Кацярына Мядзведзева - Разламашкі майстра Люфта (зборнік) стр 4.

Шрифт
Фон

А вось у чалавека, які напісаў прабабулі гэты загадкавы ліст, почырк быў ідэальны. Раўнюткі, адмысловы, вытанчаны. І хай кажуць, што графалогія гэта лжэнавука, але почырк распавёў мне шмат пра аўтара ліста.

Чалавек гэты абвык пісаць часта і шмат, ён заўсёды быў упэўнены ў сваіх словах, нікуды не спяшаўся, але і не спазняўся; абдумваў сказанае, нічога не выпраўляў і не пэцкаў, почырк яго быў лёгкачытэльны і прыемны. Любоўныя прызнанні, напісаныя гэтай рукой, мелі б поспех. Праўда, у выпадку з маёй прабабуляй ліст быў сяброўскі. І, хутчэй за ўсё, жаночы, бо з аднаго боку гаворка ішла пра засолку агуркоў. А вось на адвароце загадкавая незнаёмка пісала пра мяне. Таму прабабуля і захавала гэты абрывак, і, мяркуючы па абтрапаных краях, доўга насіла з сабой. А потым гэтая паперка трапілася ёй у рукі, калі трэба было зматаць чарговы клубочак, і яна схавала маю таямніцу на доўгія гады Можа, яна жадала распавесці мне пра гэта, калі я падрасту, але не паспела? Хто ведае Зрэшты, у маім апавяданні занадта шмат шматкропяў, таму ад бяздзейных разважанняў дазвольце перайсці да фактаў і працытаваць тое, што так нечакана звалілася да мяне на калені, абвязанае чырвонай ваўнянай ніткай

Усяго пара радкоў: «чакаю з нецярпеннем твайго прыезду. А што да тваёй праўнучкі Дэйсі, на жаль, дарагая сяброўка, мая магія тут бяссільная, на дзяўчынку накладзены чары значна мацнейшыя за мае. Чары гэтыя »

Ці трэба казаць, што я разабрала па шарсцінцы ўсе астатнія клубкі ў пошуках працягу? На жаль, сам ліст, хутчэй за ўсё, быў спалены ў печцы ці выкінуты прэч, таму што прабабуля не адрознівалася сентыментальнасцю і не захоўвала лісты, дзённікі, запісачкі ды іншыя папяровыя сведчанні жыцця. Прынамсі, у яе рэчах мы не сустрэлі ні звязкі любоўных пасланняў, ні штодзённіка, ні нават малітоўніка. Нішто не магло праліць святло на гэтую заўвагу пра чараўніцтва.

Усяго пара радкоў: «чакаю з нецярпеннем твайго прыезду. А што да тваёй праўнучкі Дэйсі, на жаль, дарагая сяброўка, мая магія тут бяссільная, на дзяўчынку накладзены чары значна мацнейшыя за мае. Чары гэтыя »

Ці трэба казаць, што я разабрала па шарсцінцы ўсе астатнія клубкі ў пошуках працягу? На жаль, сам ліст, хутчэй за ўсё, быў спалены ў печцы ці выкінуты прэч, таму што прабабуля не адрознівалася сентыментальнасцю і не захоўвала лісты, дзённікі, запісачкі ды іншыя папяровыя сведчанні жыцця. Прынамсі, у яе рэчах мы не сустрэлі ні звязкі любоўных пасланняў, ні штодзённіка, ні нават малітоўніка. Нішто не магло праліць святло на гэтую заўвагу пра чараўніцтва.

І вось што дзіўна. Даведаўшыся пра чары, я не спалохалася і не заплакала, не. Я адчула неймавернае палягчэнне. Зачараваная! Вось чаму мяне не заўважаюць на танцах, а суседкі глядзяць спагадліва, і цётка ў краме, выбіраючы «элегантнае» для Алісы і «спакойнае» для Эмы, заўсёды просіць «што-небудзь паяскравей для старэйшай дачкі». Гэтулькі гадоў я вінаваціла сябе ў тым, што бязглузда і сумна распараджаюся падараваным мне жыццём, а цяпер высветлілася, што я невінаватая, што ўсё было б зусім інакш, не давядзіся камусьці накласці на мяне моцныя чары. Я ўздыхнула з палёгкай, быццам нейкі нябачны суддзя грукнуў малаточкам і нарэшце, праз трыццаць гадоў чакання, вынес мне апраўдальны прысуд.

Частка 4

Некалькі дзён я старанна разважала над таямніцай, што так раптоўна адкрылася мне. Тое, што прабабуля знаходзілася ў сяброўскай перапісцы з вядзьмаркай ці чараўніцай, мяне, прызнацца, зусім не здзівіла,  гэта было вельмі ў яе духу. Куды больш займала мой розум асоба іншага чараўніка таго, наймацнейшага, чые чары сапсавалі мне жыццё. Калі я падумала пра тое, што адпраўлюся на яго пошукі, у мяне мурашы пабеглі па спіне. А калі я падумала пра тое, што знайду яго, мне зрабілася зусім блага. Толькі ўявіце сабе жытнёвы блінчык і магутны злы чараўнік! Не трэба быць празорцам, каб прадказаць зыход гэтай сустрэчы. «Ах, нябачнасці табе мала?  прагрукоча ён.  Так ператварайся ў жабу!»

Незразумела, дарэчы, чаму ў казках так рупліва культывуецца выява жабы як самай брыдкай і агіднай істоты. Падумаеш, жаба. Яны, калі задумацца, вельмі годныя стварэнні. Мая бабуля іх любіць, бо яны ядуць смаўжоў, гусеніц, жукоў, мнаганожак і іншых заклятых ворагаў. У нашым садзе я ведаю, сама меней, тры жабіны дамкі пад парогам садоўніцкай адрынкі, у цёмнай вільготнай гушчы кветніка і пад камянямі, якімі абкладзены кветнік з мнагалетнікамі. Можа, лепш было і мне ператварыцца ў жабу, а не блукаць па белым свеце нябачным чалавекам.

Калі я сустракаю жабу, якая важна скача па сцяжынцы, мне так і хочацца раскланяцца. Раптам яна такая ж зачараваная, як я? Калі б ведаць напэўна. «Не журыся, сяброўка,  сказала б я ёй.  Жаба гэта яшчэ не самы дрэнны варыянт. Значна горш быць ператворанай у дурня. Ці ў скнару. Ці ў векавуху, накшталт мяне». Але я ніколі не скажу гэта, бо раптам яна не зачараваная, а самая сапраўдная прыстойная жаба? Што яна падумае пра мяне?

Паразважала я пра жаб, паразважала і адправілася ў сад. Не, не па жабіну параду. Я пайшла шукаць бабулю: магчыма, яна здолее ўспомніць сяброўку сваёй маці, жанчыну з такім прыгожым почыркам. Трэба ж мне было ад чагосьці адштурхоўвацца ў сваіх пошуках.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3