Ян Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях стр 36.

Шрифт
Фон

Сляпы Францішак

Цёмна на панадворку. Неба высыпана зоркамі. Ціхамірна стаяць аснежаныя дрэвы. Толькі часам мароз стукае за сцяною. Мой дзядзька, нібы чакаючы каго, паглядзеў у вакно і, павярнуўшыся да мяне, сказаў:

 Добрае надворе. Мне здаецца, што гасцей у нас сёння не будзе, дык ты, Янка, успомні што-небудзь са сваіх вучоных апавяданняў. Цяпер ноч доўгая, можна выспацца, перш чым засвеціць заранка.

Падалі вячэру. Яшчэ седзячы за сталом я думаў, корпаючыся ў памяці, пра розныя падзеі старажытнае гісторыі: выбіраў тыя дзіўныя здарэнні, якія былі б дзядзьку пад густ.

Пасля вячэры, ходзячы, як звычайна, па пакоі, ён прачытаў вячэрнія малітвы і, кладучыся ў ложак, запытаўся:

 Пра якіх жа багоў і багінь ты раскажаш мне зараз?

 Раскажу, дзядзечка, пра заснаванне горада Рыма.

 Ці не пра той Рым, дзе жыве яго святасць? О! Гэты сказ мусіць быць прыгожы і цікавы.

 Пра той самы.

 Дык кажы, буду ўважліва слухаць.

Я расказаў спачатку, што рымляне паходзяць ад траянцаў. Пасля пачаў ад Прока[119], караля албанцаў, расказаў пра Амулія і Нумітора[120], пра Рэю Сільвію, што яна, будучы вясталкаю[121], мела ад бога вайны Марса двух дзяцей-блізнят Ромула і Рэма; як гэтых блізнятаў паклалі ў кошык і плылі яны па рацэ Тыбр, і калі хваля выкінула іх на бераг, дык, пачуўшы плач немаўлят, прыбегла ваўчыца і карміла іх малаком, нібы сваіх дзяцей.

 Дык кажы, буду ўважліва слухаць.

Я расказаў спачатку, што рымляне паходзяць ад траянцаў. Пасля пачаў ад Прока[119], караля албанцаў, расказаў пра Амулія і Нумітора[120], пра Рэю Сільвію, што яна, будучы вясталкаю[121], мела ад бога вайны Марса двух дзяцей-блізнят Ромула і Рэма; як гэтых блізнятаў паклалі ў кошык і плылі яны па рацэ Тыбр, і калі хваля выкінула іх на бераг, дык, пачуўшы плач немаўлят, прыбегла ваўчыца і карміла іх малаком, нібы сваіх дзяцей.

Дзядзька здзівіўся, што ваўчыца мела літасць і прыхільнасць да дзяцей, і сказаў, перапыняючы апавяданне:

І даўней мусілі быць ваўкалакі. Пэўна, гэтая ваўчыца спярша была кабетаю і мела чалавечую душу, бо адкуль бы ў яе ўзялася такая любоў і літасць? А можа, і цуд стварыў Бог міласэрны для нявінных дзяцей.

Я расказваў далей, як знайшоў іх Фаустул[122], як яны выраслі сярод пастухоў, а пасля збудавалі Рым на тым самым месцы, дзе рака выкінула іх на бераг.

У гэты момант забрахалі сабакі, і нехта пачаў стукаць у браму. Прыбягае парабак і паведамляе, што прыехаў сляпы Францішак.

Дзядзька мой хуценька ўстаў з пасцелі і толькі запаліў святло заходзіць Францішак, праваю рукою трымаецца за павадыра, а леваю пастуквае кіем перад сабою, каб за што не зачапіцца.

 Няхай будзе пахвалёны Езус Хрыстус,  сказаў сляпы, пераступаючы парог.  А ці дома пан Завальня?

 Дома, дома,  адказаў дзядзька. Ён з вялікай радасцю вітаецца з ім, сам здымае з яго цяжкія зімовыя апранахі, запрашае прысесці. Адразу загадвае выпрагчы каня, даць яму аўса, а чалавека, які вёз сляпога, напаіць гарэлкаю і накарміць. Таксама паслаў да пані Мальгрэты, каб хутка згатавала госцю вячэру.

 У якіх краях ты быў? Здаецца, ужо больш за паўгода не бачыліся. Знаёмыя няраз успаміналі пра цябе, паўтараючы такія словы: «Дзе цяпер наш Францішак? Далёка недзе заехаў. Хай бы ён сустракаў усюды добрых, ласкавых людзей, і каб не давялося зазнаць гора ў далёкім падарожжы!»

 Усю Беларусь і частку Інфлянтаў[123] абехаў. Сустракаў і сардэчны прыём, і пагарду людскую, чулыя сэрцы і каменныя.

Інфлянты край шчаслівы. Зямля лепш родзіць, чым у нас. Там, кажуць, і паны багацейшыя, маюць пекныя палацы, і тытулы ў іх бароны ды графы.

 Я сляпы. Я не бачыў іхніх пышных палацаў. Ведаю толькі, што там багатыя паны не любяць размаўляць з беднымі людзьмі. А ўбогі за сваё жыццё не пачуе іхняга слова.

 Ах, як гэта цяжка, калі чалавек вымушаны прасіць дапамогі ў тых, хто не разумее, што ёсць пакуты на свеце.

 Але я ўжо больш не паеду далёка,  сказаў Францішак.  Дзякуй Богу, маю дабрадзеяў і ў гэтых краях. Вось пан Б. падараваў мне выспу ў сваім маёнтку на возеры Рабло. Там у мяне дамок, сад і маленькая гаспадарка. Мне хопіць. Там і косці мае знойдуць спачын.

 А! Ведаю тое возера, быў некалькі і на той выспе,  сказаў Завальня.  І тады яшчэ бачыў хаціну на пагорку. Вакол хвоі шумелі і хвалі на возеры. І хоць краявід там нейкі змрочны, аднак мне вельмі падабалася.

 Хваляць тыя мясціны, але мяне сляпога гэта не цешыць. Шум лясоў і вады наводзяць на мяне журботныя ўспаміны.

Доўга яшчэ мой дзядзька размаўляў з Францішкам. Нарэшце падалі вячэру. Ён падвёў сляпога да стала і, сеўшы ля яго, стараўся, каб госцю ўсяго хапала. Пасля вячэры ён загадаў прынесці ў пакой ложак і паставіць ля сваёй пасцелі. Пасля ўзяў мяне за руку, падвёў да сляпога, расказаў яму, што я скончыў школы ў ксяндзоў езуітаў, пахваліў гісторыі, якія я яму апавядаў, адно што цяжкія імёны паганскіх багоў і іх нельга запомніць. Затым папрасіў Францішка, каб і ён расказаў што-небудзь.

 Не доўгі будзе мой расказ, але цікавы,  сказаў сляпы.  Пра дзіўную кабету, якую бачылі ў розных мясцінах Беларусі. Раскажу, што чуў ад людзей, якія казалі мне, што нібыта бачылі яе зблізку.

Апавяданне шостае. Плачка

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3