Кузьма Чорный - Трэцяе пакаленне стр 14.

Шрифт
Фон

– Як гэта памагаю ім? – запытаў ён.

– Яму трэба, каб ніхто пра гэта не ведаў, то ты і стараешся, каб ніхто не ведаў.

Цяпер яму шмат што пачало рабіцца ясным. Ён абмяк.

– Ідзі, куды трэба, і раскажы ўсё, што ведаеш пра Скуратовічаў.

Ён як бы не слухаў. Сапраўды, ён не чуў гэтага. Ён маўчаў з паўхвіліны, аддаючыся вострай рабоце думкі.

Пасля ён запытаў, бездапаможна, зусім па-дзіцячаму:

– To што ж мне рабіць цяпер?

– Я ж табе кажу, пайдзі, раскажы, што ведаеш.

– А куды гэта ісці? Хіба ты са мной пойдзеш?!

Ёй стала шкода яго. У гэтыя хвіліны яна была перад ім, як маці. Гэтае пачуццё ішло праз пачуццё іншае, праз варожасць і злосць на яго.

– Ты ж Скуратовіча ненавідзіш… Добра, я з табой пайду.

– Добра, ты мяне не пакідай аднаго… Ты тут пачакай, я заганю каровы на двор, і пойдзем.

– Ты баішся пакінуць тут Скуратовічавых кароў?

– Ну, то чорт іх бяры, няхай валочацца.

У тую ж секунду яны рушылі ісці. Яны пайшлі полем, баючыся лесу. Ім абаім ужо здавалася, што Толік Скуратовіч глядзіць на іх з-за кожнага дрэва. «Чорт яго бяры, так яму і трэба», – думаў Міхалка пра Скуратовіча. I яму ўжо не цярпелася, каб хутчэй зайсці і расказаць. Такія думкі ён і выказваў усю дарогу, і Зосіна варожасць да яго скончылася.

Вярнуўся на хутар Міхалка пад самы вечар. Скуратовіч трывожыўся і сам пазнаходзіў свае каровы па ўсялякіх прылясных закутках. Ён чакаў Міхалку і разам з тым баяўся яго прыходу, як бы чуючы, куды пайшоў Міхалка. На ўсялякі выпадак ён быў не дома, а ў лесе; схаваўшыся ў дрэвах, ён паглядаў на дарогу, па якой напэўна павінен будзе варочацца Міхалка. Калі Міхалка будзе варочацца не адзін, ён тут у лесе астанецца. Але ўбачыў ён Міхалку аднаго – той ішоў палявою дарогаю, і здалёк было відаць, як ён вельмі спяшае. Скуратовіч пайшоў яму насустрач.

Трэцяе пакаленне

43 минуты
читать Трэцяе пакаленне
Кузьма Чорный
Можно купить 71Р
Купить полную версию

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Похожие книги

БЛАТНОЙ
18.4К 188

Популярные книги автора