Адамович Лидия - Кветки самотнай князёыны (на белорусском языке) стр 89.

Шрифт
Фон

Капiтан Скот убачыў у Антарктыцы горы, якiя вiслi ў паветры, i вырашыў, што далей на поўдзень знаходзiцца горны ланцуг. Пазней нарвежскi палярнiк Амудсен знайшоў гэты ланцуг...

- А пра агнi Эльма чулi? - таемным голасам спытаў хлопец з гiтарай. - У Сяродземным моры, у час навальнiцы, яны з'явiлiся на адным з караблёў. Капiтан прыказаў матросам патушыць агонь, але той шыпеў, як ракета з сырога пораху. З'яўляюцца такiя агнi i на людзях. Аднойчы ў аднаго альпiнiста ў гарах "загарэлiся валасы" - яны свяцiлiся яркiм блакiтным агнём, галава была акружана ззяннем. Яны выпускалi блакiтныя iскрынкi. Аказалася, што свецяцца ледарубы, фотаапараты, металiчныя гузiкi. Пры гэтым яны выпускалi шыпячы гук, як самавар. Калi навальнiца знiкла, свячэнне знiкла. Па сутнасцi агнi Эльма нiчога агульнага не маюць з сапраўдным агнём. Гэта так званыя цiхiя электрычныя разрады ў атмасферы...

- А пра "рыбныя" дажджы чулi? - засмяялася дзяўчына ў шортах, тая, што родам з Фiнляндыi. - Гэта калi смерч падхоплiвае прадметы, а затым яны вяртаюццца на зямлю з дажджом, трапiўшы ў дажджавую хмару? У нас быў "манетны" дождж раз. Лiўнi моцна размылi грунт, i на паверхнi аказаўся нейкi жбан з грашыма. Смерч, якi ўзнiк пры навальнiцы, падняў манеты высока ў паветра. Калi вiхор страцiў сваю сiлу i распаўся, з неба, разам з кроплямi дажджу, пасыпалiся грошы!..

Усе дружна засмяялiся.

Зоська выйшла з пакойчыка на балкон. Горад запальваў агнi. Больш за ўсё яна любiла такiя моманты, калi вечарэла i пацiху запальвалiся ў вокнах дамоў агнi... Вiдовiшча было зачаравальным, успакойвала душу... Побач з'явiўся Алесь, нечакана i цiха.

- Мне здаецца, што тое, што было са мною ў вёсцы, сон, - прашаптала Зоська, - i я заўсёды жыла тут, у горадзе... I буду яшчэ доўга жыць тут...

- А як жа акiян? - усмiхнуўся Алесь.

- Акiян - гэта вечнасць, - адказала яна яму. - Да гэтага мне трэба яшчэ дарасцi. А пакуль я толькi нарадзiлася для новага, цiкавага жыцця... Я ўжо другая. I той, вясковай, недарэчнай, сарамлiвай, цiхай, ужо няма.

- Я заўважыў, - сказаў Алесь. - Мне гэта прыемна, як прыемна ведаць i тое, што ты - надзейны сябра, не пустая дзяўчына, якая толькi i марыць пра замужжа. У цябе будзе ўсё: поспех, кар'ера, сябры... I я!

Ён моцна пацiснуў яе руку.

V

Учора былi Пакровы. Знаёмства з ваколiцамi Польшчы было пяшчотным i таемным, раскаваным i незалежным. Вайдаш прыпаркаваў свой ровар да магутнага раскiдзiстага дуба, сеў побач з Марусяй i зазначыў:

- Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лiстом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам, рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзяўчыну чапцом!

Ён абняў Марусю i запытаў:

- Не стамiлася? Як-нiяк, а цэлы месяц падарожнiчаем. Столькi падзей: вянчанне ў касцёле, знаёмства з маiмi родзiчамi... Хутары, вёскi, новыя знаёмствы...

- Гэта так цiкава! - усмiхнулася Маруся. - Паход - выдатная рэч! Я больш пра цябе даведалася i ўжо не крыўдую па дробязях. Я адкрыла ў табе шмат прыемнага i добрага. Здаецца - я ў iншым свеце. Вернемся дадому - i казка скончыцца...

- Мы можам жыць тут, у маёнтку прадзеда, - адказаў Вайдаш. - Я думаю, пакуль не трэба табе вяртацца дадому. Вучыся быць жонкаю князя...

- Гэта так цяжка, - уздыхнула Маруся, - так складана, як быццам гэта i не я, а нейкую ролю выконваю.

- Гэта ты, - усмiхнуўся ён, - проста ты забылася, што заўсёды была такою, як зараз...

...Заплечнiкi, у якiх знаходзiлiся спальныя мяшкi, прымацавалi на багажнiкi ровараў. За плячыма ў Марусi i Вайдаша маленькiя рэчмяшкi, фотаапарат, паясныя сумачкi, у якiх блакнот i самапiска. Праехалi Дабратычэ, Кастамлоты. Вёскi польскага Прыбужжа вонкава мала чым адрознiвалiся ад вёсак беларускага памежжа. Польская правiнцыя можа ганарыцца дагледжанымi дарогамi. Мястэчка Кодэнь сустрэла падарожнiкаў касцельным перазвонам.

- Глядзi. Якая прыгожая хатка пад саламянай страхою! - кiўнула ўбок Маруся. - Быццам тут час спынiўся...

Ля касцёла - могiлкi, велiчныя, урачыстыя.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги