Кацярына Мядзведзева - Разламашкі майстра Люфта (зборнік) стр 7.

Шрифт
Фон

Я не знайшлася, што адказаць. У нейкі момант амаль паверыла ў існаванне гэтых нямышаў. Я ж прыйшла ва ўладанні чараўніка, так чаго ж дзіўлюся нябачным істотам? Здаецца, я больш падобна да сваёй бабулі, чым падазравала.

 Прашу прабачэння, я зусім страціў навыкі пачцівасці, прагаварыў незнаёмец і выйшаў, нарэшце, на свет.  Жыву як пустэльнік. Здзічэў. Хутка ўжо сам, як нямыш, буду шарахацца ад людзей. Вы зявіліся надзвычай своечасова,  ён пачціва пакланіўся,  магчыма, заўтра я ўжо і не ўспомніў бы чалавечую гаворку

Я ва ўсе вочы глядзела на яго. Першы чараўнік, якога я бачыла жыўцом, а не ў кнізе казак! Ды і, шчыра кажучы, гэта быў першы мужчына, з якім я вось так проста гутарыла сам-насам. І гэта быў вельмі прывабны мужчына. Мабыць, ён сабаку зеў у амаладжальных загаворах, таму што, не ведай я сапраўднага яго ўзросту, вырашыла б, што ён маладзейшы за мяне.

Як вядома, найвялікшы давер у людзей выклікае знешнасць паважнага дагледжанага мужчыны злёгку за пяцьдзясят. Сівізна, акуратная бародка, залатыя дужкі акуляраў, кішэнны гадзіннік на ланцужку, чыстая і дарагая адзежа. Вядома, чараўнікі асаблівыя людзі. Можа, ім зручней апранацца ў спічасты каўпак і мантыю, не прычэсваць бараду і вусы ды насіць у нагруднай кішэні некалькі скарпіёнаў. Але той, хто стаяў перада мной, не выглядаў ні рэспектабельным прафесарам, ні экстравагантным ведзьмаком. Больш за ўсё ён нагадваў студэнта, які прыехаў дахаты на вакацыі. Манжэты выпацканы чарніламі, віхоры тырчаць ва ўсе бакі, бакенбарды густыя і доўгія, відавочна, адпушчаныя для самавітасці. Можа, гэта наогул не той, хто мне патрэбны?!

Нібы прачытаўшы мае думкі, ён страсянуў ускалмачанай шавялюрай:

 Дазвольце прадставіцца. Сэр Лемюэль Грымсвотн. Прашу прабачэння за мой жалосны выгляд! Запрацаваўся, дый гасцей не чакаў.

Ён правёў рукой па шчацэ, мабыць, згадваючы, як даўно не галіўся. Потым зірнуў на мяне. У яго поглядзе я прачытала цікаўнасць і лёгкае здзіўленне. Вой-вой, зараз жа, па правілах прыстойнасці, павінна была прадставіцца я, а сама маўчу і гляджу на яго, як на дзіўнага звера ў заасадзе.

 Дэйсі Мэй, да вашых паслуг,  і я пачціва ўсміхнулася, чакаючы якой-небудзь рэакцыі на знаёмае імя. Але рэакцыі не было. Ён ветліва глядзеў на мяне, чакаючы працягу. Як жа так? Ён не памятае маю прабабулю? Ці ён не зразумеў, што я яе праўнучка? Так і ёсць. Выглядае молада, а звычкі дзядоўскія. Памяць гэта не зморшчыны, яе так проста не паправіш.

 Чым магу быць карысны?  спытаў ён.

 Я шмат чула пра вас,  сказала я. Гэта было няпраўдай, але ж усе так кажуць, калі хочуць зрабіць прыемнае суразмоўцу.  Сэр Лемюэль, вы выдатна выглядаеце. Для вашых гадоў вы трымаецеся малайчынай!

Здзіўленне ў яго вачах узмацнілася.

 Не думаў, што ўсё так дрэнна,  і ён ізноў правёў рукой па шчоках.  Бяссонныя ночы за працай, зразумела, не вельмі карысныя для колеру твару

 Так, так,  нібы кітайскі балванчык, заківала я.  Асабліва, калі гаворка ідзе пра такую тонкую і карпатлівую працу, як ваша!

Ён слухаў мяне моўчкі. А я марудзіла, не ведаючы, як прыступіць да галоўнага. Калі ён забыўся пра маю прабабулю, бестактоўна нагадваць, бо гэта намякне на яго дзіравую памяць. Дый ліст, выходзіць, я прачытала чужы ліст, хай і незнарок, але паспрабуй прызнайся ў падобным

Мабыць, мае думкі адлюстраваліся на твары. Калі я нервуюся, заўсёды чырванею.

Сэр Лемюэль раптам падышоў да мяне зусім блізка і ўзяў маю руку ў свае далоні.

 Дэйсі, мілая, што з вамі здарылася?

Ад дабрыні ды спагады я заўсёды размякаю. Слёзы тут жа набеглі на вочы, і дрыготкім голасам, ледзь стрымліваючы рыданні, я прагаварыла:

 Сэр Лемюэль, вы адзіны можаце мне дапамагчы

Да таго моманту я і не падазравала, як моцна абрыдла мне маё жыццё. Шматлікія людзі гадамі і дзесяцігоддзямі жывуць, прыкідваючыся перад іншымі і перад сабой, што ў іх усё добра, што гэта іх уласны выбар, што не так ужо і дрэнна быць адзінокім і нябачным ці тоўстым і непрыгожым, ці бедным і хворым. У кожнага свой праклён, але не ў кожнага ёсць свой чараўнік, таму цяпер, атрымаўшы шанс на выратаванне, я трэслася як асінавы лісток.

Сэр Лемюэль ахвотна кіўнуў.

 Вядома, я дапамагу вам і зраблю ўсё, што ў маіх сілах, толькі скажыце, нарэшце, у якой дапамозе вы маеце патрэбу?

 Мая прабабуля яна пісала вам пра мяне

 Ваша прабабуля? Пісала? Верагодна, ліст згубіўся па дарозе, я яго не атрымліваў, развёў рукамі ён. Небарака, зусім памяць адбіла.

 Не-не,  ласкава сказала я, імкнучыся не закрануць яго пачуцці, ліст быў атрыманы вамі але не цяпер а шмат гадоў таму Прыкладна трыццаць ці дваццаць пяць і вы напісалі прабабулі адказ

 Трыццаць? Ці дваццаць пяць?  ён наморшчыў лоб.

 Мая прабабуля памерла дваццаць пяць гадоў таму,  кіўнула я.

 Спачуваю вам ад шчырае душы. Але, верагодна, тут нейкая памылка. Я ніяк не мог перапісвацца з вашай прабабуляй дваццаць пяць гадоў таму. Справа ў тым

 Не, вы проста забыліся! Так бывае ў старасці, бестактоўна перабіла яго я, ліхаманкава намацваючы ў сакваяжы абрывак ліста, але натыкалася то на лаўравішнёвую пляшачку, то на яблыкі. Чакайце, адну хвіліначку

 Справа ў тым,  паўтарыў ён тонам, якім дарослыя звычайна размаўляюць з дзецьмі, што дваццаць пяць гадоў таму мне было два гады, і я яшчэ не ўмеў пісаць.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3