Джеймс Олдридж - Паляыничы (на белорусском языке) стр 21.

Шрифт
Фон

Джэк атынкаваў сцены i замазаў шчылiны. На падлозе, на палiцах i на лавах была раскладзена гароднiна летняга i асенняга збору: гарбузы, буракi, кукуруза, бульба, нават зялёныя памiдоры, яблыкi, агуркi i некалькi слоiкаў сушанага гароху. Прыпасаў на зiму было дастаткова. Яны вылезлi з пограба i ўселiся на кухнi, застаўленай бутэлькамi i слоiкамi з нарыхтоўкамi мiсiс Бэртан. Рой захапляўся цеплынёй i ўтульнасцю гэтай кухнi. Нават абшарпаныя сцены - i тыя мелi надзейны выгляд. На адной з iх красавалася сурвэтка, на якой было вышыта: "Маме". Над ёй вiсела скрыпка без струн.

- Вось закончыў пограб, цяпер вазьмуся за верх, - сказаў Джэк, заўважыўшы, што Рой азiраецца навокал. Вось яна, пастаянная чарга рамонту, падумаў Рой, спачатку хлеў, свiнарнiк i куратнiк, затым пограб, i толькi пасля ўсё iншае.

- Мэй, - звярнуўся Джэк да жонкi, - у цябе нiчога не знойдзецца Рою ў дарогу?

Мiсiс Бэртан ужо выставiла перад Роем два слоiкi: адзiн - з парэчкамi, другi - з чырвонай капустай. Невядома, хто бянтэжыўся больш - госць цi гаспадыня, але Рой пераадолеў няёмкасць, ён запiхаў у кожную кiшэню па слоiку, а дзецям дастаў свае ледзянцы. Ён купiў iх сабе, але ў яго быў яшчэ адзiн пакецiк у мяшку ў Дзюкэна.

- Пайду, наведаю Сен-Клэра, - сказаў ён Джэку i хутка ўстаў.

- Толькi глядзi, каб у цябе не было з сабой грошай, - папярэдзiў Джэк, праводзячы Роя. - Калi хочаш з iм выпiць, лiчы, што тваiх грошай не будзе.

- I адкуль у табе гэты закон i парадак, Джэк? - сказаў Рой. Яны пастаялi моўчкi. - Дык я прышлю табе тры сотнi. А ўбачымся, хутчэй за ўсё, яшчэ да Каляд - на возеры.

- Хутчэй, што так, Рой.

- Дык, значыць, месяца праз паўтара.

- Так, Рой. Бывай! Да хуткай сустрэчы!

Рой ужо кацiўся па схiле да дарогi, ногi яго ўздымалi клубы пылу, i вецер адносiў iх. Пылу было не вельмi многа, але з цягам часу маленькая нерухомая хмарка станавiлася ўсё больш густой, i хутка Джэк бачыў толькi пыл, а пасля i хмарка знiкла сярод дрэў.

Раздзел трэцi

Зел Сен-Клэр быў чалавечак невысокi, меншы за Роя i худы. Французы Сент-Элена сцвярджалi, што сваiмi запалымi шчокамi, пранiклiвым позiркам, сiнню на падбародку i слабым, такiм слабым целам ён падобны на маленькага высахлага французскага кюрэ. Але Рою не было нiякай справы да гэтай клерыкальнай знешнасцi, ён бачыў у Зеле штосьцi больш зразумелае, напрыклад насiльшчыка, якi ненавiдзiць сваю працу.

Рой знайшоў яго па гуку сякеры на далёкiм канцы лясной расчысткi Джэка Бэртана. Зел ссякаў вялiзную бярозу, i ўсё цела яго паўтарала ўзмахi сякеры.

- Цяжкая праца для ляснога валацугi! - звярнуўся да яго Рой.

Зел абапёрся на бярозу i перадыхнуў.

- Гэта ўсё iнспектар, каб на яго лiха, - сказаў ён.

Рой засмяяўся.

- А хiба дрэнны iнспектар? Захоўвае закон i парадак.

- Пачакай, хутка здаволiцца. Я пра гэта паклапачуся.

- Ты лепш пра сябе паклапацiся. Калi ён убачыць цябе ў лесе, тут табе i канцы.

- I яму будуць канцы! - сказаў Зел i правёў Роя праз гушчар, якi ён высякаў. Чатырохвугольная высечка, зацiснутая скаламi i лесам, ужо часткова зарасла лiпай, ядлоўцам i густымi парасткамi бярозак. Ёй было толькi чатыры цi пяць гадоў, але праз год-два яна стане сапраўдным лесам, якi давядзецца высякаць як след, сякерай. Зараз Зел Сен-Клэр яшчэ мог справiцца з бярозай вялiкiм садовым нажом або з дапамогай пала, i за сякеру браўся толькi дзеля сасны або рослай бярозы. Джэк Бэртан своечасова аб'явiў вайну наступу лесу, купiўшы гэтую высечку летам i ачышчаючы яе да зiмы. Рой цанiў Джэка, ён быў перакананы, што з часам Джэк стане знакамiтым чалавекам у Сент-Элене, калi толькi Сент-Элен i дробныя фермы наогул ацалеюць. Зараз, пасля размовы з Джэкам, Роя гэта турбавала асаблiва.

- Выпi! - Зел Сен-Клэр падаў яму бутэльку з нейкiм пойлам, падазрона празрыстым i бясколерным. Зел дастаў яе з дупла, дзе ў яго ляжалi куртка i нож. - Дастаў у Оле Андэрсана.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке