Адамович Лидия - Кветки самотнай князёыны (на белорусском языке) стр 74.

Шрифт
Фон

- Мама, навошта вы прадукты выкiдваеце? - занепакоiлася Iрэна. - Учора тры боханы хлеба свiнням скармiлi, сёння макароны, я б iх з таматам пасмажыла былi б да абеду...

- Свiннi няхай лепш ядуць, - махнула рукою тая. - А ты бульбу абiрай лепш, а то вунь якiя тоўстыя лушпайкi!

- Дык усё роўна ж свiнням будуць!

- Бульбу эканомiць трэба - яе ў краме, як гэты хлеб ды макароны, не купiш.

У хату ўвайшла Тамарка, нешта хаваючы ў руцэ.

- Зноў зялёны памiдор схапiла! - здагадалася мацi.

- Ай, не крычыце, мама! - скрывiлася Тамарка. - Ужо канец жнiўня, а памiдор у нас няма, лепш бы ў горадзе купiлi! У горадзе лепш жыць - у маi ўжо гароднiна ёсць, а ў нас толькi адзiн верасень памiдоры ды гуркi ядзiм!

- Гэта таму, што тут поўнач Беларусi, - сказала Iрэна, - а вось я была ў Берасцi, дык там у лiпенi памiдоры i гуркi ўжо ёсць. Так i ў Гомлi.

- Ой, Iрэначка! - загарэлiся вочы ў Тамары. - Раскажы, якiя гэтыя Берасце, Гомель! I пра ўсе гарады, дзе ты была!

- Тфу, паскудства! - плюнула мацi. - Я ўсё жыццё тут праседзела, на хутары гэтым, толькi i думала, як пракармiць сям'ю, i нiколi такiя глупствы, каб куды паехаць, у галаву не прыходзiлi! Пра ежу думаць трэба, а не пра паездкi!

I выйшла ў сенцы.

- У сутоку ракi Мухавец i ракi Заходнi Буг знаходзiцца Берасце, - пачала Iрэна. - У мiнулым горад называўся Бярэсце, ён стаяў на скрыжаваннi двух старажытных гандлёвых шляхоў праз землi ўсходнiх славян у Польшчу, Прыбалтыку i Заходнюю Эўропу. Мясцовыя купцы вывозiлi футра, скуры, лес, збожжа, а прывозiлi соль, цукар, паперу, сукно, шоўк... Сучаснае Берасце вельмi прыгожы горад, там шмат заводаў, фабрык, на адной з якiх робяць дываны. Ёсць педагагiчны i iнжынерна-будаўнiчы iнстытуты, розныя вучылiшчы... Ёсць там вельмi прыгожая Брацкая царква, цiкава наведаць i Берасцейскую крэпасць. Яна была пабудавана ў сярэдзiне дзевятнаццатага стагоддзя, мела ваенна-стратэгiчнае назначэнне. I, як ты ведаеш, дваццаць другога чэрвеня 1941 года гарнiзон крэпасцi першым прыняў удар нямецка-фашысцкай армii, больш месяца трымаў абарону...

Тамара задуменнымi вачыма пазiрала на Iрэну.

- Лепш бульбу абiрай! - выгукнула мацi, вярнуўшыся ў хату.

Тамарка сцiшана шапнула Iрэне:

- А што там яшчэ цiкавага?

- На вулiцы Герояў стаiць вельмi прыгожы дзiцячы садок - на ўсю сцяну мазаiчнае пано "Кветкi на акне", а на другой - "Сонечны дзень": дрэўцы, а ў небе два матылькi - жоўты i сiнi. Усё гэта выкладзена з каляровых каменьчыкаў i плiтак!..

- Як цiкава! - усклiкнула Тамарка. - А я нi разу ў садок не хадзiла. Напэўна, цiкава хадзiць у садок, там пiянiна, дзеткi скачуць... Iрэначка, давай купiм хоць дзiцячае пiянiна, i ты мне пайграеш! Я вось школу скончыла ў тым годзе, а так свету i не пабачыла, мацi нiкуды не пускае...

- Гультаi толькi па свеце катаюцца! - буркнула мацi. - А ведай справу сваю - замуж выйсцi ды глядзець, каб хата поўная была!

- Iрэначка, - шапнула Тамарка, - давай матку падманем, што мы за травою свiнням пойдзем, а самi на возера ўцяком! Тут недалёка возера Ельня, праўда, па балоце, дык, можа, як дабяромся? Там такая прыгажосць! Там ёсць недалёка хутар, дзе жывуць цётка Тэрэза i дзядзька Янэк. У iх дачка - законнiца!

- А што гэта значыць? - не зразумела Iрэна.

- Гэта па-польску манашка! - растлумачыла Тамарка. - Яна зараз дома. Раскажа нам шмат цiкавага! Уцячэм ад маткi? - таемна заблiшчалi чорныя вочкi дзяўчынкi.

- Ага! - кiўнула Iрэна. - Нешта прыдумаем!

...Тамарка ўзяла мех i серп, пачакала Iрэну, i яны пайшлi праз агароды да лесу. Дзяўчынка весела падрыгвала, смяялася, быццам лань, выпушчаная на волю.

- А Гомель прыгожы? - пытала Iрэну. - Што там ёсць? А якiя людзi там?

- Добрыя людзi, - з усмешкай адказвала Iрэна. - Прыветныя, ласкавыя, як i ў Берасцi. Там ёсць прыгожы парк, возера, а на iм - хатка для лебедзяў, прыгожая, з узорамi...

Яны схавалi мех з сярпом у канаве i рушылi праз мох да возера. На Ельнi ўжо былi турысты.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги