Пачуўшы пра нейкага Ціхана, Гурскі зразумеў, што сямейнікі наўмысна цягнуць час, таму і арганізавалі перад ім нейкі спектакль, забаўку. Але дзеля чаго?
Ужо двойчы за дзень ён перасіліў сябе і не выклікаў адваката. Першы раз калі складалі паперы аб здарэнні, другі цяпер
Стрымлівала тое, што ён папярэдзіў, не, загадаў падначаленым, каб у адпачынку не шукалі, і заблакіраваў тэлефоны. Адступіцца ад свайго слова значыць, паказаць машыну і зняславіць сябе, стаць «героем» для перасмешнікаў Яму рабілася блага ад адной толькі думкі, што Люся і Андрэй могуць даведацца пра выпадак на дарозе, пра загаджаную нечыстотамі машыну і, што яшчэ горш, здымкі трапяць у інтэрнэт
«Што ж, згуляю па правілах Дабрынкіна, вырашыў Алесь, паездка ў Парыж трошкі пачакае. Зрэшты, шэнгенская віза ёсць, а ў Еўропу трапіць магу без прыгод і клопатаў аўтобусам праз Прыбалтыку. А там да Парыжа хоць цягніком, хоць самалётам. А каб не парушаць задуманае, вазьму машыну напракат і сам сабе гаспадар».
Алесь Пятровіч, парушыў неспакойныя думкі Дабрынкін, можа, да піражкоў медавухі асабістага гатавання?
Не-не, запярэчыў Алесь. Спярша справа, астатняе потым, канешне, калі ў Вас жаданне не прападзе
Спахмурнелы Дабрынкін, не звяртаючы ўвагі на пярэчанні Гурскага, дастаў з сейфа дзве чаркі і пузаты графін з доўгім рыльцам і шкляным чырвоным коркам:
Пужаць, Алесь Пятровіч, не трэба. Праблему вырашым хутка і па законе, а стрэс усё ж зняць трэба, што мы, нелюдзі нейкія?
Нечакана Алесь дапетрыў, зразумеў прычыну празмернага прымусу на выпіўку і вырашыў падыграць хітруну.
Ну, і яно сабе, Гурскі весела падміргнуў Дабрынкіну, зрэшты, сягонняшні дзень дадаў праблем Можна і выпіць, як Вы кажаце, стрэс зняць А Парыж пачакае, не апошні дзень жывём
Вось гэта па-нашаму, імгненна павесялеў старшыня і, напаўняючы чаркі, з насцярожлівай усмешкай дадаў: Нам трэба паразумецца А потым мясціны ў нас не горшыя за той Парыж І сустракаць умеем, як ніхто, і весяліцца
Што-што, а сустракаць і сапраўды умееце, рассмяяўся Алесь.
Думаю, гэты канфуз яшчэ не канфуз, уздымаючы чарку, ціха сказаў Дабрынкін, выпем за сустрэчу І не хвалюйцеся, вінаватага знойдзем, хто часнок еў, той смярдзець будзе
Алесь зрабіў невялікі глыток цёмнага бурштынавага напою і, здзіўлена зірнуўшы на гаспадара, вынес вердыкт:
Моцная, смачная, пахучая, адным словам, фірма.
Пачуўшы пахвальбу, Дабрыкін шчасліва рассмяяўся:
Бабуля траўніца была, ад яе рэцэпт застаўся Яшчэ па адной?..
Налівайце, пагадзіўся Гурскі і, каб надалей не было непаразумення, дадаў: Смярдзець часнаком не буду
У настойцы няма часнаку, насцярожыўся Дабрынкін і праз імгненне, зразумеўшы насмешку Гурскага, ускрыкнуў: Дрэнна Вы, Алесь Пятровіч, пра нас думаеце!
Слоў няма, настойка смачная і, відаць, калі не злоўжываць, для здароўя карысная, Гурскі перапыніў суразмоўцу і катэгарычна заявіў: За рулём быў цвярозы, і абвінаваціць мяне ў дарожна-транспартным здарэнні не атрымаецца: тэст на алкаголь здаў адразу, і ён адмоўны
Дабрынкін паставіў чарку на стол, выцягнуў з шуфляды некалькі паперак, холадна сказаў:
Што ж, як кажуць, закончым баль і дудкі ў торбу Чытайце, пан Гурскі, гэта копіі дакументаў Ёсць і акт, пра які гамоніце
Гурскі адчуў сябе па меншай меры ніякавата. Перад ім і сапраўды ляжалі паперы з дарожнага здарэння.
Адкуль гэта?.. Чаму адразу не сказалі? Я звычайны бізнесмен і не разумею вашай мясцовай мітусні
Вы, Алесь Пятровіч, не крыўдуйце. Звычайныя бізнесмены гэта пра нас, Дабрынкін устаў, падышоў да вакна і, нешта выглядваючы на вуліцы, ужо спакойным голасам працягваў: У вёсцы ўсе трошкі бізнесмены У выхадныя нясём хто на кірмаш, хто да дарогі і яйкі, і бульбу, і сала, і мядок Карацей, нясём, што расце ў лесе і агародзе, што квохча, рохкае, пішчыць, мычыць у хлявах. Купляюць Праўда, ёсць Юрка-жабнік. Чалавек, як кажуць, што ступіў, то і награшыў І раптам камерцыяй заняўся. Калісьці тут маёнтак быў, пан з французамі бізнес ладзіў Развёў жаб, якраз тых, што да іхняга стала. Пана даўно няма, а жабы распладзіліся. Дзятва іх збірае і Юрку цягне за капейкі, а ён жывы тавар аддае ў Мінск у рэстараны, дзе французская кухня ёсць. Спярша сяляне смяяліся з гэткага бізнесу, а жабнік дом трохпавярховы пабудаваў, машыну купіў, балота і былыя торфараспрацоўкі арэндаваў. І выйшаў разлад. Як у той прымаўцы: «Аднаго Юрку ўпусцілі, дык уся хата заюрылася». Шмат хто кінуўся тых жаб лавіць
Маладзец жабнік! губляючы цярпенне, выпаліў Гурскі. Сапраўдны бізнесмен з паветра капейку выцягне. Але што Юрка? Маёй справай займіцеся!..
Мы, Дабрынкін зірнуў на гадзіннік, амаль тры гадзіны займаемся вашай праблемай, і можаце не хвалявацца, машына будзе як новенькая, не пазнаеце. А вось мяне цікавяць сягонняшнія алігархі Ці думаеце вы аб хлебаробе, аб дзецях нашых, якіх жыццю вучыць спекулянцкая філасофія?..
Чорт ведае што! ускрыкнуў Гурскі. Развялі дэмагогію, зубы загаворваеце, а тым часам нехта «мерседэс» рамантуе?
У вокны зазірнула аслабелае за дзень абыякавае сонца, і ў гэты момант надрыўна рыпнулі дзверы, у кабінеце неяк адразу пацямнела. Аграмаднага росту мядзведзяваты барадаты чалавек гадоў шасьцідзесяці пяці у зялёным плашчы да самых пят уваліўся ў пакой. Ён зрабіў некалькі цяжкіх крокаў, правёў далонню па кучаравай сіваватай барадзе і з трывогай у голасе праракатаў:
Дзімка, у дарожным здарэнні сто працэнтаў мая віна «Мерседэс» аднаўлю Трэба новае лабавое шкло і правае люстэрка. Мо Юрку папросіш у Мінск зганяць?
Не Дзімка, а
Вы мяне што, за дурня трымаеце? ускіпеў Алесь. На месцы здарэння гэтага чалавека не было Плашч той самы, а пастух быў удвая меншы.
Ён больш не хацеў слухаць дабрынкінскае словаблудства і, падышоўшы да барадатага, трошкі цішэй дадаў:
І не толькі пастух вінаваты! Так, Дзмітрый Дзмітрыевіч? Прачытайце шаноўнаму, што ў акце напісана
Ты, Сцяпан Іванавіч, ідзі і не хвалюйся Усё будзе окей, хаваючы ў сейф графін з настойкай, паспрабаваў супакоіць пастуха Дабрынкін.
Што значыць «ідзі»? набатам пад самай столлю прагучаў сярдзіты голас пастуха; ён зрабіў нервовы крок наперад, у глыбока запалых насцярожаных вачах мільгануў рашучы нядобры агеньчык. Сказаў зраблю, значыць, зраблю!..
Пастух нічога больш сказаць не паспеў. Сакратарка хуценька забегла ў пакой, учапілася ў плашч і пацягнула волата да дзвярэй.
Тата, пойдзем. Дзіма ўсё зробіць. Зробіць, як ты хочаш І з Юркам пагаворыць
Убачыўшы жанчыну, пастух імгненна ўнурыў галаву ў плечы і ціха паплёўся на выхад. Старшыня з палёгкай ўздыхнуў, выцер насоўкай твар, шыю і выцягнуў з кішэні мабільны тэлефон.
Нікому тэлефанаваць не трэба, я выклічу эвакуатар з Мінска, з сервіснага цэнтра, катэгарычна заявіў Гурскі.
Позна эвакуіраваць данёсся з калідору грамавы голас.
Два мядзведзі ў адной бярлозе не месцяцца, горка прамовіў Дабрынкін і нечакана прапанаваў: Алесь Пятровіч, пойдзем на мехдвор, там і вырашым, што рабіць: выклікаць эвакуатар, рамантаваць машыну ці судзіцца А мо грошамі возьмеце?.. Дасталі Я на ўсё згодны
Што значыць «дасталі»?.. І як гэта, позна эвакуіраваць? гнеўна абурыўся Гурскі. Знявагу цярпець не буду. І я Вам не мядзведзь!..
Вы ні пры чым, паспрабаваў усміхнуцца старшыня. Доля прымацкая доля сабачая Пастух цесць Мядзведзі, бярлога гэта пра мяне і яго А статак кароў мая дачка пераганяла, дзеда падмяняла Хоць круць-верць, хоць верць-круць, а перад Вамі мая віна І як бацькі, і як старшыні
Занадта ўсё заблытана і незразумела, насцярожана сказаў Алесь. Старшыня ды ў прымаках?.. Не верыцца А цесць на самай справе хто?.. Сцяпан або Ціхан?..
Што тут незразумелага? прымірэнчым тонам буркнуў Дабрынкін. Сцяпан імя, Ціхан прозвішча У вочы Сцяпан Іванавіч, за вочы Ціхан. Я ў калгасе трэці год і пакуль сваёй хаты не маю, жыву ў жончыных бацькоў. Адным словам, прымак. Што цесць зрабіў з машынай дай Бог чутае бачыць А шкло і люстэрка мы новыя купім