Грошы нi пры чым, не адмовiўся якраз таму, што пазнаў. Нарэшце зразумей, што я просты выканаўца, кiлер, i вырашыў цябе выратаваць. I, як бачыш, мая задумка ўдалася.
Не магу паверыць, што Фiлiн гэта ты!
Пра мяне пагаворым потым, час будзе, а цяпер ты павiнен ведаць усё, што здарылася з табою.
Ды як не ведаць, калi i цяпер галава гудзiць, быццам званiца!
Я не пра тое. Гнiлога Прышч пасадзiў на пяро, сам улез у ягоную апратку i выйшаў на сустрэчу з табою. Дарэчы, месца сустрэчы i пароль нам таксама паведамiлi. Так што кумекай, сышчык, адкуль могуць расцi ногi. Сустрэчу з Прышчом ты памятаеш.
Толькi да таго моманту, як увайшоў у нейкую развалюху, пагадзiўся Бусел, якога больш i больш цiкавiў расповед Фiлiна.
У той развалюсе я гваздануў цябе, ты ўжо выбачай, прыйшлося самому, бо Прышч вельмi злы на вашага брата, мог не разлiчыць. А потым пераапрануў цябе ў адзенне Гнiлога, а ўсё тваё нацягнуў на яго.
Хочаш сказаць, што той чалавек павiнен сысцi за нябожчыка Бусла?
Спадзяюся, так i будзе, упершыню падчас размовы скупая ўсмешка слiзганула па вуснах Фiлiна. Над Гнiлым папрацавалi мацi родная не пазнае, а астатняе адзенне, пасведчанне, нават твае трусы на iм. Ты ўжо выбачай, трэба, каб камар носа не падтачыў. Нам пашэнцiла, што валасы ў вас аднаго колеру, не прыйшлося галаву адразаць
Карацей, пашэнцiла мне, зморшчыўся Бусел.
Можа, i так, асноўнае, ты жывы, хаця для ўсiх нябожчык.
Якое ж тут шчасце?
Вiдаць, я занадта цябе гваздануў, павольна думаеш. Ты застаўся жывы, мяняй прозвiшча i хоць сто гадоў тапчы зямельку. Станеш новым чалавекам, Iвановым, Сiдаравым, кiм захочаш. Цяперака ўцямiў?
Фiлiн выцягнуў з кiшэнi некалькi пашпартоў без фотакартак.
Выбiрай, якое прозвiшча падабаецца больш, тое тваё.
Не трэба мне такой дапамогi, адштурхнуў руку з пашпартамi Бусел, як-небудзь сам
Фiлiн адвёў вочы, плёснуў гарэлкi ў двухсотграмовiк, ажно разлiлася, пацякла праз берагi на стол. На шчоках ходырам захадзiлi нервовыя жаўлакi, твар счырванеў, рукi па-здраднiцку задрыжэлi. Ён каўтануў палову двухсотграмовiка i, унiкаючы глядзець на Бусла, цяжка ўздыхнуў:
Скажы шчыра, ты прынцыпова грэбуеш маёй дапамогай цi баiшся запэцкацца?
Прынцыпова.
Калi так, то я абавязаны дапамагчы, хочаш ты гэтага цi не. Памятаеш, з чаго пачалося наша вайсковае сяброўства? Ты мне жыццё выратаваў.
Ты б зрабiў тое самае.
Не ведаю. Дзесяць гадоў дапякае гэтае пытанне, а адказу няма Калi шчыра, мне б смеласцi не хапiла на вышынi тысяча метраў ухапiць падаючага дэсантнiка, у якога не раскрыўся парашут. Кiшка была слабаватая
А цяпер кiшка твая стала моцная? здзеклiва ўпiкнуў Бусел.
Я проста вяртаю доўг, ледзь стрымлiваючы гнеў, прасiпеў Фiлiн i сцiснуў вялiзныя кулакi-кувалды так, ажно пабялелi пальцы.
А цi добра падумаў? Я ведаю, хто ты i чым займаешся, для кагосьцi ты Фiлiн, а для мяне Васiль Мароз, i адразу папярэджваю: цябе будуць шукаць i знойдуць. Магчыма, гэтым прыйдзецца заняцца мне самому.
Пакуль капiтан Бусел вырашыць асабiстыя праблемы, кiлеру Фiлiну хопiць часу спалiць за сабой усе масты i жыць там, дзе яго не знойдуць. Я буду пачуваць сябе спакойна, мы квiты: ты выратаваў мяне дзесяць год таму, я цябе учора. Вось такая мая фiласофiя, таварыш iнспектар крымiнальнага вышуку, Фiлiн з цяжкасцю ўзняўся i, хiстаючыся, пакрочыў да выхаду; у дзвярах прыпынiўся i, чакаючы Бусла, дадаў: Я б хацеў сустрэцца пры iншых абставiнах, але што маем, тое маем, жыццё мацнейшае за нас.
Цiкавая фiласофiя, ты, пэўна, сабой ганарышся, праходзячы мiма Фiлiна, насмешлiва прагаварыў Бусел. А што тычыцца доўгу, дык ледзь слязу не выцiснуў, такi ты дабрадзей Куды iдзём? стоячы на ганку, на поўныя грудзi ўздыхнуў капiтан i не адчуў тупога болю ў правым баку, што яшчэ гадзiну таму выклiкаў прыступы ўдушлiвага кашлю.
Кiруй да студнi, падштурхнуў Бусла ў спiну Фiлiн.
Што шукае Прышч у сталiцы? апускаючы ў студню рыпучы журавель з iржавым вядром, спытаў Бусел. Пэўна, грошы? I ўсё ж колькi я каштую?
Камерцыйная тайна, неахвотна прабурчэў Фiлiн, скiнуў з сябе кашулю i падхапiў вядро празрыстай вады. Плеханi, а то нешта на сон хiлiць.
Баiшся, што задам лататы? перахапiўшы вядро, Бусел зрабiў некалькi глыткоў. Ого, халодная, ажно скiвiцы зводзiць!
Вада i сапраўды што трэба, сiлу дае А наконт уцёкаў я спакойны, ранавата табе на людзях зяўляцца, пазнаюць