Виктор Правдин - Вяртанне з апраметнай стр 5.

Шрифт
Фон

 Завязваць бойку не раю,  быццам прачытаўшы Буславы думкi, прабасiў Фiлiн i, закусваючы, захрабусцеў агурком.

 Пакуль што выпю,  цяжка ўзняўся на ногi капiтан,  толькi за што?

 За сустрэчу,  здрыгануўся голас у Фiлiна, ён павярнуўся да Бусла.

 Ты?!  ашалела вылупiўшы вочы, ускрыкнуў аслупянелы капiтан.

 Я,  абыякава адказаў Фiлiн.

У пакоi надоўга запанавала цiшыня.

Бусел i Фiлiн знешне былi падобныя: аднолькава высокiя, шырокiя ў плячах, не абдзеленыя прыродай фiзiчнай сiлай i спрытам, толькi капiтан бялёсы, а Фiлiн чарнявы. Яны глядзелi адзiн аднаму ў вочы: Фiлiн спакойна, з адценнем абыякавасцi, Бусел разгублена-вiнаватым позiркам, здавалася, праглынаў злачынцу.

 Фантастыка!  напружана варухнулiся вусны капiтана, ён зрабiў крок уперад, быццам збiраючыся абняць злачынцу.  Вось гэта сустрэча!..

 Ты выпi,  працягнуў Фiлiн шклянку Буслу,  нiчога неверагоднага ў нашай сустрэчы няма.

 Ну, не скажы!  капiтан узяў прапанаваны двухсотграмовiк.  За гэта i сапраўды варта выпiць,  ён каўтануў гарэлку адным глытком, панюхаў хлебную скарынку i, цяжка ўздыхнуўшы, роспачна выдыхнуў:  Мой аднапалчанiн, сябрук Васiль Мароз кiлер Наёмны забойца! Цi, можа, я памыляюся?

 Лiчы, што табе пашэнцiла,  прабасiў Фiлiн i зноў прыклаўся да бутэлькi.  Нанялi б iншага не сустрэлiся б.

 Ды ўжо ж дзякуй табе,  зедлiва i пянавата адказаў Бусел,  удружыў дык удружыў!..

У Бусла ад выпiтай гарэлкi закружылася галава, але адчуў ён сябе i сапраўды лепей. Куды падзелася ламота ў касцях! Сцiх боль у патылiцы, прыемнае цяпло хвалямi расцякалася па стомленым целе, мышцы зноў налiлiся сiлай. I толькi душу рвала на часткi крыўда, не праходзiла злосць на самога сябе, што так проста даўся ў рукi злачынцам, як малое дзiця, дазволiў абвесцi сябе вакол пальца. Ён вылiў рэшткi з бутэлькi ў сваю шклянку.

 Колькi ж табе заплацiлi?  Бусел узняў на Фiлiна калючыя, халодныя ў сваёй рашучасцi вочы.

 Добра,  незласлiва кiнуў Фiлiн i, адкаркаваўшы новую бутэльку, таксама выпiў.

 А дзе памагаты, Прышч, здаецца?  пянавата дапытваўся Бусел.

Фiлiн не адказаў: ён тупаватым, асалавелым позiркам утаропiўся ў акно i, не зважаючы на Бусла, павольна соўгаў скiвiцамi, жуючы хлеб з салам.

 Цi, можа, яму адправiў капаць? Ён з задавальненнем мяне жывога зямлёй закiдае.

 Прышч паехаў у Мiнск,  не паварочваючы галавы i не мяняючы паставы, буркнуў Фiлiн.  А ты не кiпяцiся, лепш закусвай i слухай, што скажу.

 Будзеш вiнавацiцца?  ускiпеў капiтан i, няўпэўнена перасоўваючы ногi, зашпацыраваў па хаце, замахаў рукамi.  Скажаш, прабач, кораш, нявыкрутка атрымалася, не гадаў i не думаў, што былога сябра давядзецца прышыць

 Хопiць,  сурова ўзбычыў галаву Фiлiн,  калi сваiм розумам дапетрыць не можаш, сядзь i слухай. Па-першае, твая праўда: каб ведаў, што цябе павiнен адправiць у» магiлёўскую губерню», не пiлi б цяпер гарэлку. Але, што нi робiцца, усё да лепшага. Не я, дык хтосьцi iншы цябе б туды без музыкi справадзiў, ты iм косткай у гарляку сядзiш.

 Каму гэта «iм»?  пацягнуўся да бутэлькi Бусел, але Фiлiн перахапiў руку.

 Пачакай, паспееш,  адсунуў ён гарэлку.  Каму ты перайшоў дарогу, не ведаю, толькi, пакуль не зусiм пяны, запомнi: цябе я забiў!..

 Як забiў, калi вось ён я?  здзiвiўся Бусел.

 Растлумачу. Мы ведалi падлу, якая iшла на сустрэчу з мянтом,  Фiлiн, вiнавацячыся, спахапiўся:  Я хацеў сказаць, з табой. Мы павiнны былi прышыць мiлiцыянта, але на фотаздымку, якi ўсучылi ў апошнi момант, я пазнаў цябе,  Фiлiн паклаў фотаздымак на стол.  Ты другi злева, абведзены чырвоным фламастэрам i пазначаны крыжыкам.

 Такi ж фотаздымак ляжыць у мяне на працоўным стале пад шклом,  Бусел на хвiлiну заплюшчыў вочы, страсянуў галавой: i сапраўды выпiў лiшку.  Гэта мы год таму на Дзень мiлiцыi

 Атрымоўваецца, што хтосьцi з тваiх калег цябе здаў!  зедлiва, нацiскаючы на слова «калег», прагаварыў Фiлiн.

 Ты гавары, ды не загаворвайся!  адштурхнуў ад сябе здымак Бусел.  За кожнага ручаюся, разам не адзiн пуд солi зелi.

 I ўсё ж,  стаяў на сваiм Фiлiн,  тут, акрамя цябе, пяць чалавек, фатограф шосты, i хтосьцi з iх на табе паставiў чырвоны крыжык.

 А чаму ты не адмовiўся, калi пазнаў мяне?  спрабуючы змянiць тэму размовы, спытаў Бусел i пацягнуўся за пачкам цыгарэт.  Грошы засцiлi вочы?

 Грошы нi пры чым, не адмовiўся якраз таму, што пазнаў. Нарэшце зразумей, што я просты выканаўца, кiлер, i вырашыў цябе выратаваць. I, як бачыш, мая задумка ўдалася.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3