Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 53.

Шрифт
Фон

Праз колькі месяцаў пасля гібелі Таўцівіла са смерцю сустрэўся і Транята. Па дарозе ў лазню, помсцячы за гаспадара, яго зарэзалі чацвёра Міндоўгавых стайнікаў Даведаўшыся пра гэта, палачане выгналі вернага Траняту князя Канстанціна і запрасілі Гердзеня.

Пачынаць ён мусіў з адрасаванай рыжскаму біскупу і ордэну граматы, дзе Полацк канчаткова адмаўляўся ад Латгаліі. Уладанні крыжакоў цяпер непасрэдна межавалі з крывіцкімі. Але Полацкая зямля, хоць і моцна аслабленая, усё адно заставалася паважнаю сілай. Таму наваградскі (сучасны Навагрудак Polochanin72) князь Войшалк, якому ўдалося захапіць уладу ў Літве, умела нацкоўваў на Полацк суседняга пскоўскага князя Даўмонта. Аднойчы, калі Гердзень быў у адездзе, пскавічы напалі, захапілі багатую здабычу і паланілі княгіню Еўпраксію з двума сынамі. У наступным годзе Даўмонт прыйшоў ваяваць Полацк разам з ноўгарадцамі (Ноўгарад Вяялікі Polochanin72). Адбіваючы напад, князь Гердзень загінуў.

Палачане палічылі за лепшае жыць з Наваградкам у міры, што, па сутнасці, азначала ўваходжанне ў Вялікае Княства Літоўскае. Канчаткова Полацкая зямля стала яго часткаю ў 1307 годзе.

Полацк захаваў вялікую самастойнасць, якую літоўскія гаспадары шмат разоў падкрэслівалі пісьмовымі абяцаннямі «не рухаць старыны, не ўводзіць навіны». Напачатку становішча Полацкай зямлі ў новай дзяржаве нагадвала палітычны альянс. Дамова, што Вялікае Княства Літоўскае падпісала з Лівонскім ордэнам у 1338 годзе, называе полацкага князя, як і гаспадара ўсёй дзяржавы, каралём: «Гэты мір заключаны ў дзень усіх святых са згоды магістра і ландмаршала і многіх іншых дастойных і рады Рыжскай і са згоды караля Літвы і яго дзяцей і ўсіх ягоных баяраў і са згоды епіскапа полацкага і караля полацкага»

Тры стагоддзі Полацк заставаўся найбуйнейшым горадам Вялікага Княства.

Прызнаннем ў дзяржаве асобага статусу крывіцкай зямлі былі свае ўласныя князі, якія звычайна даводзіліся блізкімі сваякамі самім гаспадарам (так афіцыйна мянавалі вялікіх князёў літоўскіх).

Полацкі валадар Васіль-Воін быўродным братам Гедыміна, пры якім у Вялікае Княства Літоўскае ўвайшлі ўжо амаль усе беларускія землі, а Наваградак саступіў ролю сталічнага места Вільні. Хто быў на экскурсіі ў сталіцы сучаснай Літвы, чуў аповед, як Гедымін заснаваў горад пасля ўдалага палявання, убачыўшы ў сне велізарнага ваўка, а ў ім сто іншых ваўкоў. Пакліканы да князя паганскі вяшчун вытлумачыў сон так: на месцы, дзе выў магутны звер, павінен вырасці горад, якому наканавана зрабіцца сталіцаю Літвы і заслужыць у свеце вялікую славу. Легенда гэтая не толькі прыгожая, але і хітрая, бо на месцы Вільні ўжо трыста гадоў стаяў збудаваны палачанамі на заходняй мяжы свайго княства Крывіч-горад.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Пазней полацкі пасад заняў Гедымінаў унук Андрэй, сын вялікага князя літоўскага Альгерда.

Кожны з нас, безумоўна, штосьці чуў пра Івана Каліту, пра яго спадкаемца Івана Краснага ды іншых маскоўскіх князёў збіральнікаў расійскіх земляў. Яно б, можа, і няблага, каб адначасова мы ведалі і гаспадароў сваёй дзяржавы, той, дзе жылі дзесяткі пакаленняў нашых продкаў.

Што мы чулі пра таго ж князя Альгерда?

Ці ведаем, што ён у два разы пашырыў межы Вялікага Княства, што пры ім наша мова зрабілася дзяржаўнай? На ўроках і універсітэцкіх лекцыях у 1970-я нам чамусьці не казалі, што ўзначаленае ім войска, дзе было шмат палачанаў у 1362 годзе разбіла на Сіняй Вадзе татараў і вызваліла ад іх прыгнёту Украіну.

Не казалі пра пераможныя паходы Альгерда на Маскву і пра тое, як ён адбіў шэсць крыжацкіх нападаў. Як быццам гэты выдатны ваявода і мудры палітык трыццаць гадоў не кіраваў нашаю Бацькаўшчынай.

Згаданы раней Андрэй Полацкі найстарэйшы з дванаццаці Альгердавых сыноў (яго маці віцебская княжна Polochanin72). Ён паспяхова ваяваў з Лівонскім ордэнам і пасля бацькавай смерці разлічваў заняць пасад у Вільні. Аднак вялікім князем стаў Ягайла (сын Альгерда ад другой жонкі тверской княжны Polochanin72).

Полацкім валадаром Ягайла прызначыў брата Скіргайлу. Прыязджаючы кіраваць у крывіцкую сталіцу, усе князі мянялі веру на праваслаўе. Скіргайла, недаацаніўшы самапавагу палачанаў, наважыў адступіць ад завядзёнкі і захаваў вернасць паганству. Скончылася гэта для яго вельмі сумна. Разятраны збой полацкіх месцічаў прывязаў князя задам наперад да старой кабылы і пад свіст і агатуканне пагнаў яе да гарадской брамы. У Прыдзвінні яшчэ і цяпер можна пачуць прымаўку: «Паехаў, як Скіргайла з Полацка».

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3