Севярын Квяткоўскі - Як стаць беларусам. Сто гісторый стр 13.

Шрифт
Фон

Гісторыя майго шляху да таго, як я стаў беларусам, пачыналася з акна са свечкаю і супрацьгаза.

«Рабаванне» музея Якуба Коласа ў Пінкавічах, адкрытага Іванам Іосіфавічам Калошам у лістападзе 1990 года, было добра спланаванай акцыяй з удзелам двух маіх сяброў-родзічаў, свечкі ды дзедаўскіх супрацьгазаў.

Але спачатку нарадзілася ў мяне цяга да гісторыі. І нават да гістарычных каштоўнасцяў. І была яна настолькі моцная, што калі я бачыў нешта каштоўнае, яно неяк адразу ўжо станавілася маім, спачатку ў думках, а пасля ў кішэні.

Сямя мая паляшуцка-ўкраінская, таму і гаворкі там не вялося пра штосьці беларускае дзед штодня распавядаў пра свае погляды на Пінск па-ўкраінску. Мову беларускую я чуў толькі ад дзядзькі Міколы. Ён мне даволі дзіўныя вершы чытаў мацерныя, і ўсё пытаў: «Ведаеш, хто напісаў?» Ну адкуль мне, дзесяцігадоваму хлопцу, такія вершы ведаць? Але дзядзька Мікола таксама не быў пэўны: «Ці Колас, ці Купала? не ведаю. Вось там у той хаце музей яму адкрылі ён і напісаў. Ідзі да дырэктара, хай раскажа, толькі ты яму вершы пра валасы і дзяўчат не чытай, бо тое кепска!» Так дзядзька Мікола адправіў мяне ў музей Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна, што быў праз дарогу ад нас.

Сам будынак быў новы, хаця яго падмурак застаўся ад першай школы, якую пабудавалі ў 1864 годзе. Цяпер гэта мёртвы музей, а ў маім дзяцінстве ў 1990-х там было жыва штодня працуе, дзверы адчыненыя, і 70-гадовы Іван Іосіфавіч са сваім шчэ больш старым сябрам Мікалаем Уладзіміравічам разважаюць пра мову, гісторыю, палітыку.

Я ўжо тады ведаў з аповедаў розных мужыкоў, што Мікалай Уладзіміравіч «порох на фронте не нюхал», бо быў афіцэрам НКУС ці штабістам; ну, тое казалі адныя, а ўлады зусім іншае, хаця ўладам ён у 1994 годзе крэслам у спіну кінуў з крыкам: «Я за Пазняка!».

Уладзіміравіч дзіўны чалавек, чаго вартыя толькі яго лісты ў райвыканкам пра адсутнасць дэмакратыі ў вёсцы Пінкавічы і патрабаванне дэмакратычнага кандыдата ад вуліцы

Я быў малы, але галава мая працавала, я думаў, што нешта гэтыя дзяды круцяць. Цяпер бы сказаў «апазіцыйныя дзяды-франтавікі», але галоўнае было не гэта, а тое, што з іх расповедаў у мяне нараджалася цяга да гісторыі. А яшчэ былі дзед, бабуля і прабабуля. Яны захоўвалі ў хаце ўсялякія дзіўныя рэчы: нейкія выявы Леніна, сцягі розных народаў і часоў, медалі, і кожны вечар перад сном мне апавядалі, што гэта за Ленін і дзе яму ў нашым Пінску помнік стаіць.

Апавядалі так цікава, што праз пэўны час недалічыліся медалёў, сцягоў і выяваў Леніна усё гэта мне спатрэбілася ў «штабіку», які я пабудаваў у балотах. Дарогу туды ведалі толькі двое маіх сяброў Віця ды Ігар.

Дзед пачаў на мяне крычаць:«Вярні, пірат, хоць сцягі, я імі збіраўся гуркі ды памідоры падвязваць!» Карацей, сцягоў 78 вярнуў. Між іншым, яны былі вялізныя, і такая добрая тканіна. Прабабуля трымала іх у руках і казала: «Ой, Дзімку, я ў часы вайны, калі немцы прыйшлі, з такога сцягу спадніцу сябе зрабіла, выразаўшы Леніна з сярэдзіны. Дык пасля судзілі, калі бальшавікі тыя прыйшлі, сусед нагаварыў!» Гэтак мая бабуля выказала свой сум па тым, што я такую тканіну па балоце цягаю А я слухаў яе і спазнаваў не толькі гісторыю, але і кошт розным рэчам.

То быў нейкі выходны дзень апошняга лета ХХ стагоддзя. Іван Іосіфавіч і Уладзімір Мікалаевіч нават і не запыталі, навошта я завітаў у музей. А я забыўся павітацца, бо вочы адразу пабеглі па экспанатах, а ногі за імі па залах.

Музей меў чатыры вялізныя пакоі. У першым я пабачыў лад жыцця беларуса-палешука, у другім жыццё Якуба Коласа ў Пінкавічах, трэці знаёміў з сябрамі і калегамі Коласа, а чацвёрты з яго ліставаннем ды ўсялякім іншым. Мяне зацікавіў першы пакой, дзе розныя лыжкі, сякеры карацей, тое, што я лёгка магу вынесці на памяць, бо астатняе было за шклом.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

То быў нейкі выходны дзень апошняга лета ХХ стагоддзя. Іван Іосіфавіч і Уладзімір Мікалаевіч нават і не запыталі, навошта я завітаў у музей. А я забыўся павітацца, бо вочы адразу пабеглі па экспанатах, а ногі за імі па залах.

Музей меў чатыры вялізныя пакоі. У першым я пабачыў лад жыцця беларуса-палешука, у другім жыццё Якуба Коласа ў Пінкавічах, трэці знаёміў з сябрамі і калегамі Коласа, а чацвёрты з яго ліставаннем ды ўсялякім іншым. Мяне зацікавіў першы пакой, дзе розныя лыжкі, сякеры карацей, тое, што я лёгка магу вынесці на памяць, бо астатняе было за шклом.

Стаю, чытаю сшытак вучня Якуба Коласа, раптам нейкі голас па-беларуску, я азірнуўся і бачу дырэктар. Але ж ён маўчыць, а голас плыве. Нейкі дзядзька вершы чытае і каментуе. Думаў, радыё, ды тут Іван Іосіфавіч кажа: «Гэта гучыць голас Якуба Коласа, Дзіма!» Ну, тут я ўжо пачаў слухаць, а дакладней, рабіў выгляд, што слухаю, гледзячы на аловак Коласа і ўяўляючы яго ў сваім «штабіку».

Потым мы доўга гутарылі. Я ўжо быў «адукаваны», чытаў Максіма Горкага «Маці» ў 9 (!) гадоў і пра высылку Леніна (усё таго ж аўтара) чытаў. Да таго ж мая прабабуля апавядала мне пра цара, палякаў, катаў-бальшавікоў і немцаў, таму я ведаў шмат чаго. Іван Іосіфавіч гэта заўважыў і сказаў, што сыграе мне на скрыпцы і, самае галоўнае, на мандаліне пад вершы Коласа. Зноў я рабіў выгляд, што слухаю, а сам трымаў у руках нейкую пляшку польскага часу і ўяўляў, як з яе пю ў «штабіку».

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3