Глобус Адам - Апавяданні розных гадоў (зборнік) стр 4.

Шрифт
Фон

Яна прыехала з Полацка ў мінскі інтэрнат для адораных дзяцей, але ў паспарце і ў сапраўднасці яна паходзіць з беларусаў.

– Выбачай. Ніна так мне пра яе расказвала, што я падумала – Алена з яўрэйскай сям’і Майхровічаў. Калі хто спытаецца пра квіткі? Вядома, ніхто пра квіткі ніколі не спытаецца! Але раптам нехта чужы спытаецца…

Адкуль у цябе, Валодзечка, квіткі на «Песняроў»? Скажаш, што купіў іх у касе непасрэдна ў «Палацы спорту». Адстаяў кіламетровую чаргу і набыў, як усе набывалі. Маме перадавай прывітанне.

З лёгкім кашальком і прывітаннем для мамы я выйшаў з прапахлай таннымі лекамі паліклінікі. Калі выходжу з паліклінікі, заўсёды радуюся. Проста радуюся першаму глытку свежага паветра.

Радасць мая была кароткай.

Немаведама чаму мне падалося, што Алена адмовіцца ісці на канцэрт. Я ёй прапаную, а яна возьме і скажа, што на такія канцэрты не ходзіць. Адна справа – запрасіць дзяўчыну ў кіно, а іншая – на сапраўдны канцэрт. Мне лягчэй было ўгаварыць Алену распрануцца і папазіраваць аголенай. Што я і зрабіў двойчы. Мне лягчэй было яе аголеную ўгаварыць заняцца сэксам у інстытуцкай майстэрні, што я аднойчы і зрабіў. Той хуткі і нейкі зусім спрынтарскі сэкс Алене, між іншым, не спадабаўся. Ён і мне падаўся прэсным, бо ў Аленінай хуткай узбуджанасці і згодзе была яшчэ і нейкая бабская практычнасць. Пасля таго, як я спыніўся, яна абыякавым голасам папытала: «І ўсё? Я разлічвала, што будзе крыху даўжэй…» – «Наступным разам зробім даўжэй!» – паспешліва паабяцаў я. Цяпер замест працяглай сэкс-гульні я прыйду і прапаную Алене схадзіць на канцэрт. Хіба гэта натуральна? Можа, і натуральна для іншых, але не для майго хіповага і вальнадумнага стыля ў жыцці. З іншага боку, гэта была пэўная баязлівасць. Што-што, а баязлівасць я заўсёды мог у сабе пераадолець.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3