Адамович Лидия - Кветки самотнай князёыны (на белорусском языке) стр 90.

Шрифт
Фон

Ля ўвахода - брамы, два анёлы паўметровыя скульптуры. Ля магiл няма агароджаў, помнiкi з каменю.

...Ехалi ў прыцемках праз лес. Прыемна i лёгка дыхалася свежым паветрам. Нарэшце паказалiся два хутаркi. Маруся i Вайдаш наблiзiлiся да аднаго з iх. Пастукалi ў браму. Але познiм гасцям нiхто не адчынiў... З комiна хаты цягнуўся салодкi дымок.

- Што, паспрабуем шчасця ў вёсцы Загораў? - усмiхнуўся Вайдаш, i яны пакацiлi далей.

Сустрэлi на вулiцы вёскi дваiх мужчын.

- Дзе ў вас тут пераначаваць можна? - запытаў Вайдаш.

- Гэта трэба да солтыса звяртацца, - стрымана адказаў адзiн з iх. Страшна цяпер на свеце... Адна жанчына пусцiла начлежнiкаў, пашкадавала, мужчына з жанчынай былi, быццам мужык ды жонка, а аказалiся бандыты...

- Усяго на свеце бывае, - адказаў другi, - але ж трэба крыху i давяраць людзям... Вунь хата нашага солтыса, запытайцеся ў яго пра начлег, калi ласка!

Солтыс, пан Станiслаў, мужчына сарака з лiшнiм гадоў, сустрэў падарожнiкаў ветлiва, але па законе ў пашпарты ўсё-такi заглянуў i засмяяўся:

- О! Вiншую, вiншую, пан Вайдаш, панi Марыя, з законным шлюбам! Значыць, вясельнае падарожжа? Добра прыдумалi!

Гаспадар запрасiў у хату. Яго жонка прыветна сустрэла маладых, павiншавала, пачала рыхтаваць гарбату. Вайдаш выйшаў у двор, каб паставiць пад павеццю ровары, заўважыў побач з разнастайным гаспадарчым iнвентаром трактар i два прычэпы.

- Вось так i жывём, - мовiў пан Станiслаў, - усе ў гаспадарчых клопатах. Самi сябе кормiм i поiм. Сыны яшчэ малыя, але крыху дапамагаюць. Зараз спяць, час познi.

Яны вярнулiся ў хату. Гаспадыня, панi Вальжына, запрасiла да стала. Елi салонiкi з вараным мясам з падлiваю.

- Ценжкая праца ў нас, паночку, - паскардзiлася Вайдашу панi Вальжына, паклала рукi на каленi, уздыхнула. - А жыць трэба, сыноў гадаваць...

Памалiлiся на ноч. Гаспадыня завяла Марусю i Вайдаша ў асобны пакойчык, паслала пасцель. У пакоi быў змрок. Праз акно Вайдаш убачыў агнi ў двухпавярховым будынку.

- Гэта хата нашага ксяндза, - растлумачыла панi Вальжына. - Сам яе будаваў, працавiты! - з гонарам за яго адзначыла гаспадыня.

... Ранiцай паехалi далей, у накiрунку да ваколiц Гданьска, дзе знаходзiўся маёнтак Вайдаша. У адной прылясной вёсачцы Харашчынцы Маруся налiчыла ажно дзесяць будынкаў, пакрытых саломаю.

- Такая традыцыя, - растлумачыў Вайдаш. - Як помнiк мiнулага...

У гародчыках расло шмат кветак, у асноўным - астры, многiя з якiх ужо засохлi, i гаспадынi збiралi насенне. Час ад часу траплялiся астраўкi пакiнутых хутароў, благiя хаткi, рэшткi саду, разбураныя падмуркi дамоў, зарослыя сцежкi да калодзежа, да разбураных свiрнаў.

- Старыя памерлi, а моладзь у гарадах, - заключыў Вайдаш.

Пад'ехалi да цудоўнага мястэчка, якое зачароўвала сваiмi краявiдамi. На браме - выява бажаства. Бярозы блiшчэлi на сонцы восеньскай пазалотай. У паветры насiлiся павуцiнкi бабiнага лета. Не даязджаючы да свайго маёнтка, Вайдаш i Маруся прылеглi на цёплую пажоўклую траву.

- Вось i закончылася падарожжа, - усмiхнулася Маруся i раптам ажыўлена i весела паказала ў бок парку рукою. - Глядзi, хто спяшаецца да нас!

Вайдаш азiрнуўся. Вялiкi, калматы, у рыжых плямах сенбернар бег да iх праз поплаў. Наблiзiўся, пачаў лашчыцца. Маруся абняла сабаку, пацалавала ў халодны нос.

- Я больш за ўсё люблю такiх сабак, - сказала яна, - такiя ласкавыя! Сапраўдны вялiкi добры сябар!

- Ён будзе надзейным сябрам нашым дзецям, - усмiхнуўся Вайдаш. - Недарэмна сенбернар славiцца, асаблiва ў гарах, бо заўсёды ратаваў людзей, трапiўшы пад лавiны. Яму нават пастаўлен помнiк. А ведаеш, калi я ў студэнцкiя гады быў у Севастопалi, расказвалi, што адна жанчына ў час вайны знайшла кволага шчанюка. Ён падрос i аказаўся прыгожым сенбернарам. Быў вельмi разумны. У час вайны жанчына галадала.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги