Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 109.

Шрифт
Фон

На паштовай станцыі Даласцы (цяпер у Пскоўскай вобласці Расіі) імператрыца пісала ў лісце да сына Паўла: «Вчера приехала я из Острова в Опочку; а оттуда выехала сего утра и на 18-й версте въехала в Белоруссию; с самого Острова тянутся все холмы да холмики, между которыми множество озер, что очень красиво; здесь население самое разнородное, сплошь да рядом обитают православные, католики, униаты, евреи, русские, поляки, чухонцы, немцы, курляндцы, словом, не увидишь двух крестьян одинаково одетых и говорящих правильно на одном наречии; смешение племен и наречий напоминает Вавилонское столпотворение».

Царыца праехала праз Клясціцы і «изволила кушать обед» на станцыі каля Сівошына. Тут яе чакала шляхта Полацкага павета. А палове сёмай вечара конны поезд яе вялікасці пакінуў за сабой гарадскую заставу. Усё гэта выглядала надзвычай маляўніча, і мне з дапамогаю відавочца падзеяў каталіцкага манаха Сцябельскага хочацца апісаць побыт імператрыцы ў Полацку больш падрабязна: няхай прыдасца аўтару гістарычнага рамана пра тыя часы.



Наперадзе поезда на багата аздобленых конях гарцавалі найзнакаміцейшыя шляхцічы, за імі паштмайстар з дванаццаццю паштальёнамі і пікінёры. Імператрыца сядзела ў пазалочанай карэце з апушчанымі шклянымі вокнамі і на два бакі кланялася палачанам. Праваруч экіпажа ехаў генерал-губернатар, следам эскадрон лейбкірасірскага палка і запрэжаныя шасцерыком карэты прыдворных. Салют з расстаўленых на валах гарматаў зліваўся з галасамі ўсіх полацкіх званоў.

На ўездзе ў горад была ўзведзеная трыумфальная брама, на якой граў аркестр. За брамаю, абапал вуліцы, стаялі ў святочных строях яўрэі, потым, пад сваімі сцягамі, рамесніцкія цэхі, «кои приносили ея имераторскому величеству поздравление преклонением, по обычаю своему, знамён и барабанным боем». На галоўным пляцы перад прысутнымі месцамі чакала чынавенства ў парадных мундзірах: белых камзолах і чырвоных з белымі гузікамі каптанах, якія мелі палевы падбой і гэткія ж каўняры, штрыфелі і закаўрашы. Насупраць, каля езуіцкага сабора, стаяла каталіцкае і уніяцкае духавенства. На саборных вежах шчыравалі музыкі.

Кацярына выйшла з карэты і пешкі накіравалася ў адзіную тады ў Полацку «рускую» царкву Богаяўленскага манастыра, адкуль паехала ў падрыхтаваны ёй драўляны палац над Дзвіной. Спыніцца ў пышным мураваным палацы на рынку імператрыца, баючыся за сваё здароўе, не захацела: у збудаванай ударнымі тэмпамі камяніцы яшчэ не высахлі сцены.

Увечары ўсхадзіўся вецер, загрымеў гром. Ілюмінацыя не надта атрымалася, але ва ўсіх вокнах гарадскіх будынкаў загарэліся свечкі, а ў езуіцкім кляштары і калегіуме піраміды з каляровых ліхтарыкаў. Паслухаўшы ў палацы канцэрт і згуляўшы ў карты, царыца села пісаць сыну ліст: «Между окнами моими й Польшею только одна Двина, которая здесь не очень широка. Въезд мой в Полоцк представлял прекрасную картину Весь день был жаркий и теперь сильный гром. При въезде я видела зрелище совершенно для меня новое: иезуиты, доминиканцы и жиды, стоящие фронтом; последние весьма неопрятны, первые представляли собою величественный маскарад»

Паставіўшы кропку, яна ўзяла з талеркі яблык, які ўсё жыццё зядала нанач, і падышла да вакна. У дзвінскай плыні люстраваліся агні ілюмінацыі. На тым баку было па будзённаму цёмна. Там пачыналася дзяржава яе былога каханка, без якога калісьці яна не магла пражыць і дня. Кацярына падумала пра зменлівасць чалавечага лёсу. Яна прыехала ў Расію, маючы ўсяго тры сукенкі, паўтузіна кашуляў і столькі ж насовак. Цяпер яна гаспадыня найвялікшай у свеце дзяржавы, якой хутка будуць належаць і тыя землі, што ляжаць за Дзвіной.

Хто шаптаў ёй у тую ноч «зоренька» так на жаданне царыцы называлі яе ўсе фаварыты невядома. Можа, малады і падобны да Гамлета Ланской, якога ў сталіцы яна, хаваючы ад прыдворных дам, трымала пад замком. А мо князь Пацёмкін, што неўзабаве атруціць пецярбургскага Гамлета.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Наступнага дня імператрыца дапусціла да цалавання рукі вярхі полацкага духавенства, «высочайше обозрела присутственные места» і наведала сабор святога Стэфана. Седзячы на падрыхтаваным айцамі-езуітамі раскошным троне, яна ўпершыню ў жыцці слухала каталіцкае набажэнства. Рэктар Полацкага калегіума Станіслаў Чарневіч сказаў у гонар госці прамову па-італьянску і ад імя ордэна ўручыў ёй напісаныя на лаціне вершы, назву якіх яе вялікасці і прыдворным пераклалі так: «Августейшей Екатерине II, императрице всея России, победительнице турок, умиротворительнице царств, распространительнице общественного счастия, всемилостивейшей охранительнице Общества Иисуса, стихи, поднесенные членами этого обшества, поддаными ея величества и оберегаемые ея покровительством во время посещения ею областей Белоруссии». Пасля імшы царыца зрабіла візіт у езуіцкі кляштар, міласціва прыняла паднесеныя ёй малюнкі навучэнцаў калегіума з выявамі трыумфальных калонаў і пахваліла сталоўню, выказаўшы сумнеў, што абеды ў гаспадароў такія ж цудоўныя, як іх трапезная.

Увечары пачаўся маскарад, што доўжыўся да трэцяй гадзіны ціхай і цёплай ночы. Рынак, вуліцы, храмы увесь горад гарэў агнямі. Перад касцёлам святога Стэфана ўздымаліся чатыры залітыя залатым святлом драўляныя піраміды, роўныя вышынёю самому храму. На адной пераліваўся рознымі колерамі лацінскі надпіс: «Слаўная перамогамі і яшчэ больш славутая дабрачынствам», на другой «Страх ворагаў, апірышча сяброў, любоў падданых». Пятая расквечаная ліхтарамі піраміда была пад царыцынымі вокнамі. 3 верхняга яруса вежаў езуіцкага сабора плыла музыка. Базыляне ў аздабленні сваіх будынкаў нічым не саступалі суседзям. Яўрэйскі кагал наладзіў ілюмінацыю проста на Дзвіне.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3