, бо яны пакінулі свае пашпарты ў Ерэване. Я частую іх персікамі, якіх у мяне кілаграмы тры, а яны мяне бутэрбродамі і сокам. Я зноў змяняю свае планы, мы вырашаем ехаць у манастыр Тацеў.

У цемры мы спускаемся ў цясніну, да Тацева яшчэ дзесяць кіламетраў. Вырашаем стаць лагерам тут. Я частую спадарожнікаў ежай: сырам, гароднінай і хлебам. Смешная сітуацыя у Лявона і Алісы дастаткова грошай, але сярод гораў скарыстацца імі даволі складана. У мяне няма грошай, затое дастаткова ежы.

Раніцай мясцовы жыхар паказвае нам неверагоднае месца. Мы спускаемся проста да ракі ў цясніну і потым прабіраемся ў пячору. Са столі звісаюць сталактыты, а ў глыбіні ёсць натуральныя ванны. Я ніколі раней не бываў у такіх месцах. Мы валяемся

ў салёнай вадзе, а проста са скалы на нас бе цёплы фантан. Пасля мы знаходзім манастыр і едзем на самым даўгім фунікулёры ў свеце. На скрыжаванні Ерэван Сцепанакерт я развітваюся са сваімі новымі сябрамі.

З трэцяй спробы я нарэшце трапляю ў Карабах. Сцепанакерт як Менск, чысты, з кветнікамі і людзьмі за стабільнасць. Толькі іх імкненню да стабільнасці хочацца верыць. Тут яшчэ пахне вайной, прайшло толькі дваццаць гадоў вайна ў вачах кожнага. Я сяджу са сваім заплечнікам на галоўнай плошчы. На гадзінніку каля адзінаццатай вечара. Вакол мяне вір людзей. Увесь горад выходзіць на шпацыр вакол галоўнага фантана. Мяне расцягваюць па кавалачках поглядамі, але я зусім не супраць я адчуваю павагу да гэтых людзей, я гатовы размаўляць з кожным і пра што заўгодна.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги

БЛАТНОЙ
18.3К 188

Популярные книги автора