Сказаўшы гэта, стары паставіў труну на падлогу і хацеў легчы ў яе.
Што ты робіш! закрычаў адзін з гасцей, хапаючы яго за руку. Навошта, здаровы і моцны, лезеш у дамавіну? Прыйдзе пара, самі цябе туды пакладзём. А пакуль тое, жыві і радуйся сонейку!
Сказаўшы гэта, стары паставіў труну на падлогу і хацеў легчы ў яе.
Што ты робіш! закрычаў адзін з гасцей, хапаючы яго за руку. Навошта, здаровы і моцны, лезеш у дамавіну? Прыйдзе пара, самі цябе туды пакладзём. А пакуль тое, жыві і радуйся сонейку!
Але больш ты ўжо не вырасцеш, сказаў мой бацька. А цяпер, бачым, труна акурат па табе. Не нагадвай нам, што некалі цябе страцім. Давай пагамонім лепей пра тое, што было даўней.
Хачу адпачыць пасля працы. Ужо ноч, зоркі свецяцца на небе, сказаўшы гэта, Гараська лёг у труну.
Стоячы вакол, глядзім на яго: твар смяртэльна збялеў, і вочы закрыліся.
Досыць, досыць гэтае пробы. Падымайся, сказаў мой бацька, беручы яго за руку.
Уставай, уставай, Гараська! крычалі госці.
Хацелі падняць яго з труны, але як убачылі, што ён ужо нежывы, пабялелі ўсе і доўга стаялі вакол у здранцвенні.
Дзіўны стары, сказаў Завальня, ведаў, што жыве апошнія гадзіны і, развітваючыся з гэтым светам, запрасіў да сябе ў гасціну знаёмых, каб у іх на вачах пайсці ў свой вечны дом. Пэўна, ён усё жыццё памятаў пра смерць, за гэта ў старасці літасцівы Бог і абвясціў яму часіну свайго суда і міласэрнасці. А вось той чорны госць, што не даваў спакою пану, ужо трэці раз зявіўся на сцэне ў нашых гісторыях. Не спіць злы дух, усюды шкодзіць людзям і заўсёды сябруе з тымі, хто забывае пра бліжніх сваіх. То кара Божая.
Паслухаем жа цяпер, што твой таварыш скажа.
Апавяданне трынаццатае. Чараўнік ад прыроды і кот Варгін
Бывалі цуды даўней, сказаў другі падарожны, чуў і я ад старых пра незвычайных людзей. Апавяданні пра аднаго з іх наймацней захаваліся ў маёй памяці.
Жыў у нашым краі просты селянін Тамаш. Пра яго казалі, быццам нарадзіўся, маючы ўсе зубы, а калі вырас, не вучачыся чараваць, ведаў усе сакрэты чараўнікоў, нячысцік ад яго не мог схавацца: у кожнай перамене, у любым абліччы ён заўсёды яго бачыў і пазнаваў. Да ўсіх людзей ён меў прыязнасць, ведаў нейкія сакрэтныя словы, якімі перамагаў злога духа, дапамагаючы пакутным і нешчаслівым людзям. Змучаныя цяжкай хваробаю паны, калі вучоныя дактары і дарагія лекі не давалі ім палёгкі, пасылалі па Тамаша, і той нейкім таемным словам хутка вяртаў ім здароўе і спакой. Раскажу пра некалькі такіх выпадкаў.
Аднаго разу пан Н. вярнуўся з горада і прывёз дадому ката. Дзе і як яго набыў я не чуў, толькі ведаю, што кот той быў незвычайны. Калі пан занёс яго ў пакой і пасадзіў на падлогу, усе сямейнікі абступілі госця і здзіўлена глядзелі, як той паважна пахаджваў па хаце, падыходзіў, варкочучы, да кожнага і з усімі быў такі ласкавы, быццам гадаваўся ў гэтым доме.
Пан Н. сказаў жонцы:
Глянь, Антося, які цудоўны кот, вялікі, поўсць блішчастая, увесь чорны, як вугаль, вочы гараць. Ды гэта сапраўдны кашэчы кароль Варгін[170]. Ледзьве здабыў гэтую найвялікшую рэдкасць.
Кот ускочыў на стол. Пані пагладзіла яго рукою, ён прымружыў вочы, выгнуў дугою чорную спінку і, муркаючы, пахаджваў па стале. Пані ўзяла яго на рукі: пекны, ласкавы кот быў ёй да душы.
Кот гэты атрымаў усялякія выгоды: піў смачнае малако, спаў на мяккай пасцелі, на кліч «Варгін!» бег да пані, бавіў яе, і ўсе яго любілі.
Прайшоў месяц, прайшоў другі. Кот быў фаварытам цэлага дому і жыў як сапраўдны кашэчы кароль. Але праз некалькі месяцаў усе пачалі заўважаць нейкую перамену ў пані: у яе зявіліся дзіўныя капрызы, ніхто не мог адгадаць, чаго яна хоча; нудная, неспакойная, сварлівая, карала без віны пакаёвак і лёкаяў, лаяла суседак, крычала на мужа; ва ўсім маёнтку адзін кот быў добры і шчаслівы.
«Што гэта такое? думае сам сабе пан Н. Такая нечаканая перамена ў Антосі».
Параіўся са старымі і дасведчанымі людзьмі. Усе пагадзіліся на тым, што пані хворая, бо часта плача, наракае, хапаецца за галаву, нібыта мучыць яе моцны боль, і падае на ложак. Хворай ніхто не мог дагадзіць. Толькі кот спакойна варкатаў ля яе.
У яе напэўна спазмы, сказаў пан. Трэба клікаць доктара.
Прыязджае доктар, пасылае па лекі, лекі дарагія, выдаткі вялікія, а рады няма. Задумаўся доктар, не можа паставіць дыягназ, дык пан Н. запрашае яшчэ некалькі медыкаў. Сабраліся, пагаманілі між сабою, перамянілі лекі але і гэта не памагло, бо ніхто з іх не мог зразумець хваробу.
Калі ўжо дактары з усёй сваёй навукай не далі палёгкі (хворая зрабілася яшчэ больш слабая і неспакойная), знаёмыя і суседзі параілі пану паслаць па Тамаша.
Тамаш, казалі, нарадзіўся з зубамі, умее ад прыроды лячыць сілаю слоў. Трэба верыць у таямніцы і ў цуды, хоць і не спасціг яшчэ іх чалавечы розум.
Паслухаў пан Н. і паслаў па чараўніка.
Пані ляжала на пасцелі, каля яе сядзела паручнікава жонка, што прыехала тым часам пераведаць хворую; пакаёўкі стаялі ля дзвярэй, кожную хвіліну гатовыя выканаць загад, і чорны кот сядзеў, варкочучы, побач.
Заходзіць пан з Тамашом, кот глянуў на чараўніка агністым вокам, натапырыўся, пырхнуў і скочыў пад ложак.