Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 61.

Шрифт
Фон

Нягледзячы на забароны, двубоі найперш сярод людзей шляхецкага стану рабіліся ўсё больш пашыранымі. Дэпутаты соймаў і соймікаў хапаліся за пісталеты і шаблі пры вырашэнні спрэчных пытанняў. Афіцэры на вайне таксама выкарыстоўвалі гэтыя аргументы ў якасці апошніх. Хапала і тых, для каго бясконцыя дуэлі ператвараліся ў спосаб жыцця. Да апошніх належаў князь Багуслаў Радзівіл, якому на радзіме было ўжо цесна, і ён, падрыхтаваўшы добрыя шаблі і пісталеты, выправіўся ў Еўропу, дзе дзесяткі разоў выступаў ініцыятарам двубояў, за што аднойчы (праўда, толькі на дзень) быў кінуты ў Бастылію.

Мужнасць і спрыт у абыходжанні са зброяй шляхта выпрабоўвала і на паляваннях. Зверыны ў полацкіх лясах, відаць, ужо паменела, бо ўрад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста забараніў сялянам страляць зуброў і казуль. У тым самым законе «Уставе на валокі» было запісана, каб штогод да сярэдзіны траўня ўраднікі давалі справаздачы з полацкіх бабровых лоўляў: «А калі б дзе, у рэках і азёрах нашых, бабры паказаліся зноў дык і там сяляне іх лавіць мусяць, а браць ім пятага бабра або падчарэўе ад кожнага».

Тады ж велікакняжацкім загадам была складзеная агульнадзяржаўная «Ревизия пущей и переходов звериных», дзе стараста Рыгор Валовіч малюе зусім не ідылічную карціну: «У падданых ручницы есть, и звер стреляют, и шкоду великую пущам чинять».

Большасць гараджанаў кармілася з рамяства. Да ўжо вядомых нам полацкіх прафесій дабавіліся новыя: з портам было знітаванае жыццё пільнікаў, стырнавых, майстроў у вырабе ветразяў, з вайсковаю справаю парахоўнікаў, мечнікаў, шабельнікаў, пішчальнікаў.

Дзеля абароны сваіх інтарэсаў рамеснікі, як і ва ўсёй Еўропе, абядноўваліся ў цэхі своеасаблівыя сярэднявечныя прафсаюзы, кожны са сваім статутам. Полацкі цэх гарбараў і кушняроў меў напрыклад, зацверджанае гарадскімі ўладамі права за тры мілі ад горада адбіраць ва ўсіх майстроў-аднаасобнікаў тавар, а іх саміх саджаць у турму.

Іерархія ў цэхах была не менш складаная, чым на якім-небудзь сучасным прадпрыемстве. На верхняй прыступцы стаялі старасты-цэхмістры, за імі старэйшыя і малодшыя майстры, падмайстры-чаляднікі, яшчэ ніжэй пахолкі і вучні. Каб падняцца па гэтай лесвіцы, найперш трэба мець дакумент пра сваё законнае нараджэнне, потым доўгія гады вучыцца і плаціць складкі.

Нарэшце ахвочы перайсці з чаляднікаў у майстры здаваў экзамен «рабіў штуку». Прыдзірлівыя калегі часта крывіліся, не хочучы прызнаваць чужую «штуку» сапраўдным шэдэўрам майстэрства. Тады, паводле цэхавай завядзёнкі, чаляднік даставаў з гаманца пятнаццаць злотых і клікаў экзаменатараў на пачостку ў карчму. 3 кожнай чаркаю «штука» рабілася ўсё больш дасканалаю, а запаветнае званне майстра бліжэйшым.

Карчма, дарэчы, была ўстановаю вельмі дэмакратычнай: і шляхціч, і мешчанін, і селянін, асабліва ніштавата ўзяўшы гарэліцы, пачуваліся тут раўнёю. У корчмах продкі прызначалі важныя сустрэчы, спраўлялі святы, дзялілі чубы з непрыяцелямі. Але трэба было памятаць: «Прыйшоў у карчму чорт за кучму». Гэтыя вясёлыя і часам небяспечныя дамы стаялі пры дарогах, на скрыжаваннях, каля перавозаў, мастоў і бродаў. Успаміны аб прыдзвінскіх корчмах пакінуў у сваіх «Запісках» вядомы падарожнік XVI стагоддзя пасол Святой Рымскай імперыі Зыгмунд Герберштэйн. Паколькі нямала важных падзей адбывалася якраз у корчмах, гістарычныя дакументы захавалі іх дасціпныя гучныя назвы: Пагулянка, Пачакай, Зладзейка, Апошні Грош, Рым, Парыж, Мардоўня

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Гаворачы пра полацкіх майстроў нельга не згадаць добрым словам срэбнікаў і злотнікаў, якія годна трымалі славу Лазара Богшы. Трое з іх Васіль Шыш, Рыгор Снітка і Васіль Траянскі сталі на чале злотніцкага цэха ў Вільні і вывучылі не адзін дзесятак суайчыннікаў з розных гарадоў Літвы-Беларусі.

Трывалыя сувязі Полацка з Заходняй Еўропай прычыніліся да таго, што тут раней, чым дзе-небудзь яшчэ на літоўскіх-беларускіх землях, узнікла скулыітура. Полацкія разьбяры рабілі паліхромныя (шматкалёрныя) алтары. Яны аздаблялі гарадскі касцёл дамініканцаў і езуіцкія храмы ў Экімані[9] і Загацці.

Яшчэ ў Полацкім ваяводстве жылі так званыя панцырныя баяры служылыя людзі, што займалі становішча, сярэдняе паміж шляхтаю і сялянствам. Народ гэты заўсёды любіў вольніцу. Сабраць з баяраў грошы на земскія патрэбы палачанам аднаго разу ўдалося толькі дзякуючы адмысловай грамаце Казіміра Ягайлавіча. 3 дакументаў вядома, што гэтыя грошы горад захоўваў у куфры з чатырма замкамі, ключы ад якіх даручылі надзейным выбарным людзям.


Той самы гаспадар Казімір даў Полацку ўстаўную грамату, у якой наказваў гарадскія справы вырашаць «па-старому» і сыходзіцца ўсім на тым месцы, дзе і даўней сыходзіліся. Гаворка, відавочна, ідзе пра колішнія вечавыя сходы.

У параўнанні з Масковіяй, дзе набірала сілу самаўладдзе, жыццё нашай дзяржавы ішло куды больш дэмакратычна. Тут працягваліся палітычныя традыцыі Полацкага княства. Уладу манарха абмяжоўвала, з аднаго боку, рада з буйных магнатаў і вальны (усеагульны) сойм шляхты, што збіраўся ў найважнейшых выпадках, а з другога прывілеі, якімі карысталіся асобныя землі.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3