Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 155.

Шрифт
Фон

Напэўна, ад бацькі, удзельніка севастопальскай абароны ў Крымскай вайне, ён успадчыў неверагодную смеласць. Калі ў Слоніме зявіліся нацысты, Стаброўскі запакоўваў і хаваў свае экспанаты. Нямецкі афіцэр зайшоў у музей акурат тады, як сівы сямідзесяцігадовы дырэктар здымаў са сцяны карціну Верашчагіна. «Для гэтай карціны знойдзецца месца ў Дрэздэнскай галерэі»,  сказаў няпрошаны візітант. Полацкі кадэт закруціў «мастацтвазнаўцу» дулю і толькі дзівам пазбегнуў смерці.

Свой зямны шлях ён завяршыў у 1968-м, на дзевяноста дзевятым годзе жыцця.

За чатыры гады да гэтага Полацкі гарвыканкам узнагародзіў ганаровымі граматамі ўдзельнікаў «хорошо выполненных работ по обрушению здания бывшего кадетского корпуса».

У кожнай эпохі уласныя героі, але мінае час, і Гісторыя робіць свой выбар.

СТАРОНКІ ПРАВІНЦЫЙНАГА РАМАНА

Жыццё горада, як і жыццё чалавека, можна ўявіць раманам з сюжэтам, галоўнымі і другараднымі героямі, з гераічнымі, будзённымі і трагікамічнымі старонкамі. У XIX стагоддзі, пасля закрыцця Акадэміі і піярскага ліцэя, полацкі раман стаў правінцыйным. Нямала яго старонак мы ўжо перагарнулі ў папярэднім раздзеле, але багата і засталося.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Пачнём з гераічнай.


Існуе думка пра адвечную санлівую пакорлівасць нашага народа. Аднак не хто-небудзь іншы, а якраз беларусы на працягу няпоўных ста гадоў пасля захопу Літвы-Беларусі Расіяй тройчы падымаліся, каб вырвацца са смяротных абдымкаў імперыі. Пра паўстанні Касцюшкі і Каліноўскага мы казалі. Крываваю разораю пралёг праз нашу гісторыю і 1831 год.

У лютым у Оршы ў рукі таемнага агента, які праглядаў пошту, трапіў ліст надзвычайнай важнасці. Полацкі шляхціч-масон Пётра Рамановіч пісаў сваяку пра падрыхтоўку паўстання ў Беларусі і, у прыватнасці, пра існаванне папскай булы, што нібыта вызваляла католікаў ад прысягі цару. Рамановіча арыштавалі, але на допытах ён трымаўся мужна і імёнаў «своих сообщников в Белоруссии или в Санкт-Петербурге не открыл».

Нягледзячы на рэпрэсіі, прадухілідь паўстання царскія ўлады не змаглі.

У Прыдзвінні найбольш чынныя дзеянні інсургентаў разгарнуліся ў суседнім з Полацкам Дзісенскім павеце.

13 красавіка ў мястэчку Лужкі сабралася пяцьдесят шляхцічаў, якія прысягнулі змагацца за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года. У склад абранага кіраўніцтва ўвайшлі прадстаўнікі вядомых родаў былога Полацкага ваяводства: прызначаны начальнікам артылерыі Міхал Храпавіцкі, Антон і Язэп Корсакі, Алейзі Буйніцкі Паўстанцкі камітэт заклікаў да зброі, і праз дзесяць дзён у Лужках стаяла тры тысячы гатовых да бою шляхцічаў і сялянаў. Гэты аддзел заняў і колькі дзён утрымліваў Дзісну. Сілы былі, безумоўна, няроўныя, і інсургенты мусілі адступіць на Віленшчыну.

Якраз напярэдадні тых падзеяў улады і зачынілі ў Полацку піярскі ліцэй. Падбадзёраныя першымі поспехамі змагароў з царызмам, манахі марудзілі са складаннем вопісаў маёмасці і адмаўляліся прызначаць таргі. У паўстанне пайшло, паводле няпоўных звестак, блізу трох сотняў палачанаў. В. Вікенцьеў піша, што «только твердость и благоразумные решительные меры полковника Данилова, как коменданта города, держали население в повиновении и спокойствии». Тады ж у Полацку лютавала і халера, якая забрала жыцці 596 месцічаў.

У траўні 1831 года следства па справе паўстанцаў учыніў у мястэчку Глыбокае царскі сатрап Міхаіл Мураўёў. Пятнаццаць арыштаваных інсургентаў ён адправіў у Дынабургскую фартэцу і пагрозліва заявіў: «Кроме самых злобных мятежников и прочие помещики действовали с усердием, и хотя чувствовали нелепость своего предприятия, но не смели уже отстать, опасаясь мщения прочих».

«С усердием» дзейнічаў і арыштаваны за ўдзел у падрыхтоўцы паўстання выпускнік Віленскага універсітэта, гісторык і публіцыст Міхал Балінскі, які прыйшоў на свет у маёнтку Цярэспаль Полацкага павета. (Пазней ён выдасць па-польску сваю трохтомавую «Гісторыю горада Вільні» і зойме пасаду віцэ-старшыні Віленскай археалагічнай камісіі.)

У грамадскіх колах Францыі, Вялікабрытаніі ды іншых заходніх краінаў існавала спачувальнае стаўленне да змагання паняволеных царызмам народаў за свае нацыянальныя правы. Еўрапейскі друк паведамляў пра жорсткія расправы з інсургентамі і іх семямі. Пушкін адгукнуўся знакамітым вершам «Клеветникам России»:

О чём шумите вы, народные витии?
Зачем анафемой грозите вы России?
Что возмутило вас? волнение Литвы?
Оставьте: это спор славян между собою,
Домашний, старый спор, уж взвешенный судьбою

Адметна, што гэтыя радкі, апрача ўсяго астатняга, сведчаць: абараняючы імперскія інтарэсы, Аляксандр Сяргеевіч не сумняваўся, што гістарычная Літва славянская краіна.

Ва унісон з Пушкіным спяваў яшчэ адзін абаронца імперыі Фёдар Цютчаў, што бачыў місію Расіі ў тым, каб:

Славян родные поколенья
Под знамя русское собрать
И весть на подвиг просвещенья
Единомысленных, как рать.

Улады канфіскоўвалі маёнткі, пазбаўлялі паўстанцаў дваранскіх правоў (усяго ў Беларусі адабралі шляхецтва ў дзесяці тысяч чалавек), ліквідоўвалі навучальныя ўстановы. У 1832-м, адначасова з Віленскім універсітэтам, спыніла існаванне знакамітая піярская школа ў Лужках, заснаваная за сто гадоў да гэтага полацкім кашталянам Валярянам Жабам. Не спраўдзіліся планы пераўтварэння адчыненай у 1806 годзе Полацкай уніяцкай семінарыі ў духоўную акадэмію. На дзвярах семінарыі, дзе напярэдадні паўстання было блізу двухсот вучняў, зявіліся замкі і пячаткі з расійскім арлом.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3