Дык вось, сёньня Сьветка йзноў паклiча мяне мыцца разам. I калi яна нагне сьпiну, упёршыся рукамi ў край ванны, я ўдару... Не, ня так. Калi будзем пiць гарбату, я незаўважна падсыплю ёй снатворнае. У вадзе Сьветка засьне, i мне застанецца крыху нацiснуць ёй на галаву, каб паглядзець, як разам з бурбалкамi зь яе выходзiць жыцьцё.
Гэтыя думкi робяць мяне вясёлым i бестурботным, амаль шчасьлiвым. Але самае непрыемнае ў шчасьцi усьведамленьне таго, што яно ня можа быць доўгiм. Гэтая думка, як паразiт, смокча зь цябе радасьць i прымушае яшчэ мацней угрызацца ў сваё шчасьце. Таму, бегучы цяпер за Сьветкай, я думаю аб тым, што ня буду забiваць яе сёньня, бо саме галоўнае ў шчасьцi ягонае прадчуваньне. Хай Сьветкiн азадак яшчэ больш абвiсае, хай яна выходзiць за свайго адстаўнiка i хай той мые ёй сьпiнку хоць кожны дзень. Што мне са Сьветкiнай сьмерцi? Усё, што можа мяне зьдзiвiць, можа быць толькi ўва мне.
Беларускi сюжэт
Я знайшоў гэтую кнігу ў адной зь менскіх бібліятэкаў збор твораў Місімы. Мі-Сі-Ма Зачараваны Сьмерцю Дябал.
Ці ня кожная гісторыя пра гэтага японскага пісьменьніка пачынаецца з дня ягонае сьмерці. Увосені 1970 году на адной з базаў японскіх Сілаў Самаабароны Місіма інсцэнаваў спробу вайсковага мецяжу, а пасьля зрабіў сабе харакіры. Менавіта на дваццаць пятыя ўгодкі гэтай падзеі я даведаўся пра Місіму. Ноч, сьмерць, кроў вось тры кіты, на якіх будавалася Місімава мадэль Прыгажосьці.
Беларускi сюжэт
Я знайшоў гэтую кнігу ў адной зь менскіх бібліятэкаў збор твораў Місімы. Мі-Сі-Ма Зачараваны Сьмерцю Дябал.
Ці ня кожная гісторыя пра гэтага японскага пісьменьніка пачынаецца з дня ягонае сьмерці. Увосені 1970 году на адной з базаў японскіх Сілаў Самаабароны Місіма інсцэнаваў спробу вайсковага мецяжу, а пасьля зрабіў сабе харакіры. Менавіта на дваццаць пятыя ўгодкі гэтай падзеі я даведаўся пра Місіму. Ноч, сьмерць, кроў вось тры кіты, на якіх будавалася Місімава мадэль Прыгажосьці.
Я зайшоў у менскую бібліятэку, каб прачытаць ягоны Залаты Храм сусьветнавядомы раман пра хлопца-манаха, які спаліў сымбаль старажытнай японскай сталіцы Кіёта. Але калі я адгарнуў кнігу, дык убачыў, што супэрвокладка знутры пакрытая нейкім тэкстам, накрэсьленым алоўкам.
Вось ён:
Заўчора я атрымаў запрашэньне прыйсці на адкрыцьцё новага Менскага клюбу. Дзіўна, але ніхто ў горадзе нічога ня ведаў пра яго: будынак у цэнтры горада паўстаў літаральна за колькі тыдняў. Яшчэ больш я зьдзівіўся, калі прыйшоў туды да прызначанае гадзіны.
Усе прысутныя былі мне добра знаёмыя. У запрашальніку да кожнага зьвярталіся адмыслова: дзесьці фігуравала школьная мянушка, дзесьці зварот, прыняты адно ў цесным коле сяброў...
Нас, прысутных, уразіў інтэрер залі. Чагосьці больш адначасна раскошнага і густоўнага было цяжка прыдумаць. Аднак інтэрер быў ня самы галоўны. Мы неяк адразу сьцямілі, што нас злучае нейкая вядомая ўсім прысутным асоба. Раптам хтосьці выказаў думку, якая, бадай, віравала ў галаве кожнага: «Здаецца, нас запрасіў сюды А.»
У гэты момант сьвятло ў залі згасла, сцэна наадварот высьветлілася, зьнекуль загучаў раяль, і перад намі сапраўды паўстаў А.:
Сябры, вы ня можаце ўявіць, як я рады бачыць вас тут усіх разам! Гэта самы шчасьлівы дзень у маім жыцьці! Дзесяць гадоў мяне не было на Бацькаўшчыне. Натуральна, ці ня ўсе лічылі, што я загінуў... Сябры, тое, што вы бачыце наўкола, частка матаряльнага плёну майго жыцьця ў замежжы. Цяпер вы, пэўна, здагадваецеся, ад каго сыходзіла падтрымка вашых творчых праектаў. Насуперак неспрыяльным умовам, нягледзячы на эканамічную і палітычную сытуацыю ў краіне, нягледзячы на арышты, пагромы, вы дзейнічалі НАША справа жыла. Я магу лічыць сваё жыцьцё, свой лёс удалым. Але маё жыцьцёвае прызначэньне, мне падаецца, не да канца спраўджанае. У Беларушчыны ёсьць сродкі, ёсьць людзі, ёсьць ідэі. Адзінае, чаго бракуе НАШАГА сюжэту. Зараз я зраблю ўчынак, які выправіць гэтую сытуацыю: ён увойдзе ў аналы беларускай гісторыі, літаратуры, журналістыкі... І паспрыяеце гэтаму вы. Вам ня трэба будзе ствараць міт гэта будзе ці ня самае абектыўнае, што ёсьць у НАШАЙ справе. Уласна кажучы, сюжэт разьвіваецца зараз, у гэты самы момант, на вашых вачох. Застаецца паставіць фінальную кропку.
На гэтых словах А. зьняў з драпіроўкі ў глыбіні сцэны корд кароткі меч, папулярны ў сярэднявечным беларускім войску, і распароў сабе жывот.
Варта заўважыць, што на працягу ўсяго маналёгу, мы, узрадаваныя сустрэчаю са старым сябрам і нязвыклай сытуацыяй, не вымавілі ані слова...
На гэтым рукапіс абарваўся, і можна было б скончыць аповед пра дзіўную знаходку, калі б не адна акалічнасьць. Нядаўна адна знаёмая дзяўчына, якая колькі месяцаў таму пачала працаваць бібліятэкаркай, распавяла мне пра нейкага дзівака, які ці не штодня прыходзіць да яе на працу і шукае зборнік твораў нейкага Місімы. Але кніжка ўвесь час на руках, і дзівак ніяк ня можа засьпець яе ў бібліятэцы.
У дзень меркаванага прыходу таго чалавека, я выправіўся ў бібліятэку, каб пазнаёміцца зь ім. Сапраўды, сустрэў яго ля стойкі прыёму-здачы кнігі. Ён дараспавёў мне гісторыю, напісаную на ўнутраным баку супэрвокладкі да зборніка Місімы: