Адамович Лидия - Кветки самотнай князёыны (на белорусском языке) стр 71.

Шрифт
Фон

Здавалася, яна ў iншым свеце i сама iншая, i ўсё, што з ёй адбываецца, гэта наогул не з ёй, проста яна "глядзiць кiно" пра жыццё незнаёмай ёй дзяўчыны...

...Вайдаш адчынiў дзверы ў кватэру, прапусцiў Марусю ў пакой. Яна прайшла ў ванную, прыняла лёгкi душ. За акном займаўся бэзавы вечар. Маруся завязала пояс на аксамiтным халаце, якi ёй падарыў учора Вайдаш пасля паездкi ў Лiепаю. Валасы хвалямi ўпалi на плечы. Вайдаш запалiў камiн, а сам пайшоў рыхтаваць каву. Маруся села ў мяккае крэсла, засяроджана глядзела на агонь. Шыкоўны гасцiнны гарнiтур з распiсным шклом займаў дзве сцяны, у куце, над кнiжнай палiцаю гарнiтура, прымасцiлася шырокая тахта з махнатым пакрывалам "пад мядзведзя". Побач - тумбачка з начнiком ружовага колеру. Маруся глядзела на ўсё гэтае ўбранства i развiтвалася з iм, развiтвалася i з Нiцай у жнiвеньскiх кветках...

- Аб чым ты засмуцiлася? - пацалаваў яе цiха Вайдаш i падаў каву. Сам сеў у другое крэсла, насупраць. Недзе ля акна звонка звiнеў камар. Маруся адчувала затоены стук уласнага сэрца. Вайдаш замiлавана глядзеў на яе, тоячы на вуснах усмешку.

- Я ведаю, - прашаптаў ён, - ты сумуеш, што заўтра трэба ехаць адсюль... Табе спадабалася Нiца...

- Я закахана ў яе, - усмiхнулася Маруся. - А ў Вiшаньцы - проза. Хаця... яна задумлiва дакранулася рукою да сваiх валасоў, адгарнула iх, - хаця ў Вiшаньку мне ўжо i не трэба ехаць, бо работа там скончана. Цяпер фронт работ там - забеспячэнцам i заўгасаўскiм работнiкам. Медыцынскае абсталяванне, мэбля, ложкi, падушкi, капы, фiранкi, цацкi, спартовыя пляцоўкi... - Маруся засмяялася. - Ды там жа работы - непачаты край... Можна мне там назаўсёды застацца! Я ў дзяцiнстве марыла быць экскурсаводам, вось i буду дзяцей на экскурсii вазiць, у Менск, у Мiрскi замак Радзiвiлаў...

- А кiм ты марыла быць у юнацтве? - пацiкавiўся Вайдаш.

- Iнжынерам-архiтэктарам, - адказала Маруся. - Мая мара збылася. Я працавала ў самым лепшым праектным iнстытуце, у самым лепшым калектыве... Шкада, што ўсё так хутка разбурылася...

Яна адпiла крышачку кавы i паставiла кубак на столiк.

- Так, - задумлiва прамовiў Вайдаш. - Добрыя старыя часы... Я памятаю, як ты прыйшла першы дзень да нас на працу. У цябе быў такi дзелавы выгляд, тон размовы i такая строгая, класiчнага крою сукенка - чырвоная, з белым каўнерыкам i чорным бантам...

- Я абавязкова выберуся... Я не буду рабочай... Я знайду сябе, - з пакутай, але цвёрда i строга вымавiла Маруся, - я зноў стану на сваё месца. Гэта проста час падзення, а будзе яшчэ i час узлёту. У бюро я стаю на чарзе, на сваю спецыяльнасць. Але я не з тых, хто чакае - буду шукаць сама.

- Пакуль - адпачывай, - лагодна прамовiў Дуброўскi. - Я дару табе Нiцу, гэту кватэру... Можаш запрасiць сюды Аю з Мартыньшам, патэлефануеш iм. Заўтра мы нiкуды не паедзем. Мне трэба па справах у Лiепаю. Буду там тыдзень. А ты заставайся тут гаспадыняй. Усё - тваё i для цябе...

Ён падняўся з крэсла i абняў яе. Валасы ягоныя пахлi травою i кветкамi Нiцы. "Дзякуй табе, - хацела яна сказаць яму, - што быў ты аднойчы ў маiм жыццi..."

... Ён цалаваў яе валасы, вусны, бровы, шаптаў ласкавыя словы. Смугла-сiнi змрок ахутаў адзiнае акно ў гэтым пакоi, пранiк у яго, апусцiўся на мяккiя крэслы i камiн, стаў напяваць асалоду i сон, пранiкнёнасць i даверлiвасць у душы... Маруся патанула ў мяккiх беласнежных прастынках, як у аблоках. Яе валасы рассыпалiся па падушцы i плячы Вайдаша...

- Раскажы, якi ты быў у дзяцiнстве? - прашаптала яна. - Каго з бацькоў i родзiчаў больш любiў?

- Бабулю, як i ты... - адказаў Вайдаш. - Я быў адзiнокiм. Многiя мяне не разумелi, акрамя бабулi. Яна сама дзетдомаўская. Памятала адзiн эпiзод са свайго маленства: яна стаiць у вялiкiм садзе, апранутая ў прыгожую белую сукенку, а побач - вялiкая чарапаха. I ўсё. Далей - дзiцячы дом. А потым аказалася, што прадзеду майму належаў маёнтак у Вiшаньцы. Прадзед мой жыў у Гданьску.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги