У пераліку дадзеных акадэміі прывілеяў было запісана: «Академия имеет право возводить в ученые степени, как то: в достоинство магистров и докторов свободных наук и философии, также в доктора богословия и права. По уважению того, что Полоцкая академия возведена на равную степень с университетами, существующими в государстве, аттестаты, от оной выдаваемые, имеют равную силу с аттестатами, выдаваемыми от помянутых университетов. Студенты, удостоенные по испытанию аттестатов и похвальных свидетельств от ректора академии, при вступлении в службу получают чины 14 класса (калежскі рэгістратар. У. А.). Академия может беспрепятственно выписывать из чужих краев, как морем, так и сухим путем, все нужные инструменты и книги Все здания, принадлежащие академии, равно и загородный дом, близ Полоцка состоящий, дабы профессоры и самые ученики могли во всякое время ходить туда для пользования чистым воздухом и отдохновением от тягостных ученых занятий, будут свободны от военного постоя. В академии позволено будет пользоваться знаками отличия, введенными в употребление во всех академиях европейских». Згодна са статутам, у Полацкую альмаматэр прымаліся юнакі ўсіх саслоўяў і канфесій.
Адкрыццё акадэміі адбылося 10 чэрвеня, перад самым пачаткам напалеонаўскага паходу. Сваёй пышнасцю свята пераўзышло сустрэчу Кацярыны II. 3 усёй Літвы-Беларусі ў горад сабралася каталіцкае і уніяцкае духавенства, шляхта, прыехалі граф Жазэф дэ Мэстр і беларускі генерал-губернатар герцаг Аляксандр Вюртэмбергскі. 3 літургіі ў саборы святога Стэфана ўсе рушылі ў вялікую езуіцкую залу, дзе на залатой падушцы ляжала грамата, якая абвяшчала Полацк універсітэцкім горадам. Прывітальныя прамовы і вершы з гэтае нагоды прагучалі на сямі мовах, у тым ліку і па-беларуску.
Адкрыццё акадэміі адбылося 10 чэрвеня, перад самым пачаткам напалеонаўскага паходу. Сваёй пышнасцю свята пераўзышло сустрэчу Кацярыны II. 3 усёй Літвы-Беларусі ў горад сабралася каталіцкае і уніяцкае духавенства, шляхта, прыехалі граф Жазэф дэ Мэстр і беларускі генерал-губернатар герцаг Аляксандр Вюртэмбергскі. 3 літургіі ў саборы святога Стэфана ўсе рушылі ў вялікую езуіцкую залу, дзе на залатой падушцы ляжала грамата, якая абвяшчала Полацк універсітэцкім горадам. Прывітальныя прамовы і вершы з гэтае нагоды прагучалі на сямі мовах, у тым ліку і па-беларуску.
Пад гукі аркестраў і артылерыйскі салют працэсія перанесла гэты дакумент у сабор. Наперадзе ішлі падзеленыя на пяць класаў выхаванцы калегіума, за імі манахі-езуіты, далей менскі каталіцкі біскуп з граматай, пячатку і кутасы якой падтрымлівалі двое шкаляроў у белых строях, потым герцаг са світаю. Па-над галовамі лунала семдзесят сцягоў з гербамі народаў імперыі. У саборы святога Стэфана грамату чакаў упрыгожаны пурпурам трон, на які яе ўсклалі пасля ўрачыстага чытання. Уся дзея адбывалася паводле старадаўняй беларускай традыцыі афіцыйных святкаванняў, якая склалася ў гарадах з магдэбургскім правам.
На шыкоўным абедзе пілі за новы беларускі універсітэт. Увечары пляц перад акадэміяй успыхнуў агнямі ілюмінацыі. У цёмнае зорнае неба павольна падняўся аграмадны размаляваны жывапісцамі шар з лацінскім надпісам: «Лячу радасна і бесклапотна пад абаронаю Аляксандра».
Езуіты неадкладна выкарысталі права прысуджаць навуковыя ступені: першага рэктара акадэміі Антона Люстыга ўзвялі ў дактары тэалогіі, а айца Анджыяліні у дактары тэалогіі і філасофіі. Апярэджваючы падзеі, заўважым, што з 1814 да 1820 года 33 выкладчыкі акадэміі сталі дактарамі тэалогіі, 11 дактарамі тэалогіі i кананічнага права. Ступені магістра тэалогіі атрымалі 13 чалавек, магістра філасофіі 9, кандыдата філасофіі 27.
Незалежна ад сапраўдных мэтаў расійскіх уладаў, ээххадкрыццё новай акадэміі сталася прызнаннем і пацверджаннем значнасці Полацка як старажытнай сталіцы беларускіх земляў і цэнтра іх асветы. Варта заўважыць, што акадэмія была выведзеная з падпарадкавання Віленскай навучальнай акрузе, што азначала незалежнасць ад першай вышэйшай школы былога Вялікага Княства. Разам з падначаленымі ёй езуіцкімі калегіумамі alma mater Polocensis утварала, па сутнасці, асобную навучальную акругу, што абумоўлівала ўзнікненне паміж Полацкам і Вільняй пэўнай напружанасці.
У сувязі з вайной (амаль усе сябры Таварыства Ісуса былі эвакуяваныя ў Волагду, але некалькі студэнтаў ваявалі на баку Напалеона) заняткі ў Полацкай акадэміі пачаліся 8 студзеня 1813 года. Студэнтаў прынялі тры факультэты: тэалагічны; моваў і літаратур; філасофіі і вольных навук. Пасля праведзенай у 1815-м рэарганізацыі факультэтаў засталося два філасофіі і моў і тэалагічны. У дадатак да дысцыплін, знаёмых нам з праграмаў калегіума, тут вывучалі прыкладную матэматыку, хімію, заалогію, батаніку, мінералогію, трыганаметрыю, палітычную эканомію і статыстыку, права.
На філалагічным факультэце выкладаліся такія мовы і створаныя на іх літаратуры, як лацінская, грэцкая, старажытнаяўрэйская, польская, расійская, французская, нямецкая, італьянская, арабская. Курс той ці іншай мовы вёў педагог, для якога яна была родная і які ведаў яе да найтанчэйшых нюансаў. Узровень адукацыі ў Полацкай акадэміі дазваляў яе выхаванцам практыкавацца ў перакладах з нямецкай на старажытнагрэцкую або з французскай на лаціну.