Яўген Аснарэўскі - Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI  XVIII стагоддзяў стр 16.

Шрифт
Фон

У вялікай пашане быў бігас, гэта значыць, страва з капусты і мяса.

Кашы, салаты і супы, а таксама садавіна і гародніна, былі жаданымі гасцямі на сталах дваран.

Ва ўжытку XVIXVII стагоддзяў за сталом часцяком выкарыстоўвалі практычны посуд з металу.

Сярэбраная лыжка XVI  XVII стагоддзяў, з польскім рыфмаваным надпісам «Ты запомні чалавек, у цябе нядоўгі век» (пераклад Я.А.). Нацыянальны музей у Кракаве.

Ужывалi таксама гліняны, шкляны і драўляны.

Зразумела, забяспечаная шляхта магла сабе дазволіць сярэбраныя вырабы, а вось бяднейшая, часам абыходзілася посудам з некаштоўных металаў.

У Стэфана Баторыя, які жыў у гродзенскім замку, меліся нават залатыя сталовыя прыборы.

У другой палове XVIII стагоддзя, дастаткова шырокае распаўсюджанне атрымалі фарфор і крышталь, прычым апошні выдатна рабілі і ў гродзенскім рэгіёне, напрыклад, у Налібоцкай мануфактуры. Падобная вытворчасць шкла мелася і ў самім Гродне.

Імпарт, вядома ж, быў прадстаўлены вырабамі з усяго свету.

Ян Ахоцкі назіраў, у 1793 годзе, у сваіх сяброў у Гродне, не толькі еўрапейскі, але і японскі, і кітайскі фарфор.

Зроблены на замову посуд багатай шляхты і манархаў нярэдка ўпрыгожваўся радавымі гербамі.

Келіх з гербавым арлом Радзівілаў, які, як мяркуецца, належаў Міхалу Радзівілу Рыбаньку. Нацыянальны музей у Кракаве.

Пасля застолляў надыходзіла пара танцаў і розных азартных гульняў. Хоць, часам шляхціцы абмяжоўваліся душэўнай гутаркай.

Суды

У многіх выпадках, амаль паўсядзённай справай для мясцовых дваран былі суды, прычым нярэдка судзілася нават з самымі блізкімі сваякамі. Тут шляхце, вядома ж, была прыдатнай разгалінаваная, хоць і не самая лепшая, судовая сістэма Рэчы Паспалітай, пра якую была гаворка вышэй.

У якасці прыкладу тут можна назваць жыццёвыя перыпетыі гродзенскага войта Андрэя Станіслава Сапегі, сына аднаго з найлепшых палкаводцаў ВКЛ, Яна Пятра Сапегі.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3