Виктор Правдин - Парыж, Эйфелева вежа і… стр 7.

Шрифт
Фон

Імклівая аўтастрада жыве па строгіх правілах і нікому не даруе абыякавых да сябе адносін. Перажыванні Алеся нечакана перапыніў роў сігналячых машын. Побач з яго «мерседэсам» прыпынілася «аўдзі», апусцілася шкло, і вадзіцель нешта закрычаў, пакруціў пальцам ля скроні. У Гурскага з вачэй быццам заслона ўпала. Ён, нечакана для сябе, убачыў, што едзе пасярэдзіне дарогі, па двайной раздзяляльнай паласе і паспешліва ўключыў аварыйны сігнал, выруліў на ўзбочыну і спыніўся. Разумеў, што, каб супакоіцца, трэба адпачыць, трэба зехаць з задымленай аўтастрады і знайсці ціхі куточак. Пажадана ў лесе ці на беразе ракі, яшчэ лепш каля возера, каб нейкі час пабыць на прыродзе. Так і зрабіў. На першым жа скрыжаванні зехаў на невядомую, даўно не рамантаваную трасучую дарогу. Доўга не мог выбраць месца для адпачынку, пакуль дарога не выпаўзла на пагорак і ён не убачыў вялікае возера, што тулілася зводдаль ад вёскі. Машына пабегла весялей, але шлях нечакана перапыніў статак кароў.

Жывёлы выбіраліся на асфальт з кустоў арэшніку, і здавалася, няма ім канца. Праз некалі мінут чырвоны «мерседэс» ператварыўся ў попельны. Некаторыя каровы спраўлялі патрэбу і хвастамі, быццам веерамі, размазвалі па машыне пырскі і іншае Хтосьці цёрся бокам аб крыло, больш цікаўныя лізалі фары, шкло Рабая жывёліна часала бок аб люстэрка, пакуль не зламала яго. Гурскі сігналіў, але ад гэтага мітусні не менела.

Нечакана перад машынай, як укапаная, стала вялізная бурая з адным надламаным рогам. Гурскі засігналіў, але карову гэта не напалохала, наадварот, у яе вачах бліснуў дзікі агонь. Бурая насупілася, злосна мыкнула, ажно пена пырснула з ляпы, лёгка прыўзнялася і ў наступнае імгненне пярэднія капыты ўперліся ў капот. Тонкае жалеза тут жа выгнулася, а карова, быццам выпрабоўваючы машыну на трываласць, некалькі разоў спружыніста пераступіла з нагі на нагу

Гурскі разгубіўся, скамянелымі вачамі глядзеў на жывёлу і не ведаў, што рабіць. А бурая раўла, таўклася капытамі па машыне і чамусьці спрабавала дацягнуцца мордай да лабавога шкла, па ўсім, бачыла свой адбітак. Нечакана шкло гучна трэснула, як стрэліла, карова спуджана адхіснулася і ўжо мелася злезці на зямлю, як другая бурая з уздыбленым хвастом скокнула на яе ззаду, і цяпер ужо дзве каровы трэслі машыну, быццам недаспелы яблык на дрэве.

Алесь ўспомніў пра газавы пісталет, які трымаў дзеля аховы ў бардачку. Рука адразу намацала халодную рукаятку Ён рашуча апусціў бакавое шкло, наставіў рулю на крыўдзіцеляў, але выстраліць не паспеў. У гэты момант тоўсты бізун са свістам упіўся ў спіны кароў, і праз мінуту парадак на дарозе быў адноўлены.

Калі Алесь агледзеў «мерседэс», сэрца сціснулася ад жалю. Некранутым застаўся толькі дах і цяпер, зусім не да месца, задзірліва блішчэў на сонцы чырвоным пералівістым перламутрам. А вінаватых не было Яны, вінаватыя, ціха мэкаючы паважна сунуліся да кароўнікаў. Басаногі пастух, апрануты ў доўгі зялёны плашч з камплекту хімічнай абароны, быццам нічога не здарылася, цягнуўся за статкам і раз-пораз рассякаў паветра доўгай пугай. Гурскі яшчэ раз зірнуў на перапэцканую машыну і гнеўна крыкнуў услед статку, абыякаваму да ягоных праблем:

 Не, даражэнькія, гэтае дзярмо вы самі будзеце злізваць!.. Ён патэлефанаваў у ДАІ і доўга, блытана распавядаў аб сваёй бядзе, а дзяжурны ніяк не мог уцяміць дачынення міліцыі да скасавання шлюбу Парыжа выпацканай машыны

10

Алесь, не зважаючы на чаргу ў прыёмнай, уварваўся ў кабінет Дабрынкіна, кіраўніка калгаса «Новы шлях». І назву калгаса, і прозвішча старшыні Гурскі прачытаў на шыльдзе за тыя некалькі крокаў, што зрабіў да начальніцкага кабінету. І сакратарку, і людзей ў чарзе Гурскі не здзівіў, яго быццам тут ведалі і нават чакалі. Ніхто не запярэчыў ягонай нахабнай бесцырымоннасці, толькі жанчыны зашапталі ў спіну, але так, каб пачулі ўсе:

 Шапка не зваліцца, калі чалавек павітаецца

 І карова не бык Які гаспадар недаглядзіць, той яна і на чырвонае скокне

У кабінеце Гурскі і слова не паспеў сказаць, як лысы невысокі таўстун, гадоў сарака, у зялёным гарнітуры з дэпутацкім значком раённага савету на лацкане, выкуліўся з-за стала, заспяшаўся насустрач:

 Ведаем, ведаем Вашу бяду  ён ухапіў руку Гурскага, моцна сціснуў.  Машына застрахаваная?.. Але што пытацца, гэткая тэхніка павінна ад усяго быць застрахаванай!.. А Вы сядайце, у нагах, як кажуць

Ён амаль сілай усадзіў Гурскага ў праседжанае крэсла каля часопіснага століка, сам уладкаваўся насупраць і, не азіраючыся на дзверы, уладарна загадаў:

 Манька, гарбаткі падай! Сваёй, фірменнай!

Старшыня выцягнуў з кішэні насоўку, выцер спатнелы твар, шыю і памякчэлым голасам дадаў:

 І дзверы зачыні!.. У баб вушы цалейшыя будуць

Пачуўшы пра вушы, Алесь машынальна зірнуўся. І сапраўды: усе, хто быў у прыёмнай, цяпер стаялі ў дзвярным праёме і, не хаваючы цікаўнасці, разглядвалі госця, перашэптваліся. За спінамі высілася вусатая галава мужчыны з патухлай цыгаркай ў роце. Паперадзе высокая хударлявая сакратарка з тоўстай русай касой на ледзь прыкметных вострых грудзях. Моцна сціснутыя кулачкі і асабліва вочы, непакорныя і жорсткія, не прадказвалі нічога добрага. Жанчына надрыўна ўздыхнула і скорагаворкай выпаліла:

 Колькі разоў казаць: дома Манька, на рабоце Марыя Сцяпанаўна!..

Наведвальнікаў, што таўкліся за яе спінай, быццам ветрам здзьмула. І своечасова. Сакратарка крутнулася, відавочна, ёй заўсёды было на кім спагнаць злосць, але, не ўбачыўшы сялян, выйшла, моцна грукнуўшы дзвярмі.

Старшыня шчыра рассмяяўся, вялікі жывот неяк ненатуральна затузаўся, курносы твар запунсавеўся, і ён стаў падобны да добрага смяшлівага клоуна.

«Вось і разгадка прозвішча старшыні»,  падумаў Гурскі і выцягнуў з кішэні складзены міліцыяй пратакол дарожнага здарэння. Але гаспадар не хацеў выпускаць з рук ініцыятыву. Ён імгненна пасурёзнеў, устаў, тузануў крыссе пінжака і па-ваеннаму прадставіўся:

 Дабрынкін Дзмітрый Дзмітрыевіч Можна проста Дзім Дзімыч Старшыня сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «Новы Шлях» і  Дабрынкін трошкі сумеўся, кашлянуў у кулак, дадаў:  Па сумяшчальніцтве, так сказаць,  муж жанчыны з касой І, думаю, гарбаткі фірменнай не будзе

 Гурскі Алесь Пятровіч,  задаволены тым, што гаворка прымае дзелавы кірунак, прадставіўся Алесь.  А я, так сказаць, пацярпелы Вось акт дарожна-транспартнага здарэння Праўда, вінаватага не знайшлі, але ён Ваш

 Ведаю, усё ведаю Пастухом парушаны дваццаць першы артыкул Правілаў дарожнага руху,  твар старшыні расплыўся ў шырокай мядовай усмешцы.  Такога ўзроўню бізнесмен, а нашыя каровы зблыталі ўсе планы. Толькі раптам гэта знак з неба?!

 Пакінем знакі ў спакоі, іх месца ў правілах дарожнага руху, а я вымушаны падаць на вас у суд,  перапыніў шматслоўнага старшыню Гурскі; гэтая непрыхаваная радасць была незразумелай і пачынала трывожыць.  Правілы дарожнага руху я не парушыў, але пацярпеў І матэрыяльна, і маральна

У гэты момант рыпучыя дзверы расчыніліся, і на парозе зявілася сакратарка з бліскучым падносам у руках. Дабрынкін падхапіўся насустрач:

 Марыя Сцяпанаўна!.. Вось малайца, уважыла дык уважыла І гарбатка фірменная, і піражкі, і мядок

 Госця частуй це,  ставячы частаванне на столік, холадна сказала жанчына і, прыхільна зірнуўшы на Гурскага, меладычным галаском дадала:  Калі ласка піражкі І з мясам, і з капустай, і з цукатамі Усё свежанькае, хатняга гатунку

 А з тваражком?.. Мае любімыя?..  па-дзіцячы шчыра запытаўся Дабрынкін.

 Дома пра любімае пагаворым,  строга адказала сакратарка, рэзкім рухам адкінула касу на спіну, расправіла плечы і з высока ўзнятай галавой пайшла на выхад; каля мужа прыпынілася, ціха прашаптала:  За Ціханам паслала

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3