Владимир Николаевич Кулик - Белорусский дневник  2022 стр 5.

Книгу можно купить на ЛитРес.
Всего за 5.99 руб. Купить полную версию
Шрифт
Фон

Нешта будзе

Колькі помню сябе ў гэтым свеце,
Продкі дня не жылі без надзеі.
«Нешта будзе»  казалі нам, дзецям,
Мы на іх са здзіўленнем глядзелі.

У гады з неўмалотам, няўродам,
З саладухаю ды з лебядою,
Чуўся голас спадзеўны з народа:
«Нешта будзе Не век жыць з бядою»

На вяселлях, куляючы чарку,
Маладым шчасця зычылі ўволю:
«Абрабляйце сваю гаспадарку!
Нешта будзе А можа, і болей»

У дні гора і страт непапраўных
Гналі з сэрца рой думак трывожных
І зацягвалі ўздыхамі раны:
«Нешта будзе Нам Бог дапаможа»

А калі зямны рай абвяшчалі
І трубілі аб ім, як аб цудзе,
З вуснаў продкаў зноў ціха гучалі
Словы мудрыя: «Нештачка будзе»

І цяпер, калі вірус кавідны
Ходзіць потайкам, рве жыцці людзям,
Чуем голас, надзеяй спавіты:
«Божа спыніць яго Нешта будзе»

Роздум

Не страціў даверу
да шэпту аеру
і золкага срэбра расы,
да шуму таполі
і жыта на полі 
да ўсёй навакольнай красы.

Не страчу ніколі
даверу да болю
нямых курапацкіх крыжоў,
званоў у Хатыні 
магільных святыняў,
дзе д'ябал пачварны прайшоў.

Няма і прычыны
не верыць жанчыне,
што поплеч са мною ідзе,
і шчырай сябрыне,
і боскай сцяжыне,
што ў вечнасць святую вядзе.

А страціў давер я
да розных паперак
і вестак з экранаў, газет,
да планаў маштабных
і лозунгаў штатных 
яны не палепшылі свет.

Не маю даверу
да гучных намераў,
што льюцца ракою з трыбун,
да льсцівых прамоўцаў,
дзе кожнае слоўца 
як рэха эпохі камун.

Удосталь той веры,
што Бог мне адмераў
і продкі мае збераглі,
каб шчасця агеньчык,
як сонца праменьчык,
гарэў і свяціў на зямлі.

                                             * * *

Як толькі душу працінае трывога
І белы дзень змрочную песню пяе,
Тады апаноўвае сэрца знямога,
Сум скоўвае думкі і мары мае.

Ад гэтай навалы я ў лес уцякаю 
У шэпце-дрымоце гаёў і бароў
Трывожны настрой неўзаметку знікае,
І я адчуваю: практычна здароў.

Пераклады з рускай паэзіі


Іван Бунін

Джардана Бруна

«Каўчэг пад валадарніцтвам асла 
Вось свет людзей. Жывіце у Сусвеце.
Зямля  прытон хлусні, падману, зла.
Жывіце прыгажосцю, што ў суквецці.

Зямелька, ты з душой маёй радня 
І ў далечы. Люблю жыццё растайна,
І ў радасці маёй  журба штодня,
Як і ў журбе заўcёды  слодыч тайны!»

І вось ён кій вандроўніка бярэ:
Даруйце, келляў змрочныя скляпенні!
Яго душа, чужая тут, жыве
Цяпер адным  дыханнем вызвалення.

«Вы ўсе рабы. Цар вашай веры  Звер:
Я зрыну трон сляпой і змрочнай веры.
Вы ў капішчы: я расчыню цяпер
Вам у блакіт і бездань Сферы дзверы.

Жыццю і бездані мяжы няма.
Мы спынім, спынім сонца Пталямея 
Віхор планет не ведае ярма,
І ў полымі не знікне, не знямее!»

І ён пайшоў на ўсё  аж да нябёс.
Ды разбурэнне  прага аднаўлення,
І па руінах гэту прагу нёс
Як боскую гармонію Стварэння.

Святлеюць вочы, мара ў сэрцы ёсць
І ў свет адкрыццяў радасных заносіць.
У ісціне  фінал і прыгажосць.
Тым болей і мацней жыць сэрца просіць.

«Дзяўчо, з анёльскім тварам, плечуком,
Са спевам над старою звонкай лютняй!
Я мог тваім быць бацькам, сябруком
Ды я адзін у гэтым свеце людным!

Высока сцяг сваёй любові нёс.
Ды іншыя ёсць радасці  другія:
Я замарозіў сваіх мрояў лёс,
І толькі твой, пазнанне, твой  сафія!»

І вось ён зноў вандроўнік. Зноў зіхцяць
Агеньчыкі яго вачэй, ды строгі
Ягоны твар. Вам, ворагі, няўцям,
Што бог  Святло. І ён памрэ за бога.

«Свет  бездань атамаў, што дзень за днём
Спавіты богам  пекнатой жывою.
І, жывучы да скону, мы жывём
Адзінаю, сусветнаю Душою.

Ты, з лютняю! Дарма куткі вачэй
Штораз Жыццём і Радасцю паўнелі?
Ты, сонца! І сузорі ўсіх начэй!
Вы толькі гэтай Радасцю святлелі».

І стомлены трывогай чалавек
З паглядам зоркім, зыркім і халодным,
Ідзе ў агонь. «Памерлы ў рабскі век 
З бяссмерцем абвянчаецца ў свабодным!

Я паміраю  смерці я хачу.
Развейце, каты, прах мой па планеце!
«Салют Сусвету, Сонцу!..»  я крычу
Мне жыць нязгаснай думкай у Сусвеце!»

(1906)

Андрэй Дзяменцьеў

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3