Твен Марк - Прыгоды Тома Соўэра стр 17.

Шрифт
Фон

Праз некалькі мінут на забітага, на труп, загорнуты ў коўдру, на дамавіну без крышкі і на разрытую магілу глядзеў толькі месяц. Навакол зноў было ціха.

Раздзел IX


Хлопчыкі анямелі ад жаху. Не спыняючыся, беглі яны к гарадку. Часам яны трывожна азіраліся, нібы хто за імі гнаўся. Кожны пень на дарозе здаваўся ім страшным ворагам, ад якога ў іх сціскалася сэрца. Калі яны прабеглі каля хутарка, што быў недалёка ад ваколіцы, на іх забрахалі сабакі, і ад гэтага ў хлапцоў нібы крыллі выраслі.

Толькі-б нам дабегчы да старой гарбарні, пакуль мы не страцім сілы! прашаптаў Том, задыхнуўшыся. Я ўжо, здаецца, больш не магу.

Гекльберы ў адказ толькі соп. Хлопчыкі напружвалі апошнія сілы. Нарэшце яны падбеглі да гарбарні, праскочылі праз адчыненыя дзверы і паваліліся зусім змораныя. Трохі счакаўшы, пульс іх пачаў біцца раўней, і Том шапнуў:

Гек, як табе здаецца, што з гэтага выйдзе?

Калі доктар Рабінзон памрэ, я думаю, выйдзе шыбеніца.

Ды што ты?

Я напэўна ведаю.

Том падумаў, потым сказаў:

Хто-ж раскажа? Мы?

Што ты? Зваряцеў? Ты толькі ўяві сабе, што справа як-небудзь павернецца на карысць індзейцу Джо, або ён уцячэ і яго не павесяць, ды ён-жа-ж тады нас абавязкова забе. Ужо нам тады не мінуць смерці.

Я і сам гэта думаю, Гек.

Калі ўжо каму данасіць, дык няхай Меф Потэр даносіць; у яго на гэта дуроты хопіць. Ён-жа ж заўсёды пяны.

Том нічога не сказаў ён думаў; потым шапнуў:

Гек, але-ж Меф Потэр не ведае, як-жа ж ён можа данесці?

Том нічога не сказаў ён думаў; потым шапнуў:

Гек, але-ж Меф Потэр не ведае, як-жа ж ён можа данесці?

Гэта-ж як ён не ведае?

А, вядома, не ведае. Яму-ж доктар трэснуў па галаве акурат у той момант, калі індзеец Джо ўсадзіў у доктара нож. Дзе-ж яму было бачыць?

І то праўда!

Апрача таго, хто ведае, можа ад гэтага ўдару яму і капут ужо.

Не, Том, гэта наўрад. Ён проста быў пяны. Я гэта заўважыў. Ды ён і заўсёды п'яны. Калі мой бацька пяны, яго можна трэснуць па галаве хоць цэлай вежай, нічога яму не станецца. Ён сам кажа. Таксама і з Мефам Потэрам.

Вось каб ён быў цвярозы, то, магчыма, ад такога пачастунку і сканаў-бы...

Том зноў падумаў.

Гек, ты ўпэўнены, што мы не абмовімся?

Ды ўжо хочаш-не-хочаш, а трымаць язык за зубамі трэба. Сам разумееш... Гэтаму дяблу метысу прыдушыць нас усёроўна, што прыдушыць пару кацянят. Калі толькі мы прагаворымся, а яго не павесяць прапалі нашы галовы! Слухай, Том! Калі ўжо нам хочаш ці не, трэба маўчаць, давай мы адзін аднаму паклянемся, што будзем трымаць язык прывязаным.

Я гатоў, Гек. Гэта самае лепшае. Ну, падымай руку...

О, не! Гэта не гадзіцца. Гэта добра ў звычайных справах, у глупствах, асабліва з дзяўчатамі, бо яны, нарэшце, усёроўна выкруцяцца і выкажуць, калі раззлуюцца; а ў гэтай справе трэба, каб дагавор быў пісаны і абавязкова крывёю.

Тому такая справа вельмі спадабалася. Яна была таямнічая, суровая і страшная. Пры святле месяца Том знайшоў чыстую сасновую трэсачку, выцягнуў з кішэні кавалак сурыка, сеў так, каб святло падала на трэску, і сяк-так накрэмзаў наступныя радкі, на кожным слове прыцмокваючы языком:

Гек Фін і Том Соўэр мы абодва клянемся што мы будзем трымаць язык за зубамі адносна гэтай справы і няхай мы ўпадзем мёртвымі на месцы калі хоць адным словам абмовімся.

Гек прышоў у захапленне ад здольнасці Тома так хутка пісаць, ды яшчэ такім высокім стылем. Ён выцягнуў з сваёй курткі булаўку і хацеў ужо пракалоць сабе палец, але Том спыніў яго:

Пачакай, не рабі гэтага булаўка медная. На ёй можа быць атрута.

Якая?

Іржа такая. Паспрабуй праглынуць, тады ўбачыш.

Тады Том узяў адну з сваіх іголак, і кожны хлопчык па чарзе ўкалоў сабе палец і выціснуў з яго каплю крыві.

Зрабіўшы гэта некалькі разоў і карыстаючыся мізінцам заместа пяра, Том вывеў унізе пачатковыя літары свайго імя, потым навучыў Гекльберы, як напісаць Г. Ф., і дагавор быў падпісаны. Яны ўрачыста, з рознымі царамоніямі і заклінаннямі закапалі трэску каля самай сцяны, лічачы, што цяпер іхнія языкі замкнутыя назаўсёды і ключы закінуты.

Праз дзірку на другім канцы напалову разбуранага будынка прабралася чалавечая постаць, але хлопчыкі яе не заўважылі.

Том, прашаптаў Гекльберы, ты ўпэўнены, што пасля гэтага мы ўжо не прагаворымся ніколі?

Вядома, упэўнены. Што-б ні здарылася, мы цяпер магіла. Мы зараз-жа на месцы павалімся мёртвымі, калі прагаворымся. Ці-ж ты забыў?

Яно так, ды...

Раптам недалёка ад іх, усяго за якіх-небудзь крокаў дзесяць, пачулася працяглае сумнае сабачае выццё. Хлопчыкі ў спалоху прыціснуліся адзін да аднаго.

На каго-ж гэта яна з нас? прашаптаў Гекльберы.

Не ведаю, паглядзі ў шчэлку, ды хутчэй-жа?

Не, ты паглядзі!

Не магу, не магу я, Гек!

Ды паглядзі, Том. Вось зноў...

О! як я рады! прашаптаў Том. Я пазнаю брэх: гэта сабака Гарбізона.

Ну, дзякуй богу! Ведаеш, я проста на смерць перапалохаўся, я думаў, што бадзяжны сабака.

У гэты час сабака зноў завыў. У хлопчыкаў зноў сціснулася сэрца.

Ох, не! Гэта не Гарбізонаў сабака, прашаптаў Гекльберы. Паглядзі яшчэ, Том.

Том, дрыжучы ад страху, зірнуў праз шчэлку і ледзь чутна прамовіў:

О, Гек, гэта бадзяжны сабака!

Глядзі, Том, глядзі, на каго ён брэша?

Пэўна на нас абодвых. Мы-ж поплеч, зусім блізка адзін ля аднаго. Ох, Гек, прапалі мы з табой! Я-ж ужо ведаю куды траплю. Я такі грэшны...

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке