Колас Якуб Михайлович - На чужым грунце (на белорусском языке) стр 2.

Шрифт
Фон

Прыйшлi да ручайка травы-пасланцы, бухнулi ў ногi яму - няшчасце навучыць гнуць голавы. "Так i так, - кажуць, навучы, што рабiць, дай ты нам раду".

Слухаў мудры ручаёк гэту просьбу травы.

- Заўтра скажу, а цяпер дайце мне падумаць, распытаць таго-сяго.

- От што, мiлыя, - сказаў назаўтра ручаёк, - сонейка ўгневалася на вас. Найдзеце мiж вамi самага няшчаснага, i няхай ён раскажа сонейку сваё цяжкае жыццё-нядолю; тады яно зжалiцца над вамi i прыкажа ветру нагнаць хмары.

- Хто ж тут самы нешчаслiвы?

Кожнаму здавалася, што ён i ёсць самы няшчасны.

Прылятаюць матылькi i кажуць:

- Аржаное Калiва - самае няшчаснае.

I вецер пацвердзiў, што гэта праўда. Пасылае луг паслоў да Аржанога Калiва, кланяюцца жыту паслы, просяць заступiцца за ўсiх.

А жыта звесiлася коласам i маўчала: цяжкая доля, знявага аднялi ад яго дар слова.

I сонца яшчэ гарачэй стала прыпякаць лугавыя травы.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги