Глебус Адам - Дамавикамерон (на белорусском языке) стр 29.

Шрифт
Фон

Клiенты звычайна спяшалiся i рабiлi справы вельмi хутка. Дамаўлялася на пяць рублёў, але сустракалiся i такiя, што зусiм не хацелi плацiць. Так цi iнакш, а за дзень атрымлiвалася паўсотнi. Дадому вярталася на таксоўцы. Сядала побач з шафёрам, закiдала нагу на нагу... А працавала я на вакзале ў мiнi-спаднiцы - зручна. Амаль усе таксавiкi прапаноўвалi чырвонец, i што дзiўна - нiводзiн не падмануў. Пэўна, баялiся, што непаўналетняя i запiшу нумар, а потым заяўлю. Цяпер разумею, а тады над такiмi дробязямi не задумвалася".

Жанчына адклала асадку, пацягнулася, як маладая котка, i пайшла ў гатавальню, дзе зварыла каву, дастала з лядоўнi марозiва ды зрабiла глясэ. З высокай шклянкаю дзiцячага салодкага напою яна вярнулася за стол.

"Адзiн з таксавiкоў параiў папрацаваць на вялiкiх магiстралях. Ну i паспытала задавальнення. Выязджала за горад, выходзiла на трасу, дзе-небудзь за кiламетраў 5-6 ад кальцавой дарогi, i, калi бачыла вялiкую фуру, расхiнала куртку на голых грудзях цi задзiрала спаднiцу, пад якой, зразумела, нiчога не было, акрамя маёй прыгажосцi. Ехала з шафёрамi дзень цi два. Яны кармiлi мяне i паiлi. Я з iмi разлiчвалася. Калi шанцавала - давалi грошы на развiтанне. Але дарогi хутка надакучылi. Улетку яшчэ можна трываць, а ўвосень-узiмку - занятак для тых прастытутак, каму за пяцьдзесят".

Жанчына дапiла глясэ i занесла мутную шклянку ў гатавальню. У перадпакоi яна ледзь не сутыкнулася з Дамавiком, але той своечасова паспеў заняць месца ў выратавальным кутку.

"Трасы змянiла на бары. Звычайна ў барах працуюць школьнiцы дый студэнткi-першакурснiцы. Аддаюцца ў мужчынскiх прыбiральнях. Стаўкi мiзэрныя: вагiнальны - 5 рублёў, аральны - 3 рублi. А ў адным бары непаўналеткi збiлi цану так, што нават у вагiну каштавала рубель. Мужчыны баяцца ў такiх умовах лезцi ў похву - хваробы, вошы... Даюць мiнет. Задаволеныя iдыёткi бяруць i сцiскаюць у кулаках зашмальцаваныя рублёвыя паперкi.

Працаваць у бары проста. Заходзiш, сядаеш за столiк, робiш сумны выгляд. Клiент сам падыходзiць i прапаноўвае, застаецца адно ўдакладнiць кошт. Iдзеш у прыбiральню.

Бывала i такое, што не паспявала апрануцца, а ў кабiнку грукалi наступныя. Адчыняла, там чалавек з пяць. I нехта з усмешкаю казаў: "Ну што, кiнем па траяку?" Я распраналася цалкам цi здымала толькi верх, як замовяць, укленчвала i брала мiнет. Большасць мужчын прымушаюць глытаць сперму, а я не люблю, калi ў такiя моманты на мяне глядзяць. А яны не толькi глядзелi, а i каментавалi бачанае. Заплацiлi - глядзiм i каментуем. Што сказаць?"

Жанчына падышла да акна i прытулiлася лбом да шыбы. У цемры прабразгатаў асветлены трамвай з чорнымi постацямi самотных пасажыраў. Жанчына вярнулася да лiста:

"Працаваць у бары проста, але рызыкоўна.

Аднойчы малалетнiя канкурэнткi мяне пакаралi. Працавала ў вузкай няўтульнай кабiнцы. Раптам - дзверы зрываюцца з завесаў, мяне хапаюць за валасы, клiент некуды знiкае. Мяне цягнуць праз пiсуары да рукамыйнiкаў i кiдаюць на слiзкую падлогу. Вакол тоўпяцца хлопцы i некалькi размаляваных дзевак рагочуць i крычаць. Я ў адных калготках сяджу на падлозе i не магу ўцямiць, што адбываецца. Мяне пачынаюць бiць, як кажуць, "качаць нагамi". Потым гвалцяць. Я нават не крычу, баюся, што яшчэ горш будзе - заб'юць. Падлога мокрая, смярдзючая. А яны, каб не ўпэцкаць нагавiцы, падкладаюць сабе пад каленi маю сукенку, сукi..."

Жанчына закрэслiла слова "сукi".

"Мяне выцягнулi на вулiцу i кiнулi на тратуары. Аголеная з папарыванымi апранахамi пабегла да чэзлых хмызоў, дзе плакала i адзявалася ў мокрыя лахманы. Там i чакала ночы, каб дадому дайсцi, каб людзi..."

Дамавiк выйшаў з цёмнага кута на сярэдзiну пакоя i сказаў:

- Добры вечар, дзяўчыначка!

Жанчына здрыганулася, азiрнуцца яна збаялася. Дамавiк падышоў да стала, сабраў спiсаныя аркушы, склаў iх у стос, якi парваў на дробныя шматкi.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке