Адамович Лидия - Кветки самотнай князёыны (на белорусском языке) стр 97.

Шрифт
Фон

Яна ўпала п'яная пасярод хаты, яе паралiзавала. Не магла дапаўзцi да ложка. Хаты даўно не цеплiла, холад быў, вось i атрымала запаленне лёгкiх i ў хуткiм часе памерла... Старэйшы брат рос бесталковым, сядзеў у турме, некалькi разоў жанiўся. Сярэднi п'е... I я пiў, пакуль не сустрэў цябе...

Галя абняла яго i пацалавала. У хаце пахла сырасцю. Адзiнока чарнела печ. За перагародкай стаяў кухонны стол, вiсела люстэрка ў драўлянай аправе, якую паеў шашаль. Збоку - вялiкая шафа для кухоннага посуду. На акне - шэрага колеру фiранкi. Галя прайшла ў другi пакой, дзе знаходзiлiся грубка, два ложкi, канапа, шафа, круглы стол.

- Я зусiм забыўся сказаць табе яшчэ пра аднаго свайго брата, - хрыплым голасам мовiў Лявон, - нас жа чацвёра сыноў было. Сашка - самы лепшы брат наш, самы старэйшы. Мы малыя тады былi. Ён ажанiўся. Жылi тут з жонкаю. Дзяўчынка нарадзiлася. Вось ад iх гэтая шафа засталася, i стол круглы, i канапа. Сашка разбiўся на матацыкле, на крутым павароце ля самай вёскi... Вось тады мацi яшчэ мацней запiла...

Галя дастала з сумкi маленькую iконку i павесiла на куце. Лявон уздыхнуў i пайшоў па дровы. Ужо калi ў грубцы пылала вогнiшча i ўся хата запоўнiлася дымам, Галя з Лявонам ляжалi на маленькай канапе i размаўлялi.

- Бачыш, лес ад нас зусiм блiзка! - гаварыў Лявон. - У дзяцiнстве да нас прыбiлiся дзве маленькiя вавёрачкi. Яны бегалi па сценах, забаўлялiся. А потым адна загiнула. Тады i другая збегла.

Галя абняла Лявона.

- У нас утульна ў хаце, - сказала яна, - хаця i пуста, але здаецца, што тут жыве добры дух...

- Мы адновiм сад i будзем тут жыць з табою, - марыў Лявон.

- Мне сон снiўся, - сказала Галя, - быццам бы ў прыгожым садзе я тваiх бацькоў сустрэла i двух братоў...

- Двух? - здзiвiўся Лявон. - Як жа я забыўся сказаць, што ў нас адзiн маленькiм памёр... Глянь, нейкi праўдзiвы сон! А што снiлася далей?

- Быццам я хацела з iмi за стол сесцi, соку выпiць, а яны мне не далi. Я пакрыўдзiлася i пабегла ад iх. Можа, яны не хочуць, каб мы разам жылi, перасцерагаюць аб нечым?

- Пустое гэта, - махнуў рукою Лявон. - Мы будзем добра жыць. Я ў Менску марыў барацьбою заняцца, ды ўсё неяк саромеўся ў гурток запiсацца, а то часу не было... А тут займуся! Буду з суседам займацца - ён у школе фiзкультуру вядзе. Летам на рыбу з табою сходзiм, у нас такая фарэль залацiстая водзiцца! - ён прытулiў Галю да сябе. - Зайчык ты мой! - прашаптаў. - Цяпер я зусiм пiць не буду! Дзякую, што выратавала мяне! Вось мы з табою жылi ў адным iнтэрнаце, а адно аднаго не ведалi, а Бог звёў нас... Слава Богу!

I яны, шчаслiвыя i задаволеныя, паснулi пад свiст i завыванне зiмовага ветру.

Анатоль адчынiў дзверы сваёй кватэры. Агапка, таўсматая, з рабацiннем на твары, зашмыгала ад радасцi тоўстым, як бульбiна, носам.

- Толiчак! Прыехаў? Здаў на майстра, цяпер ты ўжо майстар спорту?

Прыгала вакол яго Агапка, хацела пацалаваць, але Анатоль, кульгаючы, прайшоў на кухню, кiнуў ля дзвярэй ванны заплечнiк.

- Сёння каб памыла маю вопратку!

- Ага, памыю! - заўсмiхалася Агапка. - А што ты кульгаеш? Зноў артроз? Вядома, на Камчатцы там, у паходзе, застудзiўся? I навошта зiмою, за тысячу даляраў, на тую Камчатку iсцi, каб захварэць? Хай бы гэтыя грошы на дзiцятка пусцiлi мы?..

- Якое дзiцятка? - спалохаўся Анатоль. - Ты што, з таго моманту да доктара не хадзiла? Не трэба нiякога дзiцяткi! Мне на сябе грошай не хапае! Вось майстрам спорту стаў, цяпер хачу свой турклуб адкрыць. Турклуб Хвашчэўскага! Гучыць?

- Ага, Толiчак, - падтакнула Агапка. - А дзiцяткi нiякога няма, гэта так проста я сказала...

- Больш так не жартуй! - строга сказаў Анатоль, выпiў квасу. - Ты навучылася вязаць? Мне швэдар, шкарпэткi звязала? А курыцу ў цесце, мяса пад марынадам, торт, якi я люблю, навучылася рыхтаваць?

Агапка кiўнула галавою.

- Значыць, так, - запалiў Анатоль. - Я пайду пасплю, а ты есцi рыхтуй. Вечарам прыйдуць мае сябры, вiншаваць будуць.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги