Яўген Аснарэўскі - Трыкутнiк караля стр 2.

Шрифт
Фон

Мечык не стаў паварочваць, каб паглядзець на яму рабочых у закутку, бо ён бачыў яе ў мінулы раз, а працягнуў рухацца наперад.

Дайшоўшы да канца вуліцы, ён павярнуў у сквер на месцы разбуранага галоўнага каталіцкага храма Гродна  Фары Вітаўта, і, прайшоўшы міма нейкай парачкі, якая займала, як звычайна, лаўку ля краю сквера, павярнуў на вуліцу Замкавую, накіроўваючыся ў бок гродзенскіх каралеўскіх рэзідэнцый. Перад ім маячыла высокая пажарная вежа. Яна была падобная да сярэднявечнай абарончай i мела фігурны флюгер і бутафорскага пажарніка на верхняй пляцоўцы.

Перайшоўшы дарогу побач з упрыгожаным гербам Гродна асабняком арыстакратаў Храптовічаў, Мечыслаў накіраваўся да драўлянай статуі Вітаўта, падоранай шмат гадоў таму літоўцамі, і калі дайшоў да яе, павярнуў налева  у Новы замак. Ззаду засталіся вароты замка з фігурамі каменных сфінксаў, якiя вось ужо больш за дзвесце год ахоўвалі ўваход у былую каралеўскую рэзідэнцыю.

Звярнуўшы направа, Мечыслаў апынуўся на абрыве над мірнай плынню Нёмана. Тут адкрываўся цудоўны від на Стары замак і Каложскую царкву. Унізе, па набярэжнай, рухаліся малюсенькія фігуркі людзей, сонца свяціла ярка і яго цяпло можна было лёгка адчуць, падставіўшы твар, з заплюшчанымі вачыма, пад ззянне, якое напаўняла ўсю прастору. Аблокі  шырокія, пакрытыя неверагодна складанымі разводамі, у прасвеце якіх і гарэў яркі сонечны шар, засланялі сабою амаль усё неба, і, здавалася, віселі нізка над іскрыстымі, зялёнымі хвалямі ракі, адкрываючы ў далі размыты блакітнай смугой пейзаж, што дэманстраваў высокія груды-горы над самым лесам.

Палюбаваўшыся гэтай карцінай, Мечыслаў працягнуў свой шлях. Прайшоўшы ўздоўж правага крыла каралеўскага палаца, якое выходзіла да абрыву, ён павярнуў налева, i выйшаў да паўкруглага палацавага эркеру.

Тут корпаліся пяцёра рабочых, яшчэ столькі ж сядзела на прыступках перад палацам, а адзін аблюбаваў для сябе дэкаратыўную вазу, ужо ладна аблезлую ад часу. Брыгада вяла раскопкі, вiдаць з мэтай рамонту вадаправодных труб. Усмешлівыя, адпачываючыя без справы, рабочыя, дружна зiрнулi на Мечыслава.

 Добры дзень, спадарства,  убачыўшы іх увагу, сказаў Мечык.

 Спадары вось тут надоечы ўсе ў Парыж паехалі,  адказаў рабочы з тварам Вітаўта на карціне Матэйкі «Грунвальдская бітва».  А мы вось тут зямлю роем.

Астатнія рабацягі стрымана засмяяліся.

Гісторык нічога не меў супраць жартачак рабочых і ўжо даўно прывык да іх.

Будаўнік  вельмі філасофская спецыяльнасць. Адпачынак пасля цяжкай фізічнай працы, на кучы будаўнічых адходаў, з кубачкам таннай, растваральнай кавы, размешанай чымсьці накшталт цвіка  вось яна цудоўная рэальнасць будаўніка, пра якую Мечыслаў ведаў не па чутках. У такія моманты чалавек бывае адкрыты і фiласафiчны да крайнасці, нават калі ўсё яшчэ цвярозы.

 Я гісторык, пагляджу трохі, што тут у зямлі можа быць.

 Так-так, калі ласка,  ветліва адказаў нейкі тып, якi, мяркуючы па больш ахайнай фізіяноміі, і апранутай белай касцы, з'яўляўся брыгадзірам.

 Нам зямлі не шкада,  уставіў «Вітаўт», выклікаўшы ў рабочых крывыя ўсмешкі.

Мечыслаў апусціўся на кукішкі і пачаў разглядаць кучы зямлі перад сваiм тварам. Адзін з рабочых, што ўвесь час капалі, вылез з траншэі, падышоў да брыгадзіра і папрасіў запаліць. Тыя рабочыя, што засталіся адпачываць, вярнуліся да абмеркавання нейкага фільма, нядаўна паказанага па тэлевізары. Адзін з іх уважліва паглядзеў на значок з гербам Пагоня, на грудзях гісторыка.

Мечыслаў тым часам капаўся ў зямлі. Цікавасць да раскопак у самым цэнтры горада заўсёды была максімальнай. Адсюль, з гэтых пагоркаў, жыхары Гродна глядзелі на навакольны свет Стагоддзямі на гэтым месцы жылі людзі. Што тычыцца прасторы за эркерам Новага замка, то тут маладога чалавека прыцягвала магчымасць убачыць у раскопках падмуркі саксонскай капліцы васемнаццатага стагоддзя, якая служыла для малітвы каралю і была разбурана ў дваццатым стагоддзі. Траншэі рабочых былі пракапаныя як раз у тым месцы, дзе павінны былі хавацца гэтыя падмуркі

Выбух рогату прымусіў Мечыка падняць галаву. Двое рабочых задумалі дуэль на рыдлёўках, астатнія сэкундавалi ім. Адзін з будаўнікоў адыходзіў у бок маладога гісторыка і, наблізіўшыся да яго ў шчыльную, адскочыў убок у момант удару лапатай, які зрабіў яго праціўнік  пажылы чалавек з чорнымі вачыма і сівымі, смешна зачасанымі валасамi. Рыдлёўка прасвістала ў паветры і трапіла зусім не туды, куды жадаў той, хто трымаў яе. Мечык заплюшчыў вочы.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3