Скажу вам, навічка не надта мы сустрэлі.
Ну хіба плачуць у Літве на наваселлі?[22]
Юных нелегалаў, якія пашыралі антыўрадавыя вершы, улады вырашылі проста папалохаць. Гэта дапамагло ненадоўга: у 1826 годзе на карчме ў самым цэнтры горада нехта павесіў вершаваны заклік скінуць ненавіснае імперскае ярмо. Паліцэйскі следчы здолеў знайсці толькі аўтара вершаў. Выхаванец піяраў, сын незаможнага шляхціча Восіп Дабашынскі тых, хто «внушил ему преступную мысль о покушении на августейшую фамилию», не выдаў, усю віну прыняў на сябе, а допыт вытрымаў «с замечательной решительностью, показывающей, что, сочиняя сей новый пасквиль, он знал всю важность своего преступления».
Таемнае таварыства працягвала дзейнічаць пад кіраўніцтвам вучня і паслядоўніка Лялевеля, выкладчыка гісторыі Андрэя Міхайловіча, што, як высветліла следства, патрабаваў ад студэнтаў захоўваць змест сваіх лекцый у сакрэце. Шэф жандараў Бенкендорф выдаў загад шукаць Міхайловіча і тых, хто слухаў курс яго крамольных лекцый, па ўсёй імперыі. Выпускнікоў полацкіх піяраў арыштоўваліў Віцебску, Вільні, Санкт-Пецярбургу
Такі рассаднік вальнадумства быў каланізатарам як бяльмо на воку, і ў 1830-м піярскую вучэльню спасціг лёс акадэміі. Палачанін Каятан Касовіч мусіў ужо заканчваць Віцебскую гімназію. Ён здабудзе славу знанага ў свеце ўсходазнаўца, складзе першы «Санскрыта-расійскі слоўнік», будзе перакладаць «Махабхарату» і кнігі зараастрыйцаў (за што персідскі шах узнагародзіць яго ордэнам Льва і Сонца), а ў Брытанскім музеі аднойчы зверне ўвагу супрацоўнікаў на тое, што асірыйскія клінапісныя тэксты ў іх павешаныя дагары нагамі.
3 Полацкім піярскім ліцэем звязаныя яшчэ некалькі лёсаў што, засталіся ў аналах беларускай гісторыі.
У 1833 годзе генерал-губернатар Смаленскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў князь М. Хаванскі загадаў узяць пад варту навучэнца Віцебскай гімназіі Міхала Брама, а заадно і яго настаўніка, выхаванца Полацкай акадэміі Радзіслава Шапялевіча. Падставаю арышту паслужыў данос выключанага за пянства з губернскай гімназіі «отпущенного на волю господского человека Грибачева», які сігналізаваў паліцыі, што ў Віцебску спяваюць і пашыраюць песні супроць «государя императора и России». «Дело о патриотической песне» пачало хутка разгаліноўвацца. У паперах Шапялевіча была знойдзеная «злонамеренная переписка» студэнта Маскоўскага універсітэта, ураджэнца Віцебшчыны Тадэвуша Лады-Заблоцкага са шляхцічам Зянонам Міхайлоўскім, службоўцам Віцебскага дваранскага сходу. Цяпер ужо справаю заняўся сам імперскі шэф жандараў і начальнік III аддзялення граф А. Бенкендорф. На допыце Міхайлоўскі прызнаўся, што «чувство противности к русским» выхаваў у ім у гады навучання ў Полацкім ліцэі ксёндз Міхайловіч, які выкладаў усеагульную гісторыю паводле твораў Лялевеля і «говорил всегда в отношении к России с дурной стороны, особенно поставлял неправильность забрания Белоруссии и Литвы».і
Няцяжка здагадацца, што наступным арыштантам стаў Лада-Заблоцкі. Апрача «возмутительного» ліставання яму інкрымінавалі і ўдзел у дзейнасці «Таемнага польскага літаратурнага-таварыства», куды разам з іншымі студэнтамі Маскоўскага універсітэта ўваходзіў і наш знаёмы, гадаванец полацкіх піяраў Каятан Касовіч. Следства высветліла, што наймалодшы з прыцягнутых да адказнасці, пятнаццацігадовы Міхал Брам спачатку таксама займаўся ў Полацкай вучэльні. Небяспеку для ўладаў несумненна ўяўляў і на год старэйшы віцебскі гімназіст Іван Шаняўскі, «сын довольно достаточного помещика Полоцкого уезда», які аднойчы зняважліва выказаўся пра гербавых арлоў і вензель імператара.
Няцяжка здагадацца, што наступным арыштантам стаў Лада-Заблоцкі. Апрача «возмутительного» ліставання яму інкрымінавалі і ўдзел у дзейнасці «Таемнага польскага літаратурнага-таварыства», куды разам з іншымі студэнтамі Маскоўскага універсітэта ўваходзіў і наш знаёмы, гадаванец полацкіх піяраў Каятан Касовіч. Следства высветліла, што наймалодшы з прыцягнутых да адказнасці, пятнаццацігадовы Міхал Брам спачатку таксама займаўся ў Полацкай вучэльні. Небяспеку для ўладаў несумненна ўяўляў і на год старэйшы віцебскі гімназіст Іван Шаняўскі, «сын довольно достаточного помещика Полоцкого уезда», які аднойчы зняважліва выказаўся пра гербавых арлоў і вензель імператара.
Адным з лістападаўскіх дзён таго ж 1833 года князь Хаванскі ўжо чытаў рапарт віцебскай «комиссии об открытии возмутительных сочинений и возмутителей». Паводле яе выраку, настаўніка Шапялевіча звольнілі з пасады з адпаведным запісам у паслужным спісе. Брам быў выключаны з гімназіі з забаронаю паступаць у будучым на дзяржаўную службу. Найсуровейшы прысуд напаткаў Івана Шаняўскага: аддаць у вайсковую службу і выслаць шараговым на Каўказ.
Працэс супроць Тадэвуша Лады-Заблоцкага цягнуўся з перапынкамі чатыры гады і завяршыўся жорсткім выракам, які адмераў двацдаціпяцігадоваму паэту 24 гады катаргі з адбыццём яе простым салдатам у каўказскім корпусе. Там таленавіты сын Прыдзвіння дзякуючы сваёй эрудыцыі і таварыскаму характару пазнаёміцца з выдатнымі прадстаўнікамі закаўказскай інтэлігенцыі Мірзой Фаталі Ахундавым, Георгам Эрыставі, Нікалозам Бараташвілі, якія высока ацанілі літаратурны талент беларуса. Знаёмства ў Тыфлісе з намеснікам Каўказа, бібліяфілам і мецэнатам князем Варанцовым дапамагло Ладзе-Заблоцкаму ўзняцца да афіцэрскага звання, аднак дазволу вярнуцца на Бацькаўшчыну ён так і не дабіўся. Адзіную суцеху душы давалі вершы і паэмы, што друкаваліся ў шматлікіх польскамоўных выданнях і прыйшлі да чытача ў двух зборніках, якія пабачылі свет у 1845 годзе ў Пецярбургу і Парыжы.