Севярын Квяткоўскі - Як стаць беларусам. Сто гісторый стр 26.

Шрифт
Фон

Уладзімір Арлоў: Бабуля і «Песняры» мяне далучылі да беларускага нацыянальнага космасу

Я нарадзіўся і рос у наскрозь русіфікаваным Полацку. У нас была толькі адна шыльда на беларускай мове «Лазьня». Я маленькі не ведаў, што гэта такое. Гэта для мяне нават была не шыльда, а проста слова з мяккім знакам, якое было выкладзена з цэглы на тым будынку, куды мы з татам хадзілі кожную суботу.

Але чалавек, калі нараджаецца на гэтай зямлі, калі жыве на ёй, атрымлівае проста ад нараджэння гэты ген беларускасці. І трэба толькі, каб гэтае зерне ў нейкі момант прарасло, каб быў нейкі штуршок, каб яно не загінула.

Яно не загінула ўва мне, таму што ў мяне была баба Аўгення, да якой мяне вазілі на лета. Баба Жэня была маёй першай настаўніцай беларускай мовы і беларускай гісторыі. Дзякуючы бабулі, я пачаў разумець, што я не проста савецкі хлопчык Вова. Што ў мяне ёсць іншая Радзіма зямля, дзе гавораць на той мове, на якой гаворыць мая бабуля, тая зямля, на якой людзі пабудавалі Сафійскі сабор і Спаса-Ефрасіннеўскую царкву. Усё гэта дрэнна стасавалася з песенькай, якая тады часта гучала з рэпрадуктараў: «Мой адрес не дом и не улица, мой адрес Советский Союз».

Калі я вучыўся ў 10-м класе, у наш горад прыехаў ансамбль «Песняры». Тады ён яшчэ называўся «Лявоны». Мой тата быў пракурорам Полацку, і таму ён мне прынёс запрашальнік на гэты канцэрт. Я быў прасунутым школьнікам, слухаў «Beatles», «Rolling Stones» і даволі скептычна паставіўся спачатку да нейкіх там «Лявонаў».

Але тата мне сказаў: «Ты ведаеш, канцэрта можа і не быць, таму што яны зараслі страшна». «Песняроў» выклікалі тады ў гаркам партыі і сказалі: «Альбо вы, дзікабразы, пойдзеце ў цырульню, альбо канцэрта не будзе». На маё вялікае шчасце, Мулявін выбраў цырульню і канцэрт адбыўся. Я пайшоў туды з сябрамі.

Канцэрт складаўся з двух аддзяленняў у адным спяваліся беларускія песні, а ў другім песні з рэпертуару «Бітлоў». З гэтага канцэрта я ўжо вяртаўся іншым чалавекам. Два тыдні, напэўна, ува мне гучала «Александрына». Я вельмі шкадую, што хоць некалькі разоў і сустракаўся з Мулявіным, але так яму і не расказаў гэтую гісторыю, не сказаў «дзякуй» за тое, што «Песняры» мяне далучылі да таго, што можна назваць «беларускім нацыянальным космасам».

Для зяўлення нацыянальнай самасвядомасці могуць быць самыя розныя каталізатары. Я думаю, што для кагосьці ім стане гурт «N. R. M.» альбо кнігі Уладзіміра Караткевіча.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Я аднойчы выступаў у Эстоніі, і да мяне на сустрэчу прыйшоў адзін прадпрымальнік. Ён расказаў мне такую гісторыю. У 2000 годзе яму пасля анкалагічнага дыягназу дактары сказалі, што яму ўжо мала засталося. У яго страцілася ўсякая цікавасць да жыцця. Ён ляжаў, губляў вагу, глядзеў у адну кропку. І раптам ва ўсім гэтым яму пачало мроіцца адно і тое ж, як ён, калі яшчэ вучыўся ў віцебскім інстытуце, уносіць у залю на нейкім інстытуцкім вечары бел-чырвона-белы сцяг. І вось, распавядаў ён мне, гэтыя мроі цягнуліся і цягнуліся. І тут яму раптам захацелася есці. Спачатку бульбы, кажа, потым селядца, потым падняцца. Гэты ўспамін, ён лічыць, яму дапамог, вярнуў да жыцця і прывёў у беларускае таварыства.

У маім уяўленні, калі казаць пра 20 ст. і нават пра яго працяг у 21-м, галоўная падзея беларускай гісторыі гэта абвяшчэнне незалежнасці БНР, калі беларусы зноў атрымалі статус дзяржаўнага народу, ужо пад сваёй сучаснай назвай.

У маім жыцці былі самыя розныя святкаванні. Аднойчы я, напрыклад, быў у Празе, выступаў у Чэшскай нацыянальнай бібліятэцы на канферэнцыі, звязанай якраз з гэтым днём. А потым мы паехалі на могілкі, дзе пахаваныя два першыя старшыні рады БНР Пётра Крэчэўскі і Васіль Захарка. Сустракаў я 25 сакавіка і з віленскімі беларусамі, і з беларусамі латышскімі. Але ў большасці выпадкаў я быў на Беларусі.

У канцы 80-х гадоў у Полацку мы святкавалі нейкім вузкім колам з роднымі і сябрамі. У Менску святкаванне мела ўжо больш шырокі размах. Добра памятаю святкаванне ў 1993 годзе. Урачыстае пасяджэнне адбывалася хай сабе не ў Тэатры оперы і балету, але ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. На гэтым святкаванні выступаў тагачасны старшыня БНР Язэп Сажыч, які быў ганаровым госцем. Міліцыя тады падтрымлівала парадак, а не дубасіла нас. Узгадваю таксама святкаванне 2000 года, калі было больш за 500 затрыманых.

Відаць, лепш, чым сказаў Васіль Быкаў, не скажаш. Гэта «свечка надзеі», якую ўжо амаль сто гадоў захоўваюць сэрцы і душы незалежных беларусаў і якая асвятляе шлях наперад, таму што ідэалы БНР яшчэ канчаткова не здзейсніліся. Мы маем незалежную Беларусь, але ў ёй няма яшчэ тых дэмакратычных правоў і свабодаў, якія абвешчаны былі Другой Устаўной граматай у 1918 годзе.

Ірына Мішкевіч: Я сапраўдная дачка сваёй зямлі

Нарадзілася я ў Ленінградзе і жыла там шэсць гадоў. Кожнае лета ездзіла да бабулі ў Беларусь, адкуль прывозіла ў дзіцячы садок словы «патэльня», «бульба». Я кажу: «Гэта бульба», а дзеткі мне: «Что?.. Это картошечка!» Вельмі крыўдавала, што мяне не разумелі. У нейкі цудоўны момант маці пачала самааддана і натхнёна вывучаць гісторыю. Яна й бацьку падцягвала да беларушчыны яны абодва з паходжання беларусы.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3