Виктор Правдин - Парыж, Эйфелева вежа і… стр 6.

Шрифт
Фон

 Што тычыцца куплі-продажы маёй часткі фірмы  цяпер Алесь гаварыў, як цвікі забіваў.  Мушу нагадаць, што гэта я зрабіў цябе сваім намеснікам і падарыў рэстаран, як кажуць, ад вялікай радасці А як жа інакш?.. Дзетдомаўцам рэдка шэнціць, а тут родны брат знайшоўся, ды яшчэ блізнюк Мы цяпер на ўсё жыццё міжволі прыяцелі Ды што прыяцелі?.. Думаў, блізняты больш чым браты, мы як адзін, як адно цэлае, а значыцца, трэба, каб між намі былі мір і згода. Толькі хатняга злодзея не ўпільнуеш: я за парог, ты за пірог А жонцы, як аказалася, гэткія змены ў жыцці большая радасць, чым мне Ты заробленае мной успрыняў як сваё Растаптаў давер Так што, брат, доля цяпер у цябе свая і ў прамым, і ў пераносным сэнсе, і нешта мяняць не хачу і не буду Скасаваннем шлюбу неадкладна зоймуцца адвакаты, а што будзе потым час пакажа

8

Праз два дні Алесю патэлефанаваў Андрэй і настойліва папрасіў пагадзіцца на хуткі варыянт скасавання шлюбу, праз ЗАГС. Гурскага просьба здзівіла, а больш насцярожыла. Ён ведаў, што гэты варыянт разглядаецца па згодзе мужа і жонкі, і толькі тады, калі ў іх няма грашовых, маёмасных ці іншых прэтэнзій. Ведаючы жонку, меркаваў, што Люся напоўніцу скарыстае сваю цяжарнасць і пад братавым уплывам будзе судзіцца за маёмасць, патрабаваць частку фірмы, дзяліць кватэры ў Мінску і Маскве, дом у Італіі. І раптам без прэтэнзій

«Суды, адвакаты выцягнуць грошы, мы папсуём адно аднаму здароўе і канчаткова перасварымся, па жывому разарвём фірму, а драбленне на карысць толькі канкурэнтам  падсумаваў сказанае Андрэй.  І галоўнае: будучае дзіця табе не чужое Адна кроў Ад гэтага не ўцячэш, не схаваешся»

Алесь пагадзіўся. Ён добра ведаў бізнес і разумеў, што, як толькі кампаньёны даведаюцца пра сямейны разлад і раздзел фірмы, бізнесу крышка Інвестары імгненна знікнуць, а па ранейшых дамовах, якія наўрад ці будуць выкананыя, давядзецца плаціць штрафы, а гэта вялікія, вельмі вялікія грошы

Яшчэ ўчора Гурскі і ў думках не дапускаў, што Люся ўпусціць шанс падабраць пад сябе ўсё, што толькі можна, і наўмысна ішоў на гэта, бо для сябе іншага выйсця не бачыў, а сёння пашкадаваў, што ў свой час не пусціў жонку ў бізнес Андрэй не бізнесмен, ён хутчэй «вясельны генерал» і цяпер паўтарае словы Люські, агучвае яе думкі

Сонца было ў самым зеніце, калі Гурскія, цяпер ужо былыя муж і жонка, пакінулі ЗАГС. Люсю адразу падхапіў пад руку вясёлы і трошкі ўсхваляваны Андрэй, уручыў каханцы букет чырвоных ружаў, запытаўся:

 Як усё прайшло?..

 Хутка і без слёз,  з напускной бравадай адказаў Алесь; ён раскінуў рукі ўшыркі і весела крыкнуў:  Прапаную адзначыць нашу свабоду

 У нас трошкі іншыя планы,  напусціўшы на сябе строгасць, адмовіўся Андрэй і пацалаваў Люсю.

 Эх, планы, планы Спярша мы іх строім, а потым яны нас

Алесь надзеў чорныя акуляры. Яму не так замінала сонца, як боязь выдаць сваю пякучую журбу. Ён хацеў быць шчаслівым, зрэшты, да нядаўняга часу быў ім І раптам крах Трэба пачынаць жыццё занава, з чыстага ліста Ён цяжка ўздыхнуў і, хаваючыся за маскай абыякавасці, выдыхнуў:

 Што ні робіцца, усё да лепшага Мо і добра, што ў вашых жыццёвых планах мяне больш няма

 Якраз наадварот, мы адна сямя, нам жыць і працаваць разам,  не выпускаючы рукі Люсі, запярэчыў брат.  Прашу, застанься

Андрэй выцягнуў з кішэні футарал, стаў на адно калена і, цалуючы каханцы руку, узнёсла прапанаваў:

 Дарагая, будзь маёй жонкай

 Андрэйка,  Люся ласкава ўскудлаціла каханку чупрыну,  мы ж дамовіліся зрабіць усё ціха, без лішняй пампезнасці

 Прапанова на парозе ЗАГСа? Гэта ж крута!..  рассмяяўся Андрэй.

 І эканомна,  не ўтрымаўся Алесь, ўпікнуў:  У ЗАГС не трэба лішні раз прыязджаць, бензін траціць

 Гэта ідэя,  Люся з выклікам паглядзела на былога мужа і, цалуючы Андрэя, дадала:  Мілы, я згодна стаць тваёй жонкай. Прыслухаемся да парады нашага брата Сёння напішам заяву?..

 А што, і вернемся!.. І заяву пададзім!..

Уздымаючыся па прыступках, Люся спінай адчувала на сабе ўчэпісты раўнівы позірк Алеся, і ёй гэта падабалася. Нечакана яна прыпынілася, азірнулася і, не хаваючы пераможнай усмешкі, запыталася:

 Алесь, ты з намі?

 Хадзем, брат,  весела гукнуў Андрэй.  Напішам, падпішам, а потым адзначым

Алесю трэба было неяк парыраваць кпіны былой жонкі, тым больш што сам увязаўся ў гэтую перапалку. Нечакана ўспомнілася набалелае:

 У вас планы радасныя і важныя, але, на вялікі жаль, у маёй бліжэйшай будучыні вас таксама няма Еду ў адпачынак Мяне чакае Парыж!.. Так што ў вас сваё вяселле, у мяне сваё Шчыруй, брат, на новай ніве і памятай два мядзведзі адначасова мёдам з аднаго дупла не ласуюцца

Ён рэзка крутнуўся і заспяшаўся да машыны.

Словы Алеся сцебанулі па жывому. Люся магла дараваць многае, толькі не кпіны з яе даўняй, але не здзейсненай мары. Парыж, Эйфелева вежа ёй нават сніліся, але былы муж толькі абяцанкамі карміў

 Мы таксама паедзем у Парыж У вясельную вандроўку, і цяпер усё будзе па-мойму,  крыкнула ўслед Гурскаму Люся, капрызна тупнула ножкай і пагрозліва прашаптала:  Ты яшчэ пашкадуеш

 Любая, табе нельга хвалявацца,  Андрэй моцна прытуліў каханку, і ўсё ж настрой быў сапсаваны.

Андрэй таксама ведаў мару Люсі і цяпер нечакана для сябе адчуў трывожную хвалюючую рэўнасць. Ён зразумеў, што паміж ім і Люсяй заўсёды будзе стаяць Алесь і яму, Андрэю, ва ўсім давядзецца даказваць сваю перавагу над братам. Пакуль што гэта ўдавалася, але ж ён жыў у асалоду, не абцяжарваў сябе ніякімі абавязкамі, канешне, акрамя аднаго быў добрым і пяшчотным каханкам А што будзе заўтра?.. Ці дасць рады, калі давядзецца ўзваліць фірму на свае плечы?.. Праўда, Люся хоча гэтага, падбухторвае і сама ірвецца ў бой Але ж народзіцца дзіця і клопату прыбудзе Будучыня хвалявала і палохала, але цяпер зробленага не зменіш, адступаць позна. Люся любіць паўтараць, што ад прыбытку галава не баліць А яму баліць, толькі віду не паказвае. Трымае, як кажуць, хвост пісталетам.

Каб заглушыць прыліў рэўнасці і дагадзіць будучай жонцы, Андрэй прапанаваў:

 Калі не хочаш пераходзіць на маё прозвішча, я вазьму тваё. Зрэшты, дзеля справядлівасці я проста павінен стаць Гурскім,  ён цмокнуў Люсю ў шчаку і напышліва дадаў:  Увядзём абавязковае сямейнае правіла: адзначаць святы толькі там, дзе скажаш ты. Значыцца, усе цуды свету каля тваіх ног. Выбірай хоць Эйфелеву вежу, хоць Эверэст, хоць джунглі Амазонкі

 Якія джунглі?..  ускрыкнула Люся.  Яшчэ не ажаніўся, а ўжо хочаш скарміць кракадзілам?..

Андрэй з замілаваннем глядзеў на каханку. Смяшлівыя, гарэзлівыя чорцікі ў яе агромністых задзірлівых вачах і асабліва вабныя, капрызна сцятыя вусны прыцягвалі быццам магніт.

 Калі мяне не пацалуеш кракадзіл застанецца галодным Я сам цябе праглыну

 Канешне, пацалую,  задаволеная Люся шчыльней прытулілася да Андрэя, прашаптала:  Усе мужыкі аднолькавыя Толькі абяцаеце Але ж і я не наіўнае дзяўчо Сёння возьмеш першы эверэст ЗАГС

Частка другая. НА ШЛЯХУ У ПАРЫЖ

9

Гурскі быў з тых вадзіцеляў, для каго машына не проста каштоўная рэч, а прыяцель, нават сябра, ад якога не хаваеш настрою, з якім раішся, давяраеш патаемнае І гэты металічны сябрук не перапыняе, не раіць і, галоўнае, не вучыць жыццю Ён моўчкі слухае

Якраз сягоння і быў той самы выпадак, калі змораная спусцелая душа жадала аднаго выгаварыцца.

Яшчэ прыцемкамі Алесь выруліў з ціхіх вулачак на шырокую аўтастраду. Каб не мець непрыемнасцяў з ДАІ, устанавіў «круіз-кантроль 90», уключыў дыск з сорак сёмым опусам Бетховена. Не звяртаючы аніякай увагі на ранішнія краявіды, на шэрае неба, якое няспешна прачыналася і як бы нехаця ссоўвала з сябе начны пухавік, сатканы з празрыстых аблачынак, амаль дзвесце кіламетраў выплюхваў з сябе надрыўны боль, даўкую нуду, едкую рэўнасць, карыў сябе за бязмерную сентыментальнасць да Люсі і братэрскі, гарачы давер да Андрэя

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3