Мопассан Ги Де - Шалёная (на белорусском языке) стр 3.

Шрифт
Фон

Што, калi i я памру ад шаленства! Ранiцай я спыталася ў метрдатэля пра падрабязнасцi. I падрабязнасцi былi самыя жахлiвыя. Увесь дзень я гуляла па стромах. Я больш нi з кiм не размаўляла. Я думала. Шаленства! Якая жахлiвая смерць! Анры пытаўся ў мяне: "Што з табой? Ты нейкая смутная", я адказвала: "Нiчога, усё добра". Мой позiрк блукаў па моры, па фермах, па роўнядзi палёў, але я нiчога не бачыла. Нiзавошта ў свеце я б не прызналася, якая думка мяне гняце. Нейкi сапраўдны боль працяў мой нос. Мне захацелася вярнуцца.

Вярнуўшыся ў гатэль, я зачынiлася, каб паглядзець на рану. Не было болей сумнення, яна балела.

Я адразу ж напiсала мацi кароценькi лiст, якi напэўна здаўся ёй дзiўным. Я патрабавала неадкладнага адказу на зусiм дробязныя пытаннi. I ў канцы прыпiсала: "I не забудзьцеся, калi ласка, напiсаць пра Бiжу".

Наступнага дня я не магла есцi, але ўсё ж адмовiлася пайсцi да лекара. Я прасядзела ўвесь дзень на пляжы, назiраючы за купальшчыкамi ў вадзе. Яны былi розныя, тоўстыя, худыя,вельмi брыдкiя ў сваiх купальных гарнiтурах, але мне было не да высмейвання. Я думала: "Шчаслiвыя! Iх нiхто не ўкусiў. Яны будуць жыць! Яны нiчога не баяцца. Яны могуць весялiцца, колькi захочуць. Iм добра!"

Штохвiлiны я абмацвала нос, каб даведацца, цi ён не распух. Вярнуўшыся ў гатэль, я адразу ж замкнулася ў пакоi, каб паглядзецца ў люстра. Калi б мой нос змянiў колер, я б напэўна памерла на месцы.

Увечары я раптам адчула нейкую роспачную пяшчотнасць да мужа. Ён здаўся мне добрым, я абаперлася на яго руку. Дваццаць разоў я збiралася выдаць яму мой жахлiвы сакрэт, але не адважвалася.

Ён брыдка скарыстаў маю бездапаможную адданасць, прыгнечанасць маёй душы. У мяне ўжо не засталося нi моцы, нi нават жадання яму працiвiцца. Я магла стрываць усё! Наступнага дня я атрымала лiст ад мацi. Яна адказала на мае пытаннi, але нiчога не напiсала пра Бiжу. Я адразу падумала: "Ён памёр, i ад мяне гэта хаваюць". Мне захацелася бегчы на тэлеграф i даслаць тэлеграму. Мяне спынiла думка: "Калi ён папраўдзе памёр, мне пра гэта ўсё роўна не скажуць". I я асудзiла сябе яшчэ на два днi пакутаў. Тады я зноў напiсала. Я прасiла, каб мне даслалi майго сабачку, бо мне тут трошкi сумна.

Па абедзе мяне ахапiла лiхаманка. Я не магла падняць шклянку з вадой, не вылiўшы паловы. Стан маёй душы быў безнадзейны. Калi настаў вечар, я ўцякла ад мужа i пабегла ў царкву. Я доўга малiлася.

Вяртаючыся, я адчула новыя болi ў носе i зайшла да аптэкара. Я расказала яму пра адну маю сяброўку, якую ўкусiў сабака, i спыталася парады. Гэта быў мiлы чалавек, вельмi паслужлiвы. Ён даў мне шмат парадаў. Але мой розум быў такi стомлены, што я нiчога не запомнiла, акрамя аднаго: "Прамыванне страўнiка было б вельмi пажаданае". Я купiла некалькi бутэлечак не ведаю чаго, быццам бы дзеля таго, каб паслаць iх сяброўцы.

Сабакi, якiх я сустракала на вулiцы, абуджалi ўва мне страх i агiду, i мне хацелася бегма бегчы ад iх. Часам мне здавалася, што мне хочацца iх укусiць.

Я мела вельмi неспакойную ноч. Мой муж скарыстаў гэта. Наступнага дня я атрымала адказ ад мацi. "Бiжу, - пiсала яна, - адчувае сябе выдатна. Але выслаць яго чыгункай мы не наважымся, бо паставiлi б яго пад небяспеку". Значыць, мне не хочуць яго выслаць. Ён памёр!

Я зноў не спала ўначы. Анры хроп. Ён прачынаўся некалькi разоў. Гэта канчаткова вычарпала мае сiлы.

Наступнага дня я купалася ў моры. Мне ледзь не зрабiлася нядобра ад холаду, калi я ўваходзiла ў ваду. Мяне затрэсла ад гэтага ледзянога холаду, ногi аж калацiлiся. Але нос ужо зусiм не балеў.

Я выпадкова пазнаёмiлася з лекарам, курортным iнспектарам, цудоўным чалавекам. З незвычайным умельствам я павярнула гаворку на патрэбную мне тэму. Я прызналася, што колькi дзён таму мяне ўкусiў мой сабачка, i спыталася, што трэба рабiць, калi пачнецца запаленне.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги

Популярные книги автора