Цуда не адбылося ні тады, ні цяпер. У зале суда Андрэй пераказаў гісторыю, якую даведаўся з перадсмяротнага ліста прыёмнай маці. Парадзіха адмовілася ад дзяцей яшчэ ў радзільным доме, а разлучылі блізнят, калі ім споўнілася паўтары гады. Спярша прыёмныя бацькі хацелі ўсынавіць абодвух братоў, але ў апошні момант перадумалі, спужаліся, што з двума будзе цяжка, не дадуць рады. Блізнят разлучаць нельга, патрэбна вельмі важкая прычына, каб гэта зрабіць. Прычыну знайшлі дактары, вядома, за добрае ўзнагароджанне. Блізнят паклалі на медыцынскае абследаванне, пасля чаго ў аднаго з братоў у медыцынскай картцы зявіўся запіс: «Падазрэнне на парок сэрца». Гэта і вырашыла далейшы лёс братоў Гурскіх.
Спрактыкаваны ў судовых справах рэдактар імгненна скарыстаў сітуацыю і папрасіў расчуленага Алеся скасаваць заяўлены іск, пайсці на міравую. Ён паабяцаў надрукаваць у газеце абвяржэнне і афіцыйна перад ўсімі чытачамі папрасіць прабачэння за агалоску неправераных фактаў. Цяпер Гурскаму сапраўды было не да судовых спрэчак, і ён ахвотна прыняў прапанову.
У чарговым нумары газеты на цэлым развароце быў размешчаны хвалебны артыкул пра добрыя справы будучага дэпутата Алеся Гурскага. Былі і фотаздымкі з родным братам, які гэтак незвычайна абявіўся. Рэдактар асабіста патэлефанаваў, лісліва выбачаўся за прычынены клопат і чамусьці папрасіў надалей быць больш асцярожным і памятаць словы палітыка, які сказаў, што «ворага можна задушыць і ў сяброўскіх абдымках» Алесь толькі пасмяяўся, маўляў, ёсць з кім абдымацца і без ворагаў, але вельмі хутка зразумеў сапраўдны сэнс гэтых слоў.
Тое, што адбылося ў зале суда, выклікала незвычайнае ажыўленне ў сродках масавай інфармацыі. Напэўна, усе газеты напісалі пра бізнесмена Гурскага, ягоную незвычайную чалавечнасць і дабрыню, тэлебачанне зняло дакументальны фільм «Браты знайшлі адзін аднаго». Праўда, не засталося па-за ўвагай і тое, што Андрэй прыцягваўся да крымінальнай адказнасці Імгненна разнеслася чутка, што кандыдат у дэпутаты бізнесмен Гурскі дапамагае ўсім, хто гаруе ў нястачы, і, зрэшты, ён варты большага, чым быць дэпутатам
Гэтага было дастаткова, каб Алесь трапіў у спіс «ненадзейных» і кантралюючыя органы рознага кшталту амаль на паўгода запаланілі кабінеты офіса. Без усялякага тлумачэння былі заблакіраваны рахункі, і дзейнасць фірмы практычна спынілася. Гурскі цярпеў страты і ўжо не думаў пра дэпутацтва Як мог, ратаваў сітуацыю. Каб разлічыцца па крэдытах і іншых пазыковых абавязацельствах, давялося распрадаць не толькі маёмасць фірмы, але і асабістую. Калі нічога не засталося, кантралёры імгненна зніклі і быццам у насмешку пахвалілі Гурскага за добра наладжаную справу, кожны жадаў поспеху. У прыватнай размове адзін з начальнікаў нават пашкадаваў сябе, што гэтулькі часу марна патраціў, а ўсё з-за неправеранай інфармацыі
Алесь быў на мяжы нервовага зрыву. Як аднаўляць бізнес, калі няма ўпэўненасці ў заўтрашнім дні? Цяжка бачыць, як у пакутах выпешчаная справа знішчаецца чужой нядобрай воляй, часцяком рушыцца не свядома, а з-за глупства, па неабдуманасці. Гурскі быў на раздарожжы, усё часцей прыходзіла думка зехаць за мяжу і там шукаць шчасця.
Нечакана зноў абявіўся рэдактар-шантажыст і весела, пасваяцку загугнявіў у тэлефонную трубку пра тое, што Гурскі пажынае пасеянае, што праз сваю маладосць не ўбачыў карысці ў супрацоўніцтве. Звысоку павучаў, наказваў у будучым не сварыцца з прэсай, а сябраваць з «чацвёртай уладай».
Ад пачутага ў Алеся нуду як рукой зняло. Цяпер ён добра ведаў, каму і за што абавязаны развалам фірмы. Гэта падштурхнула, надало рашучасці, і ён апантана ўзяўся за працу. Атрыманую навуку засвоіў на ўсё жыццё, на сабе зведаў, як ворага можна калі не задушыць, то добра-такі прыдушыць у сяброўскіх абдымках.
6
У машыне Алесь зацята глытаў каньяк, пакуль яго істэрычныя пяныя крыкі не зліліся ў адно працяглае завыванне і моташны цяжкі сон не ўзяў верх. І не сон гэта быў, а хутчэй непрабуднае, пянае забыццё, таму і не мог уцяміць, што не маланка бліскае, не гром грыміць, а нейкія людзі слепяць, крычаць і трасуць яго расхрыстанае цела.
Ён вочы расплюшчыў, аднекуль здалёк даляцеў напружаны голас.
Вушы Вушы круці Імгненна ў норму прыйдзе, утомлена раіў нехта нябачны.
Вушы не чапаць Яны абмарожаныя, пяна прахрыпеў Алесь, намацаў пад сядзеннем рычажок, тузануў, і спружыністае пругкае крэсла склалася разам з ім.
Мутнаватымі асалавелымі вачыма даўгавата ўзіраўся ў чалавека, што схіліўся над ім, але выразнасці не было, шкодзіла хмельная павалока. Ён страсянуў галавой, пацёр скроні, калі зноў узняў вочы, яго твар прасвятлеў:
Тава-а-рыш міліцыянер, сухія губы скрывіла вялая фальшывая ўсмешка. А я вось тут адпачываю прыснуў.
Гурскі Алесь Пятровіч? мацаючы пальцамі галаву вадзіцеля, запытаўся прапаршчык.
Так, Гурскі, Алесь рэзка адхіснуўся ад міліцыянера, абурана ўскрыкнуў: Навошта ціскаць галаву? Вы ж не доктар!
Ён хацеў яшчэ нешта сказаць, але гэтае імгненнае абурэнне нечакана вострай пякучай стрэмкай усмакталася ў свядомасць, і Алесь з горкай трывогай, напоўненай кепскімі прадчуваннямі, успомніў прыезд у Мінск, прыгадаў жонку, брата і ўсё, што здарылася напярэдадні. «Я сёння занятая занятая занятая» званіцай гуло ў скронях. Стала цяжка дыхаць, замінаў саленаваты камяк, што крыўдай падкаціў пад самае горла. Халодныя ў сваёй рашучасці вочы запрамяніліся адчайнай непакорнасцю, растрывожаныя пачуцці прагнулі помсты. Алесь глядзеў на прапаршчыка так, быццам той у нечым перад ім вінаваты.
Змены няроўнага настрою вадзіцеля прапаршчык зразумеў па-свойму і, каб яго супакоіць, лагодна сказаў:
Не, не доктар Я лепш за доктара Я міліцыянер А галаву агледзеў, каб упэўніцца, што адсутнічаюць цялесныя пашкоджанні.
Кажу афіцыйна: пашкоджанняў няма Прэтэнзій таксама, катэгарычным тонам заявіў Алесь і паспрабаваў зашпіліць кашулю, але марна: гузікаў не было. І ў машыне спаць маю права Не забаронена Канешне, калі за ноч законы не памяняліся
Не забаронена, калі «мерседэс» належыць Вам, умяшаўся ў гаворку другі міліцыянер і строга запатрабаваў: Пан Гурскі, пакажыце дакументы і раю не шукаць новых праблем
Ну-у, калі па-а-н Калі абяцаеце праблемы Тады калі ласка Алесь усміхнуўся і скептычна, міжвольна ікаючы, выдыхнуў: Ц-ц-япер для мяне м-м-ашына сапраўды, і-і-і дом, і-і-і крэпасць А-а-а праблем і-і-і без вас в-в-ышэй даху
Ён няспешна на ўсе гузікі зашпіліў пінжак, прыдзірліва агледзеў сябе ў салонным люстэрку, паправіў на голай шыі гальштук і, выцягнуўшы з нагруднай кішэні партманет, аддаў прапаршчыку. Пакуль міліцыянер вывучаў паперы, намацаў у бардачку бутэльку, радасна ўскрыкнуў:
А калі я дома, то і выпіць не грэх, але, убачыўшы, што гэта шампанскае, скрывіўся, быццам пракаўтнуў нешта кіслае, кінуў бутэльку на пасажырскае сядзенне, горка выдыхнуў: Сёння шампанскае не для мяне, сёння душа патрабуе мацнейшага
Паперы ў поўным парадку, казырнуў прапаршчык, а вось з Вамі, відаць, нешта кепскае здарылася Мы можам дапамагчы?..
Дзякуй, ужо дапамаглі Вярніце дакументы і пакіньце мяне ў спакою!
У прафілактычных мэтах часова канфіскуюцца ключы, вадзіцельскае пасведчанне і тэхнічны пашпарт. Іх зможаце забраць у дзяжурнага па аддзеле міліцыі, але толькі раніцай Спадзяюся, адрас ведаеце.
Я для надзейнасці і нумары скруціў, па-дзіцячы шморгнуўшы носам, радасна засмяяўся той, што быў у плашч-палатцы, гэта каб не ўздумаў уцякаць.
Што, ключы прыхапілі і нумары садралі? абурана ўскрыкнуў Алесь. Не маеце права, гэта незаконна.