Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 101.

Шрифт
Фон

Гэтага хапіла, каб цар выцяў немаладога святара пудовым кулаком. Зайкоўскі ўпаў і Пётр пачаў біць ляжачага вікарыя кіем, а потым секчы шабляй. Меншыкаў выхапіў палаш і адным ударам забіў прапаведніка Феафана Кальбячынскага той якраз прымаў перад алтаром блажэннага Ясафата прычасце. Беручы прыклад з разюшанага гаспадара, афіцэры ўжо секлі рэгента саборнага хору Якуба Кнышэвіча, айцоў Юзафа Анкудовіча і Мялеція Кандратовіча. Святыя глядзелі з абразоў, як па храме плыве крывавая ручаіна.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Старога архімандрыта Якуба Кізікоўскага царовы служкі забралі ў свой лагер і ўсю ноч катавалі, патрабуючы паказаць, дзе схаваны саборны скарб. Уранні айца Якуба павесілі. У пятлі сканаў і зранены вікарый Зайкоўскі. Уратаваўся ад каранаванага ката з памагатымі адзін Юзаф Анкудовіч толькі з тае прычыны, што яго палічылі забітым. Целы пяцярых ахвяр, паводле волі Пятра, спалілі, а попел развеялі над Дзвіной, каб магілы пакутнікаў не сталі месцам паломніцтва.

Забойства святара найцяжэйшы грэх перад Богам, а калі яно ўчыненае яшчэ і ў храме, падчас набажэнства Пётр I прэтэндаваў на ролю цывілізаванага манарха, але дзікунскае злачынства ў Сафійскім саборы выстаўляла яго сапраўдным азіяцкім тыранам. Трэба было неяк спыніць непажаданыя размовы пры еўрапейскіх дварах, і на свет нарадзіўся падпісаны царскай рукою мемарыял выдатны ўзор таго, як у царскай імперыі ва ўсе часы з чорнага бессаромна рабілі белае:

«Униатские духовные непрестанно с неприятели шведы и сапежинцы (прыхільнікі Сапегаў У.А.) имеют тайную корреспонденцию и опасныя намерения противу войск царского величества Однако ж его царское величество, уничижая те их злобы и снося великодушием своим, никакой противности им учинить не повелевал. Но последи, егда случилось его величеству итти мимо их костела и желая видеть их церемонии, пошел с несколькими знатными особами двора своего, тогда помянутые злочестивые не токмо его величества с подобающего честью не приняли, но наипаче со всяким безчестием Еже царское величество, однако ж, по благоутробию своему снес и пришед к некоторому ту паче прочих украшенному образу, вопрошал их: «Чей то образ?» Но сии злочестивцы ругательно отвещали, что сей образ священномученика их Иосафата, котораго де ваши единоверцы еретики и богоотступники и мучители, как и вы, убили. За которую мерзкую хулу возъярився, повелел его царское величество при себе тогда обретающимся людям оных хульников и уличенных изменников взять и привесть за арест для осуждения, изшед сам вон от сих богомерзких. Но оные, видя наших малолюдство, начали сим его царского величества людям противитися и кричать о помощи, так что еще иные к ним из их причету на монастыре со оружием пристали, хотя их отбить, и в том супротивлении некоторых из его царского величества людей ранили; за что оные, озлобясь, начали сами сих злодеев не щадя рубить, так что четыре из них, против воли царского величества, смертельно ранены и померли, избавя себя по отчуждению от достоиной смертной безчестной казни Сие есть такое истинное возвещение того случая, еже всякому ко известию да служит, дабы клеветники того, ко вреду его царского величества высокой справедливости и приятственных к Речи Посполитой поступков, не могли инако розглашати».

Каб пазбыцца сумнеўнай славы забойцы духоўных асобаў, Пётр пад уплывам свайго хаўрусніка Аўгуста II і з аглядкаю на рымскага папу выдаў полацкім базыльянам універсал на вольную адправу набажэнства і вызваленне кляштарных маёнткаў ад усялякіх павіннасцей. Паводзіны імператара і яго людзей сведчаць, чаго быў гэты дакумент варты. Параненых манахаў, што прыбеглі ў дзень злачынства ратаваць вікарыя ды архімандрыта, цар зняволіў, а Сафію і базылянскія кляштары аддаў на рабаванне салдатам. Тыя выцягнулі з храма ўсе каштоўнасці і тры тысячы злотых, а начальніку полацкага гарнізона прыйшоў загад скаргі «богомерзких» грэка-католікаў не разглядаць.

Выступіўшы перад сабранаю ў Полацк беларускай шляхтай, імператар папярэдзіў: няхай уніяты і надалей не чакаюць літасці. Тут царскае слова не разыходзілася з чынам. Узімку 1707 года да полацкіх айцоў-базылянаў прыйшлі журботныя навіны з Менска. Расійская кавалерыя абчысціла там жаночы уніяцкі манастыр святой Тройцы (ад яго пайшла назва сённяшняга Траецкага прадмесця). Шукаючы золата, зладзеі паламалі ў манастырскім саборы алтар і ўзадралі падлогу. Потым надышла чарга Святадухаўскай царквы на Высокім рынку (цяпер пляц Волі) ды іншых храмаў і кляштараў. Па слядах гэтых рабаўнікоў ішлі царскія казакі і калмыкі. Здабычы засталося мала, таму казакі палезлі і ў цэрквы да аднаверцаў. Менскае праваслаўнае брацтва заклікала месцічаў да зброі, і рабаўнікі атрымалі адпор на Нямізе.

Ад такіх саюзнікаў Беларусь за гады Паўночнай вайны зазнала гора не меней, чым ад шведаў. Продкі апынуліся паміж двух агнёў, і разабрацца, які пячэ мацней, было нялёгка. Нядзіва, што віцябляне прызналі новым валадаром Станіслава Ляшчынскага і таемна паслалі шведскаму каралю сем тысяч талераў. Даведаўшыся пра «здраду», Пётр даў казакам і калмыкам каманду падпаліць места Віцебскае з усіх бакоў. Згарэлі замкі, ратуша, чатыры касцёлы і дванаццаць цэркваў.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3