Адамович Лидия - Кветки самотнай князёыны (на белорусском языке) стр 50.

Шрифт
Фон

- Яны шукаюць жалезны кубак, якi знiшчыць Чорную здань, - пасля нядоўгага маўчання сказала Маруся. - Але, нягледзячы на ўсё, тайна, вiдаць, не ў самiм кубку. А разгадка - у апошнiх радках падання: "Вы мудры чалавек, князь, сказаў стары, - вы зразумееце i ўбачыце, што знаходзiцца ўнутры прыгожага кубка..." Зразумееце - калi ўбачыце! Ён паглядзеў i зразумеў. Унутры была пустата! Смерць Чорнай зданi ў разуменнi чалавекам таго, што пад прыгожым тварам часта схавана пустая душа!..

- Я заўсёды цанiў у жанчынах мудрасць, - з павагай сказаў Дуброўскi, гледзячы на Марусю.

Ён працягнуў руку да яе валасоў, але Маруся адхiлiлася i прадоўжыла:

- Бабка Саша мне расказвала, што ёсць людзi з мёртвай i жывою душою. Душа жывая ажыўляе чалавека, надзяляе талентамi, iмкненнем да прыгожага, да Бога... Чалавек з мёртваю душою прыпадабняецца да жывёлы: працуе, есць, спiць. Таму мёртвыя душы, як кампенсацыю, часта атрымлiваюць прыгожыя постацi. У старажытных жыдоўскiх рукапiсах знаходзяцца запiсы аб тым, што Iсус не быў прыгожы, але твар яго свяцiўся дабрынёю i ўсiм ён здаваўся самым прыгожым на свеце...

- Вы - цудоўны чалавек, - сказаў Дуброўскi, усмiхнуўшыся. - Ведаеце, калi мы яшчэ працавалi ў "Менскбудпраекце", неяк разам з паперамi вы аддалi мне чарнавiк нейкага пiсьма...

Вусны ў Марусi перасохлi ад нечаканасцi: няўжо пiсьмо да Анатоля, але ж яна яму не пiсала?!.

- Пiсьмо Дарыны да Вiтаўта, - цёплыя, арэхавага колеру вочы Дуброўскага глядзелi на яе з зацiкаўленасцю. - Я ведаў гэтую гiсторыю кахання. А вас яна, напэўна, моцна ўразiла, калi пiсьмо гэта вы напiсалi на адваротным баку праекта...

- Студэнцкая звычка, - засмяялася Маруся, - студэнцкая звычка пiсаць у канспектах пiсьмы!

- Вы марылi пра рамантычнае каханне, уяўлялi сябе ў мiнулым князёўнай? твар Дуброўскага асвятлiла па-сяброўску шчырая ўсмешка.

- Не, - суха адказала Маруся. - Я не рамантык i рамантыкаў не люблю!

- Таму, што самi пакутавалi ад няздзейсненых мараў?

- Вы памыляецеся, - цвёрда адказала Маруся.

- Можа, i так, - пагадзiўся Дуброўскi. - Але я хацеў бы пачуць з вашых вуснаў пiсьмо Дарыны да Вiтаўта. Прачытайце мне яго сёння вечарам, у маёнтку. Я буду чакаць вас у адзiнаццаць гадзiн, - ён дакрануўся да рукi Марусi.

- Добра, - адказала яна i пайшла ад яго.

- Усе ў кучу, у кучу! - смяяўся Мiкола. - Аленка, наразай хлеб, а я сала. Гурочкi салёныя парэжа, раскладзе Галя! Дзяўчаткi, спрытней! Антось, ты паклiкаў Вайдаша?

- Я схаджу! - усхапiлася Галя.

- Сядзi! - сурова глянуў на яе Анатоль. - Антось пойдзе!

Галя скрывiлася, цяжка ўздыхнула i пачала наразаць гуркi.

- Мiкола, ты нарваў зялёнай цыбулi ў бацькi? - папытаўся Анатоль у хлопца. - I каб сёння ж iшоў да бацькi касiць сена!

- Я ж у паходзе! - заявiў той.

- У лагеры застаёмся я i Антось, - цвёрда вымавiў Анатоль, - Галя дапамагае сваёй мацi, Аленка - бабцы Сашы. Усе павiнны быць занятыя. Пасля абеду я iду па экскаватар, я i Антось... Вы ж усе заявiцеся да маёнтка, калi дапаможаце людзям. Турысты павiнны не толькi выконваць нарматывы кiламетражу, любавацца прыродаю, але i прыносiць карысць!

- Малайчына! - засмяялася Аленка. - Сапраўдны кiраўнiк паходу!

Яна працягнула яму кубак з квасам i азiрнулася. Да iх накiроўваўся Дуброўскi з Антосем.

- Невыпадкова нашы маршруты перакрыжоўваюцца! - гарэзлiва засмяяўся Дуброўскi, прывiтаўшыся з усiмi. - Няйнакш, хлопцы, мы адно i тое шукаем... Што вас прывяло ў Вiшаньку?

Ён прысеў на траву. Галя па-свойску прымасцiлася побач i падала яму акраец хлеба.

- Блакiтны пакойчык шукаем, - сказаў Мiкола, - кубак жалезны. Здаецца, на падзямелле натрапiлi. Там вялiкi завал, але мы крыху пакапаем, палазiм...

- На даследаваннi патрэбны дазвол, - адказаў Дуброўскi, - па падзямеллях лазiць небяспечна...

- А хто будзе ведаць? - весела адзначыў Мiкола.

- Зямля належыць мне, - нечакана папярэдзiў Дуброўскi.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги