Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 129.

Шрифт
Фон

Завяршае гімназію клас рыторыкі. Мы цудоўна ведаем рымскую і грэцкую міфалогію і ніколі не пераблытаем Афіну з Афрадытай. Мы гаворым на лаціне не горш, чым на матчынай мове,  можам узнёсла прызнацца на ёй у каханні, можам скласці вясёлую эпіграму на аднакласніка або таемна на кагосьці з педагогаў. Шмат часу ў нас забірае штудыяванне Цыцэронавых трактатаў з тэорыі красамоўства. Мы ўжо даволі лёгка спраўляемся з тэкстамі філосафа-стоіка Сенекі, гісторыкаў Лівія і Тацыта. У арыгінале даступныя нам слынныя прамовы Дэмасфена і звонкая медзь «Іліяды».

Гімназія дала кожнаму ўменне гожа і дакладна выказваць думкі, упэўненае валоданне мастацкім словам і святой лацінаю. Цяпер можна вучыцца далей на трохгадовым курсе філасофіі. Існуе яшчэ разлічаны на чатыры гады тэалагічны, аднак туды маюць права паступаць толькі сябры і кандыдаты ордэна. Падмурак філасофскага курса трактаты Арыстоцеля, тэалагічнага погляды Тамаша Аквінскага. Скончыўшы філасофію, вы можаце стаць выкладчыкам з навуковай ступенню магістра, пасля тэалогіі атрымаць пасаду прафесара.

Апрача ўжо названых дысцыплін у Полацкім калегіуме вывучаюцца арыфметыка і геаметрыя, фізіка і астраномія, гісторыя і геаграфія, музыка і логіка.

Шмат хто з выпускнікоў вучыўся далей ва універсітэтах. Большасць выбірала блізкую Вільню, дзе ў 1579 годзе адчынілася акадэмія з усімі правамі альмаматэр. Неўзабаве яна ўжо паспяхова спаборнічала са сваёй старэйшай сястрою ў Кракаве.

Універсітэцкае жыццё ў нас наперадзе. Пакуль што мы пераходзім з класа ў клас. Урокі, гульні на паветры, самастойныя заняткі кожны дзень педагогі рацыянальна размяркоўвалі літаральна да хвіліны. Штодзённае набажэнства, багаслоўскія дыспуты, y нядзелю казанне. I ўсё ж парадкі ў нашай школе больш нагадваюць не кляштарныя, а свецкія. Манахі іншых ордэнаў выхоўваюць вучняў доўгімі пастамі і шматгадзіннымі малітвамі. Айцы-езуіты выконваюць наказы іх духоўнага бацькі Лаёлы, які лічыў, што Таварыству Ісуса трэба не аскеты, а здаровыя, моцныя людзі, і, парушаючы ўсе царкоўныя законы, загадваў у пост даваць хворым манахам мяса.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Універсітэцкае жыццё ў нас наперадзе. Пакуль што мы пераходзім з класа ў клас. Урокі, гульні на паветры, самастойныя заняткі кожны дзень педагогі рацыянальна размяркоўвалі літаральна да хвіліны. Штодзённае набажэнства, багаслоўскія дыспуты, y нядзелю казанне. I ўсё ж парадкі ў нашай школе больш нагадваюць не кляштарныя, а свецкія. Манахі іншых ордэнаў выхоўваюць вучняў доўгімі пастамі і шматгадзіннымі малітвамі. Айцы-езуіты выконваюць наказы іх духоўнага бацькі Лаёлы, які лічыў, што Таварыству Ісуса трэба не аскеты, а здаровыя, моцныя людзі, і, парушаючы ўсе царкоўныя законы, загадваў у пост даваць хворым манахам мяса.

Нас, вучняў добра і смачна кормяць. Мы развучваем бальныя танцы і правілы паводзінаў сярод простага люду і ў найвышэйшым свеце. Мы займаемся плаваннем, верхавой яздой і фехтаваннем. У аўторак і ў чацвер рэкрэацыі. Мы выпраўляемся з настаўнікамі ў лес ці на дзвінскі поплаў, гуляем з мячом, наладжваем дуэлі-двубоі на кіях.

Аднак на першым месцы, вядома, практыкаванні не фізічныя, а разумовыя.

Вучыцца нялёгка, ды надзвычай займальна, бо ўвесь час ідзе цудоўна наладжанае спаборніцтва паміж вучнямі і класамі. На пачатку навучальнага года прафесар дае класу складанае заданне. Двое тых, хто найлепей выканае яго, робяцца камандзірамі, або консуламі. Астатніх прафесар дзеліць па памылках прыкладна на роўныя пары, і з кожнае консулы выбіраюць аднаго ў сваю каманду. Потым дзве гэтыя паловы бяруць сабе назвы: «грэкі» і «македонцы», «рымляне» і «карфагеняне», «грэкі» і «рымляне».

Дапусцім, што наш клас падзяліўся на «грэкаў» і «рымлянаў». Кожны мае ў іншай камандзе асабістага спаборніка. Мы сядзім у аўдыторыі двума «станамі», на сцяне перад камандай табель. Калі «рымлянін» не можа адказаць на пытанне, падымаецца роўны яму па здольнасцях «грэк», і так доўжыцца, пакуль прафесар не пачуе правільнага адказу. Нашы адзнакі зусім не такія, як у сучасных школьнікаў і больш нагадваюць балы ў спартовай гульні: 10 пахвал, 50 пахвал, 100 пахвал. Іх запісваюць у табель, і напрыканцы тыдня або месяца вызначаецца лепшая каманда, якая рассаджваецца на лаўках пераможцаў.

Асабістае спаборнідтва рэч таксама захапляльная. У ім можна заваяваць не толькі медаль, кнігу ці абразок, але і нешта больш істотнае ганаровае званне: імператара, аўдытара, цэнзара. Найвышэйшую прыступку гэтага педэстала займае дыктатар той, хто адзін з усяго класа справіўся з цяжкай задачай.

Уладальнікі тытулаў маюць паважныя прывілеі. Імператары сядзяць у класе на першых лаўках, выступаюць ад калегіума на святах і ўрачыстасцях. Аўдытары перад урокам правяраюць у аднакласнікаў хатняе заданне. Цэнзараў не надта любяць: яны назіраюць за паводзінамі таварышаў і запісваюць правіны ў сшытак, які потым уважліва чытае прафесар або магістр.

Калі табе пашанцуе выбіцца ў дыктатары, атрымаеш асобную лаўку побач з настаўніцкай кафедрай, не будзеш залежаць ад цэнзараў і аўдытараў а ў класным спаборніцтве зможаш аддаваць свае балы любой камандзе. Становішча ў дыктатара высокае, але разам з тым і надта адказнае. Раптам прафесар высветліць, што не ведаеш задання, і канец усялякім прывілеям, ідзі, апусціўшы голаў пад кплівымі позіркамі, на «асліную» лаву.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3