Роман Свечников - Рома едзе. Кніга 1 стр 19.

Шрифт
Фон

Гадзіны паўтары ў цемры мы скачам па ўзгорках. Не ўяўляю, як кіроўца вызначае кірунак руху нічога падобнага на дарогу я разгледзець не магу. Нечакана нас выносіць на асфальт. Недзе ўнізе зяўляюцца агні горада.

Вам дзе выходзіць?

пытае кіроўца, і мне робіцца смешна.

Ды няважна. Хоць прама тут.

Машына спыняецца ля гасцініцы. Мы дзякуем шафёру і адпраўляемся блукаць па начным пасёлку. З першых секундаў у Баян-Улгій робіцца ясна, што наперадзе нас чакаюць брудныя часы. Вакол раскідваюцца бясконцыя трушчобы з аднапавярховых дамкоў без дахаў, дзе-нідзе віднеюцца мангольскія юрты. Дзеткі цягнуць бітоны з вадой, хтосьці гоніць быдла, стаіць цёплы пах паленага вугалю.

Трохі глыбей у пасёлку мы знаходзім некалькі недабудаваных пяціпавярховікаў. Я ўзломліваю адно з вокнаў першага паверха і залажу ўнутр. Не найлепшае месца для начлегу паўсюль валяецца электраінструмент, батарэі не грэюць. Хутчэй за ўсё, раніцай зявяцца рабацягі, і начлег скончыцца ў паліцыі.

Мы брыдзём далей па начным пасёлку, зазіраем у кожны падезд, тузаем ручкі скляпоў. Безвынікова. У памяць уразаецца карцінка: між шэрагаў гаражоў у перавернутым баку са смеццем гарыць агонь, з гэтага ж баку ў небяспечнай блізкасці да полымя сілкуецца карова, побач на кукішках сядзіць стары мангол і глядзіць кудысьці за гарызонт.

Выпадкова мы выходзім да мячэці. Унутры гарыць святло. Выбару не застаецца, мы накіроўваемся да дзвярэй. Жэня кідаецца тлумачыць ахоўніку, хто мы і навошта прыйшлі. Нізенькі мангол цярпліва выслухвае яго і адказвае нешта па-свойму. Рускай мовы ён не разумее. Я тлумачу жэстамі, што ў нас няма грошай і нам няма дзе спаць. Праз некалькі кантрольных тэлефанаванняў «наверх» ахоўнік расплываецца ў шырокай усмешцы і пускае нас у пакой для малітваў.

Я раскладваю спальнік і ўтыкаюся ў акно. У цьмяным святле вулічнага ліхтара, учапіўшыся ў край даху, боўтаецца на вятры кавалачак поліэтылену прыгажосць па-мангольску. Ад холаду гэтага кадра мяне бяруць дрыжыкі. Дзякуй Алаху, што я не застаўся гэтай ноччу на вуліцы!

Надмагілле для пасёлка, які вымірае

Раніцай мы выходзім на ўскраек паселішча, каб на краі апошняй запраўкі прыгатаваць сабе сняданак. Ад моцнага ветру гарэлка ніяк не хоча падаграваць ваду. Нервы не вытрымліваюць, і мы вырашаем ламацца ў бліжэйшую ж хату.

Адчыняе невысокая жанчына гадоў пяцідзесяці ў хустцы. Мы тлумачымся жэстамі. Гаспадыня запрашае нас да печы, дзе мы кіпяцім ваду і варым рыс. Пасля перакусу вырашаем развітвацца, але ў хату заходзіць гаспадар і кажа, што хер мы куды рыпнемся, пакуль не паспрабуем дамашніх пяльмешак. Стол ломіцца ад ежы. Мы так набіваем страўнікі, што з цяжкасцю ўстаём з-за стала. Недаедзеныя пяльмешкі гаспадыня пакуе ў мой кацялок. Запасу ежы я не маю, таму з удзячнасцю прымаю пачастунак.

Мы выходзім на дарогу. Я апрануты ва ўсё сваё шмаццё (некалькі тышотак, швэдар, байку і куртку), але мне ўсё роўна дастаткова холадна. Мы прастуем па пустой трасе ў кірунку перавалу. Праз гадзіну нас падбірае першая машына і адвозіць на другі бок хрыбта. Кіроўца спыняецца пасярод стэпу і паказвае кудысьці ўбок:

Улан-Батар! Туды!

Мы вывальваемся з кабіны. Машына паварочвае на поўдзень. Я гляджу на клубы пылу ад колаў аўтамабіля, якія сыходзяць удалячынь, мы застаёмся адны пасярод вялізнага мёртвага поля. Наколькі хапае вачэй, не відаць нічога. Холад і бесперапынны вецер. Сцюдзёны вырай. Мы вытрымліваем яшчэ пару кіламетраў і падаем на прывал.

Стэп перад намі рассякаюць некалькі дзясяткаў дарог. Па якой з іх будзе ехаць машына не зразумела. У чаканні транспарту мы ляжым, прыціснуўшыся адзін да аднаго, ужо добрую гадзіну і назіраем за тым, як гнецца на ветры жоўклая трава.

Жэня нешта крычыць мне, але праз вецер я не чую словаў. Раптам ён падскоквае і пачынае размахваць рукамі. Аказваецца, ён бачыць машыну, якая ўсяго за пяцьдзясят метраў ад нас:

Добры дзень! я спрабую перакрычаць вецер.

Таварыш! крычыць у адказ кіроўца раздзяўбанага уазіка.

Мы едзем на Улан-Батар! Падвязіце па трасе!

Не Улан-Батар! Тоўба!

Тоўба дык Тоўба! Паехалі!

У прыцемках мы дабіраемся да мястэчка. Я думаў, што Баян-Улгій бедны горад, але Тоўба ў такім разе рэзервацыя для збяднелых жыхароў Баян-Улгій. У былым саўгасе жывуць каля ста сямей. Усе яны туляцца ў маленькіх аднапавярховых хатках з поліэтыленам замест шкла на вокнах. У пасёлку няма ніводнага дрэва або агарода. У баку ад цэнтральнай вуліцы стаяць безжыццёвыя шкілеты старажытных гаспадарчых пабудоваў. Побач помнікі героям рэвалюцыі ды працы надмагілле для пасёлка на стадыі вымірання.

У мясцовай краме мы знаёмімся з дзяўчынай. Яна тлумачыць нам па-англійску, што дарога на Улан-Батар ляжыць за пяць кіламетраў ад пасёлка, і злавіць машыну тут наўрад ці атрымаецца. Яна раіць нам сесці на аўтобус да Баян-Улгій, а там купіць квіток на самалёт. Некалькі разоў спрабуем растлумачыць

ёй, што ў нас няма грошай, але яна адмаўляецца нас разумець. Тады вырашаем даведацца, дзе ў пасёлку можна заначаваць, але і на гэтае пытанне выразнага адказу мы не чуем.

Брыдзём у паўзмроку па вулачках Тоўбы. Холадна і млосна. Ля адной хаткі я сустракаюся позіркам з мужыком у завэдзганым кажуху. Мы ўсміхаемся адзін аднаму, я тлумачу жэстамі, што мне з Жэнем няма дзе спаць. Мужык расплываецца ў шырокай усмешцы і паказвае на сваю халупу:

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора