Виктор Правдин - Парыж, Эйфелева вежа і… стр 2.

Шрифт
Фон

Напачатку Алесь скептычна ставіўся да мітусні вакол дэпутацтва і паверыў у поспех толькі пасля першага тура, калі з вялікай перавагай перамог і выйшаў у другі. Гурскі больш не аднекваўся ад выступленняў на тэлебачанні і радыё, з задавальненнем даваў інтэрвю журналістам. Ён стаў чалавекам, якога пазнавалі. Цяпер пісалі не толькі пра яго, але і яму, з усіх бакоў сыпаліся просьбы аб дапамозе. І ён дапамагаў чым мог, асабліва калі пытанне тычылася матэрыяльнай падтрымкі.

Неяк да Алеся завітаў галоўны рэдактар газеты, даволі вядомай у апазіцыйным асяродку. Рэдактар па-гаспадарску ўладкаваўся ў мяккім крэсле, да прапанавай кавы папрасіў «грамульку» каньячку, каб трошкі настрой падвысіць, і, шумна сёрбаючы пітво, доўга разглядваў Алеся сваімі вылупленымі рудымі вочкамі. Потым з жалем паглядзеў на пусты кубак, на Алеся і, зразумеўшы, што яму больш нічога не прапануюць, паспешліва прама ў лоб агучыў прычыну візіту: «Я валодаю забойным кампраматам супроць Вас Калі не дамовімся кампрамат выстраліць і, хутчэй за ўсё, паставіць крыж на Вашай яшчэ не пачатай палітычнай кареры Ад мяне залежыць, прачытаюць выбаршчыкі гэтыя матэрыялы ці не Выбар за Вамі». У пацвярджэнне рэдактар паклаў на стол ладны стос фотаздымкаў.

Паводзіны наведвальніка гаварылі самі за сябе: перад Гурскім прафесіянал, ён з гэтага корміцца, а значыць, і кампрамат сапраўды мае Толькі што?..

Гурскі, каб трошкі пацягнуць час і абдумаць сітуацыю, прапанаваў наведвальніку яшчэ каньяку, наліў і сабе. Губляючыся ў здагадках, Алесь узгадаў праблемныя месцы дзейнасці фірмы прычапіцца не было да чаго, нават аўдытарская праверка, якую спецыяльна правёў перад выбарамі, не выявіла ніякіх хібаў.

Ён цадзіў каньяк і няспешна разглядваў каляровыя здымкі. Убачыў сябе на пляжы з пышнагрудай бландзінкай, і каля начнога вогнішча ў атачэнні распранутых дзяўчат, і з брунеткай у лодцы, і нават у ложку з вядомай спявачкай. Алесь быў не тое што разгублены, ён хацеў зразумець, каму спатрэбілася гэтая правакацыя, хто стаіць за шэранькім, кругленькім і нахабным чалавечкам, які напышліва сядзіць насупраць, пе каньяк і мітуслівымі прагнымі вочкамі ловіць яго позірк.

Было відавочна, што перад ім не Астап Бендэр, а дробны махляр-ашуканец. На фотаздымках сапраўдным быў толькі твар Алеся, астатняе звычайны фотамантаж.

У чалавека, чыё тулава похапкам прыляпілі да галавы Алеся, на правым плячы красавалася каляровая галава тыгра з ашчэранай пашчай. У Гурскага татуіровак ніколі не было, і цяпер свярбелі рукі паквітацца, даць нахабніку добрага выспятка Але ж вельмі хацелася даведацца, што рудавокі просіць узамен, а для гэтага трэба згуляць па правілах махляра, і ён гэта зрабіў, вырашыў вывесці шантажыста на чыстую ваду, ды так, каб пра яго шулерскі заробак ведалі ўсе.

Высветлілася, што рэдактар не просіць, а прапаноўвае супрацоўніцтва. Надзейны чалавек у парламенце патрэбен тым, хто фінансуе газету, свой жа клопат ацаніў «невялікай» прэміяй. Пазначаная на аркушы сума аказалася з шасцю нулямі, а прыпіска, у якой валюце шантажыст жадае атрымаць грошы, так рассмяшыла Гурскага, што ён больш не мог стрымліваць пачуцці і выпусціў на волю грэблівае зусім не літаратурнае

На раптоўны і нязвыклы крык начальніка, які праз хвіліну-другую змяніўся абрывістым гучным смехам, у кабінет заглянула перапужаная сакратарка, потым прыбеглі ахоўнікі і па загадзе гаспадара выправадзілі няпрошанага госця, праўда, не вельмі тактоўна Рэдактар-шантажыст выспятка ўсё ж атрымаў

Потым быў «праўдзівы» артыкул у газеце і суд. Гурскі не сумняваўся ў поспеху і, калі пачуў вынік экспертнага заключэння: «Фотаздымкі, надрукаваныя ў газеце, сапраўдныя і фотамантажом не зяўляюцца»,  ледзь не кінуўся на крыўдзіцеля з кулакамі. Адвакат утрымаў, а на Люсю сілы не хапіла. З крыкам: «Эксперты падкупленыя»  разятраная жанчына каршуном ляцела на рэдактара. Шантажыста не ўратаваў бы і стол, пад які ён шустра схаваўся, каб Люсю не перахапіў невядомы. І адразу ў зале суда запанавала знямелая цішыня

4

У той дзень у зале суда цішыня была знямелая, але ўрачыстая, поўная радаснага хвалявання, сёння ж варожая і здрадлівая. Люся спяшалася высветліць адносіны з мужам, спяшалася рассекчы гордзіеў вузел.

 Будзем гуляць у маўчанку ці я ўсё ж апрануся і мы пагаворым як культурныя людзі?  яна рашуча ўзяла з падноса келіх віна і выпіла да рэшты.

 І сапраўды, трэба перацерці сітуацыю даўно наспела,  пагадзіўся Андрэй; ён падышоў да вешалкі, зняў скуранку і накінуў Люсі на плечы.  Прыкрыйся, не ў бардэлі

На паўслове Андрэя перапыніў нечаканы шалёны парыў свежага ветру, які шумна расчыніў балконныя дзверы, разгульна ўварваўся ў кватэру, ветразямі зашкамутаў пад самай столлю занавескі, і адразу нешта цяжкае бразнулася. Праз секунду загрукатала, загрымела, што аж пад нагамі задрыжэла падлога, быццам страляючы з рознакаліберных гармат, пакацілася па небе калясніца Пяруна.

 Кітайская ваза чатырнаццатае стагоддзе  ускрыкнула Люся і кінулася ў цёмны пакой.

Скуранка саслізнула з яе цела і распласталася на падлозе.

 Хоць бы не разбілася Усё ж дынастыя Мін  заклапочана ўскрыкнуў Андрэй і крутнуўся наўздагон за палюбоўніцай.

У гэтую хвіліну шматлікія сляпучыя маланкі нарэшце разбудзілі разамлелае ад летняй спёкі неба і цяпер, як згаладалыя лютыя звяры, ірвалі яго на часткі. Паднябессе прамянілася сотняй, тысяччу асляпляльна-белых феерверкаў, сіняватае трапяткое святло разлілося па пакоях, запахла азонам Перапалоханыя непагаддзю палюбоўнікі знерухомелі і, быццам манекены, застылі пасярод спальні.

 І даўно ты з ёй?  крыкнуў Алесь, але Андрэй не пачуў: аглушальны гром праглынуў і словы, і вулічны шум, і ўвесь горад.  Ажаніўся на сваю бяду!  скрозь зубы працадзіў Алесь, махнуў рукой, невядома чаму падняў скуранку і выйшаў, моцна бразнуўшы дзвярмі.

На вуліцы праліўны дождж у нейкі момант здаўся жыватворным, але не было ў ім той ачышчальнай сілы, што радасцю магла напоўніць спусцелую душу, вярнуць прыніжаны мужчынскі гонар, супакоіць неўтаймаваныя пачуцці, абражаныя здрадай. Паветра не хапала. Алесь адчайна ірвануў кашулю на грудзях і закрычаў ва ўсю моц:

 Лю-дзі-і-і!.. Паглядзіце на раганосца!..

На яго помслівую крыўду адгукнулася толькі навальнічнае неба ярасным, грукатлівым громам, але і ў яго гнеўных перакатах Алесь пачуў улюбёныя Андрэевы словы: «Пер-р-рацерці сітуацыю бар-р-рдэль»

5

Тое, што адбывалася ў зале суда, было падобна на казку. На пытанне ашаломленага суддзі: «Хто Вы?»  губы невядомага кранула белазубая ўсмешка: «Андрэй Іванавіч Лісаў, брат-блізнюк Алеся Пятровіча Гурскага. Так што памылачка, грамадзянін суддзя, выйшла На фотках я, і цяпер трэба неяк перрацерці сітуацыю Нельга дазваляць прайдзісветам ператвараць суд ў бар-рдэль»  ён зняў кашулю: на правым плячы была татуіроўка ашчэранай пашчы тыгра.

У той памятны дзень душа Алеся напоўнілася яшчэ неспазнаным радасным усведамленнем таго, што на агромністым белым свеце ён не адзін, у яго ёсць родны брат, падобны на яго, як дзве кроплі вады, гэткі ж высокі, русавалосы, шэравокі, шырокі ў плячах. Гурскаму, выхаванцу дзіцячага дома, гэткае магло прысніцца толькі ў чароўным сне.

Радасці ніколі не бывае многа, і ў Алеся раптам зацеплілася надзея: а што, калі і маці з бацькам жывыя і ўсе гады шукалі свайго сыночка? Ад уяўлення закружылася галава. Сёння ён паверыў бы і Дзімку, дзетдомаўскаму сябруку, як некалі, зусім маленькім, верыў яго аповедам пра тое, што іншапланецяне хітрыкамі заманілі іх бацькоў на лятаючую талерку і сілком вывезлі на сваю планету на экскурсію. Але хутка настане той час, калі экскурсія скончыцца, таты і мамы вернуцца і ўсе дзеці будуць жыць дома. Алесь часта ўставаў начамі, падыходзіў да акна і з заміраючым сэрцам глядзеў у зорнае неба. Калі бачыў мігатлівыя, чырвоныя агеньчыкі, вочы міжвольна напаўняліся слязьмі, вусны шапталі адно: «Мамачка, я тут, забяры мяне» Маці не прыляцела, а ён праз свае начныя сядзелкі ля акна атрымаў мянушку Лунацік.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Похожие книги

Кейд
4.8К 42