Яўген Аснарэўскі - Трыкутнiк караля стр 7.

Шрифт
Фон

«Мечык, я паразмаўляла з Лiтвакасам. Нажаль, амаль нічога.: (»

Глава 3. Трыкутнік караля

Дарога ад Мінска да Гродна  дакладна не самая доўгая на свеце. Але калі яе прарабіць на старэнькім «карчы», яна можа стаць доўгай і маляўнічай. Уладзімір і яго зялёны аўтамабільчык былі ўжо ў Шчучынскім раёне, дзе дарогу абступаюць з двух бакоў старыя, калматыя, іглічныя дрэвы.

Больш за месяц таму Уладзіміру ў інтэрнэце напісала дзяўчына і, распавёўшы, што яго парэкамендаваў, як добрага гісторыка, прафесар Мiхаiлас Лiтвакас, прапанавала супрацоўніцтва. Жыць меркавалася ў Гродне, наведаць якое Уладзімір заўсёды быў не супраць, тым больш, што паказаныя яму анлайн здымкі знойдзеных артэфактаў былі для яго сапраўды ашаламляльнымі.

Аказалася, што яны ўжо трохi знаёмы з гэтай дзяўчынай, бо знаходзяцца ў адной групе ў сацыяльнай сетцы. Акрамя таго, у даследаванні павінен быў удзельнічаць і іншы па чутках знаёмы Уладзіміру гісторык з Гродна.

«Гэта будзе выдатна»  думаў Уладзімір, уціхамірвая малапакорны аўтамабільчык на павароце.

Выйшаўшы на прамую гiсторык расслабіўся і нават падумваў уключыць магнітолу, такую ж старую, як і сама машына. Гэта быў рарытэт, які працуе на касетах. Iх Уладзімір спецыяльна вышукваў, дзе толькі мог. Ён быў настроены пазітыўна і, пасвістваючы, падкінуў пальцамі вымпел хакейнага клуба з Маладзечна, якi боўтаўся на люстэрку задняга вiду

Драм!!! Цяжкі ўдар у бок аўтамабіля скалануў легкавік. Ззаду нешта пакацілася, а Уладзіміра матнула ў бок. Рэзка націснуўшы на тармазы, ён даволі хутка спыніў машыну і выбег з яе. На дарозе цямнела нешта. Нешта якое нагадвала вялікага звера.

«Мядзведзь»  чамусьці пранеслася ў галаве Уладзіміра.

Наблізіўшыся, ён адразу ж адчуў сябе па-дурному з-за гэтай здагадкі. Ляжачы на дарозе звер быў, вядома, значна меншы за мядзведзя, але ўсё ж на вока важыў не менш за сто кiлаграм. Вялікіх памераў кабан ляжаў на дарозе і не падаваў ніякіх прыкмет жыцця. Вочы жывёлiны былі зачыненыя. Уладзімір застыў на месцы, пільна гледзячы на звера і не ведаючы, што рабіць. Нечакана яго ўвагу адцягнуў далёкі гук выбуху за лесам. Вiдаць, гэты гук зыходзіў з прыхаванай там вёсачкі. Апусціўшы галаву і зноў пільна паглядзеўшы на ляснога госця, Уладзімір працягнуў да яго руку У тую ж секунду кабан расплюшчыў вочы, зароў, і рэзка матнуў ікластай галавой, пры гэтым ледзь не ўдарыўшы чалавека ў калена. Адскочыўшы ад нечаканасці далёка ў бок, Уладзімір пачуў ліхаманкавы стук уласнага сэрца. Вяпрук між тым узняўся і пабрыў у лес.

Падышоўшы да машыны Уладзімір, да свайго здзіўлення, не знайшоў увагнутасць на крыле. Гэта палепшыла яго настрой. Вярнуцца ў салон, завесці матор, уключыць музыку: усё гэта стала справай адной хвіліны. І вось ужо зялёны аўтамабільчык зноў на шляху.

«У старажытнасці варажбіты выкарыстоўвалі жывёл для прадказанняў. Вось цікава, што б на іх варажбiтскi погляд азначаў бы ўдар дзiком у стары корч»  думаў Уладзімір.

Ад гэтых думак ён развесяліўся яшчэ больш і ў выдатным настроі заехаў на вуліцы Гродна.

Шэрая смуга туману пакрывала старадаўні горад. Зіма, пазбаўленая пакладаў снегу і моцнага холаду, панавала ў ім. Адны людзі былі апранутыя ў зімовыя курткі, іншыя  ледзь не ў летнія ўборы. Тратуары здаваліся намаляванымі цёмнымі фарбамі па грубым палатне, а яшчэ далей, праз туман, праступалі абрысы храмаў, якія здаваліся нейкімі прывіднымі замкамі ў змрочных далінах.

Хлопец і дзяўчына стаялі ў скверы Фары Вітаўта. У тры гадзіны дня, яны ўбачылі, як з боку вуліцы Замкавай у сквер увайшоў цёмнавалосы чалавек з невялікай барадой, апрануты ў армейскага пакрою паліто. Ён прыпаркаваўся непадалёк і цяпер ішоў паспешлівым крокам да помніка, ля якога павольна хадзіла пара. Падышоўшы да чакаючых, чалавек сарамліва ўсміхнуўся і, працягнуўшы кожнаму з маладых людзей руку, два разы сказаў:

 Уладзімір. Рады пазнаёміцца.

 Віка,  адказала дзяўчына,  вельмі прыемна.

 Мечыслаў,  сказаў яе таварыш.

Знаёмства ў рэальным свеце людзей ведаючых адно аднаго толькі праз iнэт  можа быць вельмі цікавым, як і пачатак iнэтавай перапіскі людзей, якія ведалі адно аднаго толькі ў жыцці.

Праз трыццаць хвілін усе трое сядзелі з ноўтбукам у адным з гарадскіх кафэ. Адарваўшыся ад кавы, Уладзімір сказаў:

 Пакуль я ехаў да вас мяне ледзь не пратараніў дзік. Гэта быў самы ўражлівы кантакт з прыродай у маім жыцці.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3