Адамович Лидия - Кветки самотнай князёыны (на белорусском языке) стр 98.

Шрифт
Фон

Ты павiтайся i iдзi на кухню цi ў ванну! Каб з намi не сядзела, у нас свае справы i размовы, а то яшчэ не тое ляпнеш. Зразумела?

Агапка зноў моўчкi кiўнула i пайшла рыхтаваць ежу.

Анатоль лёг на канапу, уключыў тэлевiзар, запалiў цыгарэту, скiдваючы попел на падлогу. Пачаў успамiнаць паход, калi ўвайшла Агапка. Яна перамiналася з нагi на нагу хацела нешта сказаць.

- Што хочаш? - незадаволена спытаў Анатоль.

- Толiчак, - пачала цiха Агапка, закашлялася, - я спытаць хачу, дзе тыя грошы, што нам на вяселлi мой бацька даў, пасаг мой?.. I за карову дзе грошы?

- Як гэта дзе? - узроў Анатоль, памятаючы, што лепшая абарона - атака. Мне ж на паход трэба было? А сястры маёй Танечцы на футрачак, на пярсцёнак? Яна ж замуж збiраецца! Яна ж таксама табе цяпер сястра, вось i клапацiся пра яе! Зразумела?

- Ага-а! - працягнула Агапка i павярнулася, каб iсцi, затым спынiлася i запытала: - Але ж павiнны грошы застацца, iх так шмат было...

- Шмат, шмат! - закрычаў Анатоль. - А ты ў даляры перавядзi! Мы ж гэта ўсё за даляры куплялi, галава твая пустая! Даляры ж даражэй, чам твой рубель!

- А-а-а! - нарэшце зразумела Агапка i, супакоiўшыся, пайшла на кухню.

Але затым зноў вярнулася. Стаяла, перабiрала ў руках фартух.

- Ежу зварыла? - раздражнёна пачаў дыхаць Анатоль. - Iдзi бялiзну мый!

- Паляжаць з табою хацела, - прамовiла Агапка, - засумавала... Каб пацалавацца...

- На вяселлi цалавалiся! - закрычаў Анатоль. - Цяпер жыць трэба, як людзi! Сур'ёзнай будзь i працавiтай! I не чапай мужа, калi адпачывае! Падыходзь да мяне толькi тады, калi я сам цябе паклiчу! Зразумела цi не?!

Агапка заплакала i падалася на кухню.

Пад вечар прыйшлi госцi, i яна паспешна выйшла з кватэры. Доўга хадзiла па вулiцы. Не ведала, чым заняцца. Сумавала па вёсцы. Зайшла ў царкву. Служба заканчвалася. Агапка падышла да святара i папрасiла, каб ён яе выслухаў.

- Муж дзяцей не хоча, - паскардзiлася яму. - А што, калi мне зацяжараць ад яго, падмануць, каб не засцерагаўся, i зацяжараць? Сумна без дзiцяцi...

- Нельга так, - адказаў святар, - не па-божаму... Падманваць нельга...

Агапка выйшла з царквы i накiравалася да Палаца культуры будаўнiкоў. Ля ўвахода стаяла бялявая, з кароткай стрыжкай дзяўчына i весела гутарыла з сяброўкай.

- А я свайго малога ў дзевак кiнула, а сама думаю, пагуляю! - смяялася бялявая.

- Ну i аферыстка ты, Наташка! - адказала сяброўка. - Мiколу рабом зрабiла, а Кольку на алiменты падала! I як толькi ў судзе не разабралiся, што не Колева дзiця!

- Коля болей грошай атрымлiвае! - засмяялася Наташа. - А што мне з таго Мiколы цягнуць, хоць i яго гэта дзiця? Вось паехаў учора маiм бацькам дровы загатаўлiваць, i добра!

Агапка патапталася на месцы i вырашыла падысцi да дзяўчат.

- Прабачце, - сказала яна, - я тут падслухала вашу размову. У мяне адна праблема, можа, падкажаце, як яе рашыць. Я з вёскi, адна тут, сябровак няма. Замуж адзiн хлопец узяў, турыст ён. Дык я ў яго як рабыня, толькi каб есцi рыхтавла ды бялiзну мыла. А дзяцей не хоча. I не паважае мяне, дурною лiчыць. Можа, я трохi i дурная, што пайшла за яго. Яны з раднёю мяне аб'ягорылi, грошы мае, што бацька на пасаг даў, распусцiлi на ягоныя паходы ды на сваю радню...

Наташка ўзняла ўгору бровы.

- Адкуль ён, турыст гэты? Можа, якi сябар Мiколаў? - глянула на сваю сяброўку. - Мiкола ж усё ў паходы хадзiў з Хвашчэўскiм, усё сварылiся, вораг яго...

- Мой муж таксама Хвашчэўскi! - абрадавалася Агапка. - Толiк завуць...

- Ён! - засмяялася Наташка. - Ну дык што, адпомсцiм Толiку за майго Мiколачку, каб не задаваўся?

Яна абняла Агапку, падмiгнула сяброўцы:

- Верка, пайшлi папалiм i нешта смешнае прыдумаем!

Селi ўтраiх на лавачку. Агапка не палiла. Наташка, смалячы цыгарэту, выгукнула:

- Дзеўкi! План наклюнуўся! Агапка, мы табе знойдзем хлопца i ты ад яго зацяжараш!

- Мяне Толiк на аборт адправiць, сiлаю, - уздыхнула тая.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги