Копія завяшчання Баторыя. Тэкст аб гродзенскім езуіцкім калегіуме з подпісам. Ultima voluntas D. Stephani 1585 год. Курніцкая бібліятэка.
Асноўная частка пахавання Стэфана Баторыя прайшла ў Кракаве. Аднак урачыстыя абрады пачаліся ўжо ў Гродне. Звесткі аб гэтым можна ўзяць з працы Юліяна Нямцэвіча. Згодна з яго публікацыяй, цела Баторыя адправілі з Гродна 29 красавіка 1588 года.
Такім чынам, цела караля знаходзілася ў Гродне больш за год і чатыры месяцы, або некалькі больш за 500 дзён.
Месца, у якім захоўвалі парэшткі памерлага, таксама з'яўляецца прадметам дыскусій. Найбольш лагічнымі варыянтамі выглядаюць замак, а таксама пабудаваны Баторыем храм, вядомы пазней як Фара Вітаўта, і будынак насупраць гэтага храма, які стаяў на месцы палаца Тэкстыльшчыкаў. У Нямцэвіча пазначана, што выносілі цела з будынка, названага ў арыгінале «gmach». На думку аўтара, гэта сведчыць на карысць нейкага палаца, а не храма.
Існуе, акрамя таго, гіпотэза аб тым, што ўнутраныя органы караля засталіся недзе ў Гродне, бо ў тыя часы цела маглі пахаваць асобна ад, напрыклад, сэрца.
Перад адпраўкай астанкаў манарха была праведзена служба, а несці цела Баторыя павінны былі дваране, у тым ліку і важныя саноўнікі ВКЛ, сярод якiх, адзін з лепшых палкаводцаў краіны за ўсю яе гісторыю, Кшыштаф Радзівіл Пярун.
Ролі ў цырымоніі былі строга абумоўлены. Многія шляхцічы неслі ў руках свечкі. Цела караля паклалі на воз-катафалк, аздоблены чорнай тканінай і з чорным полагам, на якім быў вялікі белы крыж. Каля касцёлаў, з якіх чуўся звон, усталі сотні жабракоў, апранутых у спецыяльнае адзенне. Воз быў запрэжаны коньмі ў чорных капюшонах з гербамі караля. Наперадзе іншых, падчас вынасу цела манарха, ішлі капеланы караля, пасля рухаліся харунжыя са сцягамі, а за імі неслі астанкі Баторыя, далей крочылі віленскі, полацкі і наваградскі ваяводы, якія неслі карону, скіпетр і дзяржаву манарха. Уся гэтая працэсія накіравалася да маста праз Нёман і пакінула горад.
Пасля ўрачыстага выезду з Гродна, цела караля даехала да польскай сталіцы ў маі 1588 года.
Надмагільны помнік Баторыя ў Кракаве. Фота Ігнацыя Крыгера. 1896 год. Нацыянальны музей у Кракаве.
Цырымонія пахавання ў Кракаве доўжылася некалькі дзён, і яе ўдзельнікі выконвалі розныя сімвалічныя дзеянні, у прыватнасці, абрад меркаваў нават уезд у касцёл вершніка на кані і ў даспехах, а потым падзенне яго, з гучным шумам, што павінна было абазначаць смерць караля-рыцара.
Пасля ўрачыстага выезду з Гродна, цела караля даехала да польскай сталіцы ў маі 1588 года.
Надмагільны помнік Баторыя ў Кракаве. Фота Ігнацыя Крыгера. 1896 год. Нацыянальны музей у Кракаве.
Цырымонія пахавання ў Кракаве доўжылася некалькі дзён, і яе ўдзельнікі выконвалі розныя сімвалічныя дзеянні, у прыватнасці, абрад меркаваў нават уезд у касцёл вершніка на кані і ў даспехах, а потым падзенне яго, з гучным шумам, што павінна было абазначаць смерць караля-рыцара.
Над магілай Баторыя ўзвялі прыгожы помнік, які турысты могуць убачыць у кафедральным саборы Вавеля.
І ўсё ж, воля караля не была выканана, і манарха пахавалі не ў горадзе над Нёманам, дзе ён сам жадаў спачываць, а гэта значыць, што было б справядліва, калі б у Гродне з'явілася сімвалічная магіла (кенатаф) Стэфана Баторыя, які навечна ўпісаў сябе ў гісторыю яго любімага места.
Noblesse oblige, або свет шляхты каралеўскага горада
Станаўленне шляхты ў ВКЛ
Традыцыйна, прывілеяванае саслоўе ВКЛ называлі баярамі. Гэта назва перайшла ў сістэму класавых найменняў Вялікага княства Літоўскага з папярэдніх яму княстваў Русі. Аднак паланізацыя, якая набірала абароты ўжо ў XV стагоддзі, дадала ва ўжытак ВКЛ новую назву шляхта. Само гэтае слова было, па некаторых дадзеных, прыўнесена ў Польшчу з Чэхіі. На землях Вялікага княства Літоўскага такая назва феадальнага класа прыжывалася паступова, выцясняючы ўжыванне слова «баяры» у якасці іменi феадалаў, хоць пры гэтым баярамі працягвалі зваць людзей, занятых у вайсковай справе. Некаторыя з такіх падданых ВКЛ займалі як бы прамежкавую пазіцыю паміж шляхтай і сялянамі, а пазней многія бедныя прадстаўнiкi баяраў патрапілі ў сялянскае саслоўе. Такім чынам, найменне шляхта зацвердзілася ў якасці назвы прывілеяванага класа, ці, інакш кажучы, дваранства.
У перыяд XVI XVIII стагоддзяў гэтая праслойка насельніцтва ВКЛ адчувала моцны ўплыў польскай культуры, але ў масе так ніколі і не страціла цалкам самасвядомасці літвінаў, якая была адрозная ад уласна польскай.
Разам з тым, трэба прызнаць, што ў многіх выпадках «літвінства» было праявай «краёвасці», гэта значыць, жыхары ВКЛ усведамлялі сябе жыхарамі рэгіёна Польшчы, «Літоўскай правінцыі», як цяпер жыхары, напрыклад, Шчучыншчыны, могуць усведамляць сваю рэгіянальную самабытнасць, але звычайна не адлучаюць сябе ад беларускага народа.
У асобна ўзятых персаналій, зразумела, былі розныя погляды на гэтае пытанне: ад выразнага адмаўлення ўласна польскай ідэнтычнасці, да поўнага яе прыняцця, таму абагульненнi тут варта рабіць асцярожна.
Найважнейшай падзеяй, якая абумовіла масавую паланізацыю, стала вядомая Люблінская ўнія 1569 года.