Адамович Лидия - Кветки самотнай князёыны (на белорусском языке) стр 44.

Шрифт
Фон

Любовь моя! С конца, а не сначала,

Когда бы я смогла тебя приблизить,

Я имя бы твое произносила,

Но в простоте твержу тебе: "Люблю!"

Все жду тебя, а ты не снизошел

Ко мне, печальной, как я ни просила...

Iрэна заплакала наўзрыд... Галя абняла яе i прашаптала:

- Я ведаю, пра каго ты, не хвалюйся, ты таксама яму спадабалася...

- Праўда? - расшырыла зрэнкi Iрэна, схапiла Галю за плечы. - Ён табе сказаў пра гэта? А я думала, што ў цябе з iм...

- Не, не, - запэўнiла яе Галя. - Схадзi да яго цяпер, паклiч, i ён выйдзе да цябе, толькi каб хлопцы не прачнулiся...

Iрэна радасная выскачыла з палаткi.

- Шчаслiвы Сцяпан! - усмiхнулася сама сабе Галя. - Такая прыгожая дзяўчына! Вось каб мне быць такою, можа б, Вайдаш...

- Вайдаш, Вайдаш! - нехта пастукаў у шкло машыны. Дуброўскi ўсхапiўся i ўбачыў жанчыну ў доўгай белай сукнi. Засяроджана паглядаў на яе, не рашаўся адчынiць дзверцы.

- Гэта я, - вымавiла жанчына, - Iрэна...

- Хм! - здзiвiўся Дуброўскi. - Залазь сюды! Што-небудзь здарылася?

Не паспеў ён дагаварыць, як дзяўчына сваiмi вуснамi абхапiла ягоны рот i настойлiва пачала цалаваць, прыгаворваючы:

- Ты мой, толькi той! Нiкому цябе не аддам! Я так доўга чакала цябе, Вайдаш, мой князь, мая мара! Нi адна жанчына на зямлi не вартая цябе, толькi я... Цеплыня майго цела толькi для цябе, не растрачаная, зберагала толькi для цябе, Вайдаш! Дакранiся да мяне, прашу цябе, я - як мёд, заўсёды буду табе салодкай, раз паспытаўшы - болей не адцягнеш... Я берагла сваё цела, клапацiлася пра яго, каб ты мог валодаць iм... Я ўся твая, да кожнай частачкi, да крывiначкi, твая, Вайдаш...

- Канешне, канешне, Iрэна, - адказаў ён, неяк выбавiўшыся з яе абдымкаў. Давай вып'ем "Кока-колы", пагаворым спачатку, добра?

Яна згадзiлася, ласкава прыхiнуўшыся да ягонага пляча.

- У цябе прыгожае цела, Iрэна, - сказаў Дуброўскi, падаючы ёй стакан з напiткам, - але захапленне iм можа доўжыцца паўгода, год... потым настане пустата, бо нiчога агульнага, духоўнага, у нас няма... Табе цяпер патрэбны сябар, проста сябар, якi б зразумеў цябе. Я бачу, што з табою нешта здарылася, што, Iрэна?..

Як быццам ачомаўшыся ад сну, Iрэна засаромелася, нешта прамармытала, а потым заплакала.

- Ты не сустрэла сапраўднага кахання, - пагладзiў Дуброўскi яе па валасах. - А тое, што было з табою, напэўна, здрада, гэта таму, што ты спакусiлася на не сваё... Тваё табе яшчэ будзе...

- Вайдаш! Я марыла пра такога хлопца, як ты!.. Пра такога мужчыну!..

- Ты ж не ведаеш, якi я, - самотна адказаў той. - Гэта толькi знешнасць...

- Я адчуваю сэрцам... Я ўбачыла цябе ў бары некалькi месяцаў назад i закахалася. А гэтая сустрэча - выпадковая, тут, у Нiзку. Значыць - ты мой лёс!

- Якая ты iмпульсiўная... I верыш у тое, што твая прыгажосць вырашыць усё...

- Так, я вар'ятка, - уздыхнула Iрэна. - Ля вогнiшча ты не звяртаў на мяне нiякай увагi...

- Там ёсць хлопчык адзiн, здаецца, вельмi закаханы ў цябе... Сцяпан!

- Яму трэба толькi маё цела! - ускiпела Iрэна. - Усiм вам патрэбна толькi маё цела! I табе, i Янку! А душа? Вам усiм напляваць на яе!..

- Дзе душа твая, дзе, Iрэна? Я бачу толькi вось гэтае цела пад празрыстаю сарочкаю. Чаго ты хацела ад мяне - маланкавага кахання? Ты думала, што я нiколi не бачыў голых жанчын?

Iрэна з размаху ўрэзала яму аплявуху i выскачыла з машыны...

- Ну, дзе Сцяпан? - высунула з палаткi галаву Галя. - Ты хадзiла да яго? Аленка ўжо спiць... Дзе ты была?

- Сцяпан? Дык ты гаварыла пра Сцяпана? - раззлавалася Iрэна. - Калгаснiца няшчасная! Чым ты толькi хлопцаў бярэш? Вайдаш з табою да ракi ходзiць, у вёсцы ты яго братам завеш, а са мною ён i пагаварыць не захацеў! За Анатоля замуж iдзеш, а мяне, прыгажуню, таленавiтую, разумную, нiхто не бярэ!

На крык вылезла з палаткi Аленка.

- Вось ты - веруючая! - кiнула ёй Iрэна. - А чаму ж твой Бог не роўна дзелiць, га?

- Мы на зямлi пакутуем за грахi нашы, - адказала тая.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги