Моэм Уильям Сомерсет - Сябра пазнаецца ы бядзе (на белорусском языке) стр 2.

Шрифт
Фон

Гэта было яшчэ да землятруса, i там стаялi скураныя крэслы. З вокан бачылася прасторная, ажыўленая гавань. Тут былi велiзарныя марскiя лайнеры, што накiроўвалiся ў Ванкувер i Сан-Францыска цi праз Шанхай, Ганконг i Сiнгапур - у Эўропу; грузавыя судны амаль з усiх куткоў свету, якiя бачылi i буры i непагадзь, джонкi з высокай кармой i каляровымi парусамi i незлiчоныя сампаны. Напружанае, клапатлiвае жыццё, але, не ведаю чаму, гэта вiдовiшча супакойвала душу. Рамантыка была побач: здавалася, выцягнi руку - i дакранешся да яе.

Неўзабаве ў гасцiнай з'явiўся Бертан. Убачыў мяне, падышоў i сеў у крэсла побач.

- Цi не прапусцiць нам па чарачцы?

Ён пляснуў у далонi, падзываючы слугу, i заказаў два кактэйлi. Калi слуга з'явiўся з падносам, па вулiцы праходзiў чалавек, якi ўбачыў мяне i прывiтаўся.

- Вы ведаеце Тэрнера? - спытаўся ён.

- Мы пазнаёмiлiся ў клубе. Мне расказвалi, што ён эмiгрант i жыве на грошы, якiя атрымлiвае з дому.

- Мабыць, праўда. Такiх людзей тут шмат.

- Ён добра гуляе ў брыдж.

- Як i ўсе яны. Тут быў адзiн летась, уявiце, мой цёзка - лепшага гульца я не сустракаў у жыццi. Думаю, у Лондане ён не трапляўся вам. Называў ён сябе Ленi Бертан. Я лiчу, раней ён належыў да якога-небудзь арыстакратычнага клуба.

- Не, не памятаю такога прозвiшча.

- Цудоўна гуляў у карты. Здавалася, ён валодаў нейкiм асаблiвым чуццём. Нават страшнавата. Я часта гуляў з iм. Нейкi час жыў у Кобе.

Бертан адпiў вiна.

- Даволi забаўная гiсторыя, - сказаў Бертан. - Неблагi хлопец. Мне падабаўся. Апранаўся заўжды з густам, нават франтавата. Прывабны, з кучаравымi валасамi, белатвары i ружовашчокi. Жанчыны на яго заглядалiся. Чалавек, увогуле, някепскi, ведаеце, толькi крыху валацуга. Пiў шмат. Такiя людзi заўжды многа п'юць. Трохi грошай ён атрымлiваў з дому, раз у тры месяцы, дый выйграваў нямала ў карты. I ў мяне таксама.

На твары ў Бертана з'явiлася лагодная ўсмешка. Я ўжо ведаў са свайго вопыту, што ён мог выкiдваць вялiкiя грошы, гўляючы ў брыдж. Ён правёў па сваiм добра выгаленым падбародку тонкай, амаль празрыстай рукой з напухлымi жыламi.

- Вiдаць, таму ён i прыйшоў да мяне, калi апынуўся без капейкi ў кiшэнi, i яшчэ, можа, таму, што ў нас былi аднолькавыя прозвiшчы. Аднойчы ён зайшоў да мяне ў кантору, шукаў работы. Я здзiвiўся. Ён растлумачыў, што больш не атрымлiвае грошай з дому i таму яму трэба працаваць. Я спытаўся, колькi яму гадоў.

- Трыццаць пяць.

- А што вы рабiлi?

- Папраўдзе, нiчога.

Я рассмяяўся.

- Баюся, што пакуль нiчым вам дапамагчы не змагу, - адказаў я. Прыходзьце яшчэ праз трыццаць пяць гадоў, тады пабачым.

Ён не зварухнуўся. Збялеў. Памарудзiўшы крыху, урэшце шчыра сказаў, што апошнiм часам яму не шанцуе ў карты. Надакучыла гуляць толькi ў брыдж, перайшоў на покер i прайграўся ўшчэнт. Не засталося нi капейкi. Залажыў усё, што меў. За атэль плацiць няма чым, у доўг ужо не вераць. Хто цяпер дапаможа? Калi не знойдзе анiякай работы, застаецца самагубства.

Хвiлiну-дзве я вывучаў яго. I зразумеў, што хлопцу канцы. Вiдаць, пiў ён апошнiм часам больш звычайнага, i цяпер яму можна было даць усе пяцьдзесят. Наўрад цi жанчыны захаплялiся б iм, калi б убачылi яго ў гэтую хвiлiну.

- Але ўсё ж такi, цi ўмееце вы што-небудзь яшчэ рабiць, акрамя як гуляць у карты? - спытаўся я.

- Я ўмею плаваць, - быў адказ.

- Плаваць!

Я ледзьве паверыў сваiм вушам: ах, якое глупства.

- Я плаваў за ўнiверсiтэт.

Я пачаў здагадвацца, куды ён хiлiць. Я сустракаў шмат людзей, якiя ў студэнцкiя гады былi кумiрамi сярод сваiх аднакашнiкаў, але гэта не выклiкала ў мяне павагi.

- Я сам быў някепскi плывец у маладыя гады, - сказаў я.

Але нечакана мяне працяла думка.

Перапынiўшы свой расказ, Бертан пытаецца ў мяне:

- Вы добра ведаеце Кобе?

- Не, - адказаў я, - быў там некалi праездам, але толькi пераначаваў.

- Тады вы не ведаеце Шыойя-клуб.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора

Джейн
2.5К 7