Севярын Квяткоўскі - Як стаць беларусам. Сто гісторый стр 22.

Шрифт
Фон

Таварышы турысты, каб даведацца, хто такія беларусы, Караткевіча чытайце, «Ладдзя Роспачы» павінная стаць вашай падарожнай кніжыцай па Беларусі. Ці, іншаземнае спадарства, запрашайце да сябе. Пакажыце беларусам, што кожны народ імкнецца падкрэсліць: «Я не такі, як іншыя». Каталонцы не лічаць сябе іспанцамі, баварцы досыць кпліва глядзяць на астатнюю Германію. Дзе нашыя палешукі, у якіх нават свая мова ёсць? Пакуль няма і беларусаў, але абавязкова зявяцца: грошы і танныя візы.

І яшчэ. Нацыянальная ідэя вельмі добры бізнес. На нацыянальным можна няблага зарабляць. У сусветным культурным працэсе вялікім попытам карыстаюцца менавіта нацыянальныя адметнасці. Паўднёвая Амерыка ці Афрыка, Індыя ці Кітай уся справа ў тым, хто перадасць адчуванне жыцця свайго народа на зразумелай замежнікам мове.

Таму сучасны беларус не павінен чапляцца толькі за беларускую мову, за Якуба-дзядзьку ды Янку-дзядзьку. Ён павінен зрабіць мікс з нацыянальнага з сучасным сусветным.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Таму сучасны беларус не павінен чапляцца толькі за беларускую мову, за Якуба-дзядзьку ды Янку-дзядзьку. Ён павінен зрабіць мікс з нацыянальнага з сучасным сусветным.

Джон Ленан, сэр Пол, MGMT разам с Сhemical Brothers усё гэта побач, але з моцным беларускім акцэнтам вось мой сучасны вобраз «homo беларус».

Той, да якога трэба ісці, мультыкультурны чалавек сусвету. Які ўспрымае ўсіх, Талстога-Дастаеўскага і Кена Кізі пад спевы Manu Chao. Выдатна валодае расейскай, беларускай і англійскай мовамі. І пажадана вучыць мову суседа, паляка ці літоўца.

З імі мы набудзем маштабнасць мыслення. Адчуванне, што Лондан не так далёка, а вучыцца ў Паўднёвай Афрыцы цікава. А спевы, літаратуру-танцы трэба рабіць так, каб прадаваць сусвету, не звужаць тэмы на варыяцыі сахі-касы ці таталітарнасці ўлады.

Грошы і танныя візы.

І ўсё будзе добра.

Я шлях ад чалавека абыякавага, «тутэйшага», да «беларуса» прайшоў гады за два пасля Індыі. Цяпер магу ўпэўнена разважаць пра баявую крывіцкую магію ці літвінства беларусаў. Не забываючыся пра тое, што ў Еўропе сумна, у Індыі брудна, у Расеі жорстка, але ўсюды цікава рознымі поглядамі на жыццё. І, самае прыемнае ва ўсіх вандроўках, вяртанне на Радзіму.

Да сваіх людзей.

Да беларусаў.

Я з імі ментальна супадаю. Таму пытанні мовы і іх «беларускасці» мяне не вельмі непакояць.

Як толькі зявяцца грошы і танныя візы мы адразу ўбачым нараджэнне беларусаў як асобнай нацыі.

Гэтаксама як два гады таму «нарадзіўся» беларусам я.

Святлана Курс: Аскепкі прачытанага і ўбачанага склаліся ў мазаіку

Вядома, я нічагуткі не ведала пра Беларусь. Проста калі ў 1991 годзе прынялі сцяг і герб, калі абвясцілі ўрачыстым голасам пра незалежнасць, у мяне быццам аскепкі прачытанага і ўбачанага склаліся ў мазаіку. Нейкія сярэднявечныя намёкі з Багдановічавых вершаў, «Пагоня», старыя манахі, замкі Карціна сталася цэльнай: краіна, гісторыя, культура, мова гэтай краіны. І я ў ёй.

Я нарадзілася ў тыповай беларускай вёсцы, сярод людзей з натуральнай простанароднай беларускай мовай. У школе пра гісторыю Беларусі казалі ў кантэксце вайны ды крыху рэвалюцыі. Каштоўнасць мовы і старадаўняй гісторыі не акцэнтавалася.

Найцікавей для мяне былі кнігі і прырода. І мае сямейнікі. У мяне была вельмі харызматычная бабка, якая па-беларуску гаварыла мудрэй за Коласа. Мама вучыла ў школе мову і літаратуру. Было шмат нашых кніжак: Пысін, Караткевіч, Танк, Чорны Я ўсё гэта чытала, тым больш, што савецкія кніжкі ў мясцовых бібліятэках былі ну зусім нягодныя.

Аднак мая мама, як бальшыня беларусаў, хацела для дачкі лепшай долі. Чаго ты будзеш нэндзіцца з беларускай мовай. Вучы расейскую, яна запалоніць свет, сказалі яны мне з дырэктаркаю. Я паверыла і пайшла на расейскае аддзяленне.

У Менску мне было файна з маёй новай мовай і нацыянальнасцю. Рушчына мне не муляла, мне трэба было разабрацца, што гэта за штука такая Менск. Ніхто па-беларуску не гаворыць, як мама і казала, але курсу да трэцяга гэта мяне пачало няслаба раздражняць. Я пазнаёмілася з дзяўчатамі і хлопцамі з беларускага аддзялення. У адрозненне ад рускага, беларускае аддзяленне ўражвала сваёй жыццёвасцю. Яны былі больш грубыя, рэзкія, жывыя і сапраўдныя. Навучылі мяне піць, гуляць. Лаяцца. Хадзіць на мітынгі.

Так што калі першы раз спрабавалі закрыць «Народную газету», мы з сяброўкаю намалявалі плакат і сталі каля Вярхоўнага Савета. Потым самі знайшлі БНФ і ўступілі ў яго. Мы тады былі адзіныя беларускія маладыя партыйкі на ўвесь Менск. Таму хадзілі клеіць улёткі з 60-гадовымі мужчынамі і жанчынамі. І зараз мы з імі здароўкаемся на вуліцах.

А культурна-ментальнае мы самі сабе рабілі. Мне хацелася, каб рушчыны было менш, а беларушчыны больш. Адначасна, думала я, стане больш свабоды і культуры. Я дагэтуль так думаю. Колькі людзей гавораць у побыце расейскай, аднак робяць вартыя беларускія рэчы, лідар гурта «Neuro Dubel» Аляксандар Кулінковіч, напрыклад. Колькі самі не могуць перайсці на беларускую мову, але аддаюць дзяцей у беларускія класы, купляюць ім беларускія кніжкі.

Часам я думаю, як сябе адчувае чалавек, народжаны ў нармальных умовах, калі не трэба выбіраць сабе нацыянальнасць? Думаю і не магу зразумець

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3