Успамінаючы гэты дзень, я разумею, што тады сваімі дзеяннямі заслужыў павагу ў брыгадзе. Нават стары кіроўца з херовым зрокам, які ўсю дарогу панура касіўся ў мой бок, пачаў частаваць мяне цукеркамі, хоць да гэтага дзяліўся імі толькі са штурманам.
Выпіска з дзённіка
Дзень сёмы. Сяджу ў машыне. Да УБ засталося максімум 150 км. Мы зноў прабілі кола. Ужо ноч, а ў нас няма цэлай запаскі. На вуліцы мінус трыццаць. У машыне крыху цяплей. Я хуею. Паўдарогі я саскрабаў корку лёду з унутранага боку лабавога шкла. Ужо гадзіны чатыры мае пальцы ног не падаюць прыкметаў жыцця. Засталося проста падпаліць гэтыя ёбаныя грузавікі. Ва УБ мы трапім ноччу, і нас там ніхто не чакае. Хлопец, які пагадзіўся нас прыняць, у самы апошні момант адмовіў. Я ўжо бачу, як мой труп мечацца па вуліцы ў -30 ºС, у вецер і снег. Заябіся!
Дэсантуемся а пятай гадзіне раніцы каля вялізнага лагістычнага цэнтра ва Улан-Батары. Рыхтуемся ісці шукаць падезд для сну, але адзін з кіроўцаў кліча нас і прапаноўвае зняць для нас гатэль на ноч. Мне хочацца абняць яго і пацалаваць.
Увесь наступны дзень я спрабую пазнаёміцца з якім-небудзь манголам, каб упісацца ў яго на начлег. Але справа не ідзе, і бліжэй да ночы мы стаім ля ўваходу ў будысцкі манастыр. Я грукаю ў дзверы, адчыняе лысы хлопец гадоў пятнаццаці. Я жэстамі тлумачу яму, што нам з Жэнем няма дзе начаваць. Ён просіць пачакаць ля ўваходу, пакуль збегае за настаўнікам. Да нас выходзіць высокі хлопец у будысцкай расе. Я тлумачу па-англійску сваю гісторыю. Ён робіць некалькі традыцыйных тэлефанаванняў, просіць нас паказаць пашпарты і прапаноўвае заначаваць на падлозе ў сваім пакоі.
Мы пытаем у гэтага хлопца, чаму ён вырашыў зрабіцца манахам. Усё, што ён можа адказаць: тут даюць бясплатную ежу, жытло і магчымасць вучыцца да бясконцасці. Большасць яго вучняў з бедных семяў. Манаства для іх добры спосаб не парыцца пра сваю будучыню. За іх ужо ўсё вырашылі трохразовае харчаванне, жытло і гарлавыя спевы. На пытанне, кім бы ён хацеў зрабіцца па жыцці, хлопец кажа, што хацеў бы быць ламам.
Сусвет у панэльнай каробцы
Два наступныя тыдні я жыву ва Улан-Батары. Збольшага ў хостэле за пяць баксаў. Гэты хостэл двухпакаёвая прапахлая карэйскай жратвой кватэра. Смярдзіць так, што я прыходжу сюды літаральна на некалькі гадзін, каб паспаць. На суседнім ложку жыве кітаец, які дзень і ноч глядзіць на ноўце дзіцячае порна, а побач з ім амерыканец, які без перабою распавядае сваёй сяброўцы па тэлефоне пра тое, як у дваццаць тры гады ён пазбавіўся цнатлівасці.
Увесь Улан-Батар выглядае, як спальны мікрараён, што будуюць ужо сто гадоў. Тут практычна няма дрэваў, холадна і брудна. Я блукаю па ўскрайку горада і ўпадаю ў апатыю. Я ўяўляю, як у гэтых панэльных каробках з цьмянымі бруднымі вокнамі хаваюцца сотні маленькіх сусветаў. Такіх маленькіх, што іх можна сабраць у далоні.
Я зазіраю ў кафэхі, якія месцяцца на першых паверхах гэтых дамоў. Манголы ў чорных куртках бухаюць гарэлку з кількай, пяляць у замбаскрыню, а вакол навагодні дожджык. Ад гэтай карціны хочацца плакаць і ванітаваць адначасова. Калі я буду здымаць кіно пра самы безнадзейны горад на зямлі, прыеду ва Улан-Батар па натуру.
Чаму я правёў там два тыдні, я не ведаю. Я катаваў свой час паміж двума кафэ ў самым цэнтры горада, дзе тусавалася мясцовая эліта, і за два
тыдні я добра яе вывучыў.
Мне запомнілася размова з адным манголам, які вярнуўся пасля шасці гадоў жыцця ў Каліфорніі. У кафэ Turning Point мы спрачаліся з ім пра самае галоўнае ў жыцці. Ён з пенай ля рота даказваў, што галоўнае грошы. Калі ў цябе ёсць грошы, у цябе ёсць улада, сябры і каханне. На наступны дзень пасля гэтай размовы я купіў квіток на цягнік да кітайскай мяжы і зехаў.
Я перасек Манголію з захаду на ўсход. Мы дваццаць адзін раз мянялі колы, замазвалі смалой прабіты бак, у нашых машынах не працавалі печкі. Кіроўцы пілі гарэлку на хаду не скідваючы газу гэта быў адзіны спосаб хутка сагрэцца. Нам даводзілася спаць у вопратцы, але мы ўсё роўна замярзалі. Мы праехалі праз пясчана-снежную буру, і некалькі разоў нашы машыны ледзь не завальваліся на бок. Жэня зарабіў першую ступень абмаражэння вуха, я абышоўся лёгкім пераахаладжэннем. Гэта быў самы жорсткі тыдзень за ўсё маё падарожжа.
Цягнік грукае і павольна ўгрызаецца ў начны стэп. Толькі што я расстаўся з Жэнем. Ён працягне ірваць на ўсход, а мне самы час на пару тысяч кіламетраў на поўдзень. Паўгода мы разам перажывалі дарогу. Разам блукалі ў гарах, разам тырылі ў крамах, разам моклі пад дажджом. І няхай нам не заўсёды ўдавалася зразумець адзін аднаго, але я буду сумаваць па табе, дружа.
Глава 7 Рома ў Кітаі
Раўці рухавіком і сэрцам
Даўным-даўно ў маёй галаве засела адна авантура перасекчы Кітай на матацыкле. Варта адзначыць, што пасведчання кіроўцы і дакументаў на байк у мяне няма. Да таго ж я не ўмею ім кіраваць, але, думаю, навучуся вельмі хутка.
Цяпер пада мной 125-кубовая Honda. Задні стоп не гарыць, са скрынкі перадач падцякае алей. Мяркуючы па прабегу, матацыкл ужо пражыў тры жыцці. Я збіраюся падарыць яму чацвёртае. Ланцуг, счапленне, сумкі, тросікі, зарадка для GPS я цэлымі днямі цёгаюся з байкам па майстэрнях, каб падрыхтаваць яго да стомнага кідка.