Павал Касцюкевіч - Зборная РБ па негалоўных відах спорту стр 3.

Шрифт
Фон

І толькі ля самай падлогі, між батарэяй і ложкам адной з баковак, праз усе слаі дэрмаціну і жалеззя, поячы наваколле дзівосным водарам, зіхціць нязгасным рубінавым святлом надзейна забытая «Папараць-кветка», для ўсіх тыпаў валасоў, персанальная Áйчына кантрабанда.

Доктару Хаўзу ад беларускага народа ліст


Любы!

Ты Брус Уіліс сёння. Як і яго, цябе можа кінуць жонка, могуць узненавідзець усе сябры, бо ты такі самы казёл, імпатэнт, алкаголік і няўдаха, але на самы апошні бой ты, як і ён, выйдзеш ды ўратуеш людскія душы. Але ж, па справядлівасці, Брус Уіліс быў перадапошнім бойскаўтам, а апошні ўсё ж ты, мілы доктару Хаўзе. Проста ты адзін з першых а дакладней, трэці прасёк, што ратаваць свет гэта не прафесія. Першымі гэта сцямілі нашы разумныя мамы і настойліва параілі паступаць на эканамічны. Другімі скемілі небаракі з задымленых вежаў-блізнюкоў, што, дарэмна прачакаўшы Супермэна, ад нявыкруткі скочылі долу. Рэч у тым, што для паўставання генерацыі свядомых ратавальнікаў свету патрэбныя спецыфічна-цяплічныя ўмовы: кіношны павільён, флюарысцэнт і якасны мантаж. Таму ў часіну, калі чацвёрты Рэмба глядзіцца як пародыя на першых трох, ты ўзяў ды паступіў у галівудскі медыцынскі. Пэўна, беручы за аснову тое, што ратуючы чалавека ратуеш цэлы свет. І ўсё ж застаўся сволаччу і паўдуркам.

Не вер галоўурачу Кадзі, не спі з падначаленай Кэмеран. Усе дактарыхі сцервы. Галівудзяць налева і фабрыкуюць мроі. Мы ж цудоўна ведаем, што ў цывільным жыцці ты Хю Лоры, ангельскі актор. Не як яны янкі. Ты глыбокі, удумлівы брытанскі комік. Наскі, еўрапейскі. Еўрасаюзнік!

Добры доктар Хаўз! Гэтае кубічнае неба колеру таплёнага малака і бурае падножжа з тэкстурай пракіслай аўсянкі... Два мінулыя пакаленні мы толькі і рабілі, што прасілі снегу на Новы год. Сёлета атрымалі. Шчыра? Шчасця гэта не прыносіць. Калі зноў прыадчыняцца нябёсы, дык паспрабуем заказаць два леты. Тое першае вялікае і гнілое, як

Грымпенская дрыгва, такой бяды хай разлягаецца паміж майскімі і дажынскімі. Можа, яно яшчэ схамянецца ды зробіць нам прыемна. А вось паміж лютым і сакавіком хай дадасца яшчэ адно лецейка: невялічкае, але каб выхад да трох мораў і адпускныя ў цвёрдых нафташэкелях з прывязкай да Госпада Бога. Каб нашым разумным мамам не давялося хадзіць-торкацца па абменніках. Ой, дзетачка-доктар, мама ж стары чалавек, хворы... А нездароўчасць гэта па тваёй медчасці.

Чаму менавіта цяпер, пры канцы лютага, пішам да цябе, добры доктар? Ведаеш, гэтай парой у нас абвастраецца поцяг да справядлівасці ды заканчваюцца боепрыпасы ў падвалах. Першае, кажуць, лечыцца, у другім бедстве навука робіць толькі першыя крокі. Але, ведаем, усё будзе: і тры ўраджаі на год, і бананавыя плантацыі ў дэльце Сожа, і зезд беларускіх фараонаў у Палацы Рэспублікі.

Мілы Хаўзе! У гэтым месцы хочацца прыгадаць які-небудзь беларускі верш якога-небудзь беларускага паэта, але ўспамінаюцца неўміручыя словы Някрасава. Такім парадкам, тэрмінова прымі эсэмэску з сімптомамі нашай хваробы:


Ліхаманка

Ямінай грудзі

Губы бяскроўныя

Павекі апалыя

Ногі апухлі

Каўтун у валасах.


Паводле пералічанага вышэй пастаў нам дыягназ. Дакладны, але харошы. Бесстаронні, але з душою. Каб не горш за суседзяў, але каб, барані Божа, не вытыркацца. Каб з тваім смяротным выракам можна было жыць ажно да самай смерці. Сам бязлітасны, з нас злітуйся. Медзаключэннямі пра агульную млявасць і абыякавасць да жыцця просьба не турбаваць.


Метагалактычны авітаміноз?

Не!

Міжпланетны скаліёз?

Не!

Зборная Уругвая?

Не!

Маладзёжная Парагвая?

Не!

«Дынама» (Мінск)?

«Тарпеда» (Пінск).

Калі дачка?

Хай будзе Дыяна.

А як што сын?

Тады Даніла.


Сячэш паляну, медафіл?


А цяпер сурёзная прапанова. Усе дзевяць мільёнаў з хвосцікам грамадзян РБ купляюць сабе не па шэсць бутэлек піва, а па пяць з паловай, скідаюцца па зэканомленай тысячы і бізнес-класам «Белавіі» ты прыбываеш сюды ды ставіш нам клізму. Увесь такі ў белым і прасветлены пасля «Бхагавад-гіты» і «Рухнамы». Прыязна гутарыш з грамадскімі (пр)адстаўнікамі, малодшаму школьнаму ўзросту падрабязна адказваеш на пытанне, дзе ж былі ўсе дарослыя ў ноч на трыццаць сёмы год, перад кожным актам куплі-продажу ў ЦУМе цалуеш знерваваных прадавачак у псіхатэрапеўтычных мэтах. А яшчэ разводзіш рукамі інвестыцыйны клімат і разлічваешся з усімі замежнымі гандлярамі людзьмі.

Чаго, ты ўжо тут?! Каторы месяц ідзеш па БТ? OhmyGod! Яны што там, на Макаёнка 9, усе з глузду пазязджалі? Што яны маюць паказаць наступным нумарам: мультсерыял пра Садама Хусэйна?

Раз ты ўжо тут, дык, будзь ласкавы, сатры з трэцяга вока канюктывіт, пастаў банкі сабе на рогі, наляпі гарчычнікі пад хвост і вэк адсюль! Халера цябе не возьме, доктар Хаўз.


Падпісаліся:

1. Павал Касцюкевіч

2. ......................

3. ......................

4. .....................

5. .....................

Я кахаю цябе, Юлія


Заходжу на офісную кухню там Юля. Як заўжды пе сваю распушчальную каву.

Я: Прывітанне, Юля, у мяне для цябе гісторыя. Калі ў Юлія Цэзара нарадзілася першая дачка, дык ён назваў яе ў свой гонар Юліяй. Калі ж у яго нарадзілася другая дачка, дык ён назваў яе Як, ты думаеш, ён яе назваў?

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3