Севярын Квяткоўскі - Падарунак для Адэлі стр 16.

Шрифт
Фон

Пасьля прылюднай сьмерці А. мы даведаліся, што, апрача ўсяго іншага, у свой тэстамэнт ён дадаў пункт аб заснаваным ім клюбе. Цяпер мы ўсе зьяўляліся ягонымі пажыцьцёвымі сябрамі. У гадавіну сьмерці А. мы ўсе разам зьбіраемся ля ягонай магілы, а пасьля рушым у клюб, які, натуральна, называецца «А». Мы ўзгадваем А., дзякуем яму за падтрымку, за любоў і за тое, што ён яшчэ шчыльней зьяднаў нас... На гэтым тыдні клюб зьбярэцца ізноў. Але я туды не пайду. Мяне там не зразумелі, калі на мінулай сустрэчы я сказаў, што Беларусі не патрэбныя нашыя харакіры Бацькаўшчыне бракуе камікадзэ.

Я перадаў гэтаму чалавеку прыхаваную ў сябе супэрвокладку і пазычыў усяго найлепшага.

Я перадаў гэтаму чалавеку прыхаваную ў сябе супэрвокладку і пазычыў усяго найлепшага.

Ці варта казаць, што чалавека звалі А.

Страчаная старонка


Схільнасьць людзей верыць у магію лічбаў высьмейваецца, бадай, з таго часу, як сьвет зрабіўся прагрэсыўным. Нягледзячы на гэта, і перадавыя, і адсталыя часткі чалавецтва з аднолькавым энтузіязмам адзначаюць рознага кшталту юбілеі (чаго вартае трымценьне перад надыходам 2000 году!) і ў думках складаюць дулю ў кішэні пры напатканьні лічбы «13». Мы любім тройцу і ненавідзім шасьцёркі. А яшчэ мы вядзем Каляндар, складаем лічбы ў пошуках Знаку.

Разьвіцьцё беларускай гісторыі асьвечанае некалькімі супрацьлеглымі ў сваёй ісьце Знакамі. Адзін зь іх Знак страты. Крыж Еўфрасіньні, Карона Вітаўта, першапачатковая Чарадзеевая Сафія... сымбалі Сьвятасьці, Дзяржавы, Культуры. Але, на маю думку, самай балючай з нашых стратаў ёсьць зьнішчэньне беларускага Радаводу Полацкага летапісу.

Як ён зьнік? Згарэў падчас штурму Полацку вайскоўцамі цара Івана Жахлівага ці пазьней, у печцы крамлёўскіх засекаў? Навошта? Няўжо маскоўцы, зьнішчаючы няправільны летапіс, палічылі гэты дакумэнт неугодным? Але ці ўвогуле магчыма схавацца ад Гісторыі, паколькі рукапісы не гараць у найважнейшых месцах тэксту?

У 1692 годзе Сьвятая інквізыцыя зьнішчыла наклад кнігі Lexicon Cosri (Хазарскі слоўнік), які быў выдадзены Янам Даўбманусам (Ioanne Daubmannus).

Лёс адпусьціў слоўніку менш чым год існаваньня. Гэта лацінамоўнае дасьледаваньне хазараў, народа, што ў ІХ-ХІV стст. жыў паміж Чорным і Касьпійскім марамі.

Цікавасьць эўрапейскіх навукоўцаў да гэтага амаль мітычнага народу цалкам зразумелая. Сярэднявечныя мысьляры імкнуліся патлумачыць зьяву, калі адзін народ з паганства сьведама, адным засабам перайшоў у тры супрацьлеглыя веры хрысьціянства, іслам і юдаізм (яны вагаліся, якую з трох рэлігій выбраць, і пасля палемікі абралі юдаізм). Гэтай акцыі папярэднічаў вялікі дыспут, які атрымаў назоў хазарскай палемікі. Падчас яго выдатныя дзеячы трох сусьветных рэлігіяў па чарзе даводзілі хазарскаму цару слушнасьць сваіх перакананьняў.

Што не спадабалася Сьвятой інквізыцыі ў Даўбманусавым Lexicon Cosri, цяпер цяжка ўстанавіць з пэўнасьцю. Але дакладна вядома, што, празь мізэрнасьць зьвестак пра хазараў, аўтары кнігі прыводзілі факты, якія нават аддалена-ўскосна спрычыняліся да гісторыі хазарскага пытаньня. У тым ліку яны цытавалі невядомыя цяпер старарускія крыніцы...

* * *

Гэтая гісторыя стала вядомай празь няўважлівасьць сучаснага дасьледніка хазарскага пытаньня сэрба Міларада Павіча.

На пачатку 80-ых, тады яшчэ невядомы ў сьвеце філёляг зь Бялграду, Міларад Павіч рабіў пакупкі ў невялічкай букіністычнай крамцы, што на набярэжнай Монта-Бэлё (адразу перад правым бокам Нотр-Дам дэ Пары). Набыўшы патрэбнае, Павіч сышоў, пакінуўшы ў крамцы свой дзёньнік-нататнік. Крамар выставіў нататнік навідавоку, каб купец мог вярнуцца й забраць сваю рэч. Але той усё ня йшоў ды ня йшоў, і неўзабаве крамар увапхнуў прыгожы нататнік нейкаму амэрыканскаму турысту, зачмурыўшы галаву прыхадню гісторыяй пра тое, што нататнік належыць адной сусьветнай славутасьці. Пэўна, калі ўжо пазьней крамар убачыў у газэтах здымак сапраўднага гаспадара нататніка, ён схапіўся за галаву... Але мы не пра тое.

У Нью-Ёрку Боб Хвастоўскі гэтак звалі турыста, які набыў дзёньнік, паказаў парыскую штучку сваёй жонцы Шэран Ізэтбэгавіч, з паходжаньня басьнійцы. Дзякуючы ейнай любові да мовы бацькоў, адна з гісторыяў нататніка вярнулася назад у Стары Сьвет. Тая гісторыя вярнулася таксама дзякуючы Лене зь Менску, якая больш за год працавала ў Боба й Шэран бэйбісытаркай. Зь ліста ад Шэран Лена даведалася, што сёлета сямя Хвастоўскі намерваецца паехаць у Эўропу адмыслова, каб парадаваць славутага лаўца сноў постмадэрнізму Міларада Павіча нечаканым сюрпрызам зваротам даўно згубленае рэчы.

Наўрад ці пры сустрэчы ён растлумачыў ім, чаму марудзіць з публікацыяй сваіх даўніх зацемак. Тым ня менш...

Халодным кастрычніцкім днём 1980 году шыбы ў маёй кватэры ледзь ня вылецелі ад званка ў дзьверы... Павіч чакаў візыту. Чалавек, які зьявіўся ў дзьвярах, меў дужа-дужа неахайны выгляд: хай сабе дарагі модны гарнітур, але ён быў падраны й скамечаны, пабітыя залатыя акуляры на носе...

Гэта быў адзін з аўтарытэтаў бялградзкага чорнага рынку антыкварыяту Гойка Сук. Калісьці яны вучыліся разам ва ўнівэрсытэце. Пасьля таго, як Гойка быў адлічаны з чацьвертага курсу, два мужчыны бачыліся вельмі рэдка, на зборнях бялградкіх калекцыянэраў. За два дні да свайго прыходу Сук затэлефанаваў Павічу і паведаміў, што чуў пра ягоную працу над хазарскай праблематыкай і што з гэтае нагоды ён, Сук, мае што прапанаваць. Менавіта старонку старажытнага лацінскага тэксту.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3